Панядзелак, 5 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Не павінна быць ушанавання таталітарных рэжымаў». Сёння ў Польшчы дэмантуюць чатыры помнікі жаўнерам Чырвонай арміі

MOST MOST
27 кастрычніка 2022, 10:40
Гісторыі
A A
дэмантуюць помнікі

Дэмантаж помніка салдату Чырвонай Арміі ў Глубчыцах. Фота: Twoje Głubczyce / Twitter

27 кастрычніка 2022 года а 9-й раніцы ў чатырох гарадах Польшчы адначасова пачаўся дэмантаж помнікаў Чырвонай арміі. Паводле польскіх уладаў, існаванне гэтых помнікаў супярэчыць закону аб забароне прапаганды таталітарнага ладу.

Помнікі будуць знесеныя ў Глубчыцах і Бычыне (Апольскае ваяводства), Баболіцах (Заходнепаморскае) і Сташове (Свентакшыскае). Усе помнікі паставілі самі чырвонаармейцы ў 40-х гадах ХХ стагоддзя. На іх былі надпісы, якія праслаўлялі Чырвоную Армію. Напрыклад, на помніку ў Баболіцах быў надпіс «Вечная слава нашым героям, якія загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай бацькаўшчыны. 1945 год».

— Частка гэтых помнікаў стаіць у малых паселішчах і ўплывае на неразуменне гісторыі лакальнымі супольнасцямі. Гэта помнікі жаўнерам, якіх належыць асуджаць. Тым часам чарговыя пакаленні выхаваліся побач з гэтымі помнікамі, застаючыся ў глыбокай несвядомасці, чым было так званае вызваленне, якое насамрэч было зняволеннем, — каментуе падзею Караль Наўроцкі, старшыня Інстытута Нацыянальнай Памяці.

У 1944-1945 гадах Чырвоная армія і саюзная з ёй Польская народная армія выгналі нацыстаў з тэрыторыі Польшчы. Аднак адразу пасля таго камуністычныя збройныя сілы сталі асноўным інструментам для ўсталявання ў Польшчы залежнага ад Масквы камуністычнага рэжыму. Паводле падлікаў польскіх навукоўцаў, за перыяд з 1944 да 1952 года камуністы рэпрэсавалі каля 200 тысяч польскіх грамадзян. Многія з іх былі забітыя.

Аж да 1989 года камуністычныя ўлады Польшчы падтрымлівалі ідэалагічную нарацыю, паводле якой Чырвоную армію называлі вызваліцелем, а СССР — «сябрам» Польшчы. Пры гэтым у публічнай прасторы замоўчваліся сталінскія рэпрэсіі і расстрэл польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 годзе.

Дэмантаж помніка салдату Чырвонай Арміі ў Глубчыцах. Фота: Twoje Głubczyce / Twitter

Могілкі савецкіх жаўнераў не чапаюць

Пры камуністах помнікі «падзякі Чырвонай арміі» стаялі ў большасці польскіх гарадоў. У Беластоку такі помнік стаяў у парку Планты і быў знесены яшчэ ў 1990 годзе. На вуліцы Сенкевіча на пастаменце стаяў танк Т-34, які таксама быў дэмантаваны і цяпер знаходзіцца ў экспазіцыі Музея войска на вуліцы Węglowa, 3.

На сёння ў Польшчы засталося каля трыццаці помнікаў чырвонаармейцам — Інстытут Нацыянальнай Памяці запэўнівае, што ўсе яны мусяць быць дэмантаваныя ў бліжэйшы час.

Пры гэтым варта адзначыць, што польская дзяржава не зруйнавала ніводнай магілы жаўнераў Чырвонай арміі. Мясцовыя ўлады ўтрымліваюць парадак на ўсіх вайсковых могілках.

У Беластоку чырвонаармейцы пахаваныя на вайсковых могілках на вуліцы Zwierzyniecka.

.

Ян Рамэйка

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты