Серада, 28 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Крым — гэта Расія», чырвона-зялёны сцяг рэжыму Лукашэнкі: як на Падляшшы сустрэліся прыхільнікі «рускага міра»

MOST MOST
7 лістапада 2022, 15:49
Гісторыі
A A
рускі мір

Стрэльбы прарасійскіх актывістаў у Падляскім ваяводстве. Фота: Русско-славянское объединение и возрождение / VK

Прарасійская арганізацыя Zadrużny Krąg арганізавала стрэльбы на Падляшшы. Па словах арганізатарах, мерапрыемства адбылося ў рамках «вызвалення Польшчы з-пад заходняй акупацыі». Пра стралецкія вучэнні расказвае Wyborcza.

Што за Zadrużny Krąg

Zadrużny Krąg — гэта ваенізаваная праварадыкальная групоўка ў Польшчы. У 2015 годзе яе лідар Артур Ц. сумесна з іншымі прадстаўнікамі нацыяналістычных арганізацый заснаваў так званую грамадзянскую гвардыю ў Бяшчадах: патрулі павіны былі кантраляваць польска-ўкраінскую мяжу, якую, па іх меркаванні, не ахоўваюць. Актывісты Zadrużny Krąg часта арганізоўваюць баявыя вучэнні, носяць палявую вайсковую форму і падтрымліваюць кантакты з ультраправымі арганізацыямі ў Расіі.

Дарэчы, Кшыштаф Талвінскі, які некалькі разоў катаўся ў Беларусі, а там яго прэзентавалі як афіцыйнага прадстаўніка Падляскага ваяводства (насамрэч, ён ім не быў), прасоўваў ідэі арганізацыі Zadrużny Krąg. Падчас візіту ў Ваўкавыск разам з Талвінскім быў член арганізацыі Арвід Плівачэўскі.

Стрэльбы прарасійскіх актывістаў у Падляскім ваяводстве. Фота: Русско-славянское объединение и возрождение / VK

Як вучэнні рэкламавалі расійскія паблікі ў «ВКонтакте»

Фотаздымкі са стрэльбаў апублікаваў Андрэй Радыёнаў, які называе сябе рускім нацыяналістам і панславістам. Ён стварыў і ўзначальвае рух «РУСОВ» — гэта такі рух прарасійскіх экстрэмістаў, які змагаецца за пашырэнне «рускага міра». Рух таксама падтрымаў расійскую агрэсію ва Украіне.

Здымкі спачатку былі апублікаваныя ў суполцы ў ВК «Русско-славянское объединение и возрождение». Менавіта ў допісе адзначаецца, што вучэнні адбыліся на тэрыторыі Падляскага ваяводства. Нават была пазначаная дата — 29 кастрычніка 2022 года.

— Як бачыце, ёсць у Польшчы і прарускія палякі, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны ад заходняй акупацыі, выступаюць за саюз з Расіяй, Сербіяй і іншымі славянскімі краінамі. І іх нямала. І акурат ім належыць будучыня свабоднай Польшчы.

Людзі на фотаздымках апранутыя ў вайсковую форму з сімволікай арганізацыі Zadrużny Krąg. Аднак дзе канкрэтна ў Падляскім ваяводстве былі зробленыя здымкі — пакуль невядома.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты