Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ксёндз з Падляшша: «Чытанне кніг пра Гары Потэра ў некаторых выпадках заканчваецца апантанасцю»

MOST MOST
17 лістапада 2022, 11:49
Гісторыі
A A
гары потэр

Фото: goalexandria.com

Папулярны ў TikTok ксёндз з Падляскага ваяводства, пастыр моладзі ў Драгічынскай дыяцэзіі, Пётр Ярасевіч перасцерагае ў сеціве ад кніг «Гары Потэр». Па словах святара, «прыгоды з Гары Потэрам у многіх выпадках заканчваецца апантанасцю», расказывае Wyborcza.

Пётр Ярасевіч вырашыў працытаваць ксяндза, які праславіўся не толькі словамі пра апантанасць Гары Потэрам, але і тым, што выгнаў «дэманаў вегетарыянства» з дапамагой сальцісона.

@ks.piotrjarosiewicz♬ kiss the rain – yiruma

У пачатку запісу ксёндз тлумачыць, што ў яго запыталіся, ці трэба глядзець альбо чытаць «Гары Потэра». Ярасевіч кажа, што недаацэньваў гэтае пытанне, і таму прыводзіць цытату з кнігі іншага ксяндза Міхала Альшэўскага:

— Нам здаецца, духоўная рэальнасць — гэта нейкія казкі. Нам цяжка паверыць у наступствы вядзьмарства. Дзякуючы любімаму дзецьмі персанажу Гары Потэру, мы ставімся да вядзьмарства як да забавы, як да нечага пазітыўнага. На жаль, гэта толькі так здаецца. Уступленне ў прыгоды з Гары Потэрам у многіх выпадках заканчваецца апантанасцю.

— Аднойчы падчас экзарцызму я выганяў духаў Гары Потэра. Я запытаўся, чаму яны ўвайшлі ў сэрца чалавека. «Таму што гэты чалавек глядзеў і захапляўся Гары Потэрам. Мы — духі, якія носяць Дары Смерці, духі Гары Потэра», — працягвае Ярасевіч цытаваць Альшэўскага.

Гэтую цытату Ярасевіч не пакінуў без каментарыя. Па яго словах, ён нікога не хоча палохаць, але раней ён не надаваў увагі кнігам пра Гары Потэра, а пасля знаёмства са шматлікімі экзарцыстамі зрабіў вынікі: «Кожны з нас зробіць, як лічыць патрэбным, таму я ні да чаго не прымушаю. Проста дзялюся тым, што чытаў».

Відэа ў TikTok стала вельмі папулярным. Некаторыя заўважалі, што ксёндз, якога цытаваў Ярасевіч, выганяў «дэманаў вегетарыянства». Хтосьці заўважаў, што Гары Потэр з’яўляецца выдуманым персанажам, і, маўляў, немагчыма, каб ён быў духам. Іншыя каментатары падкрэслівалі, што серыя кніг пра Гары Потэра паказвае, што каханне, сяброўства і дабро могуць пераадолець любое зло.. А некаторыя проста не верылі, ці сур’ёзныя рэчы кажа Ярасевіч.

Тэгі: АртыкулыЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты