Чацвер, 8 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку пачынаюцца рэгулярныя Імшы для каталікоў на беларускай мове

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
18 лістапада 2022, 15:43
Гісторыі
A A
набажэнства на беларускай мове

З дазволу і благаславення Беластоцкага мітрапаліта, арцыбіскупа Юзафа Гуздэка, у Беластоку пачынаюцца штонядзельныя літургіі на беларускай мове для каталікоў. Першая святая Імша ў 2022 годзе адбудзецца 27-га лістапада ў 14:00.

Улетку 2022 года беларусы Беластока збіралі подпісы, каб у касцёлах горада праводзілі імшу на беларускай мове. У выніку быў дадзены дазвол і благаславенне ад Беластоцкага мітрапаліта, арцыбіскупа Юзафа Гуздэка. Беларусы аказаліся ў Беластоку па розных абставінах: хтосьці прыехаў на вучобу, хтосьці — на працу, а нехта быў вымушаны пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.

Набажэнства на беларускай мове будуць адбывацца ў капліцы Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе Wroclawska, 8 (osiedle Zielone Wzgórze). Гэты храм быў пабудаваны ў 2008 годзе. Да парафіі належыць амаль 7 тысяч чалавек.

Першая святая Імша на беларускай мове адбудзецца ў першую нядзелю Адвэнта, 27-га лістапада ў 14:00. Службу будзе праводзіць ксёндз Гжэгаж Балеста.

Гжэгаж Балеста паходзіць з Беласточчыны, з вялікай сям’і, ў якой было ажно 9 дзяцей. Святарскія пасвечанні прыняў у 2002 годзе. У 2009 ён хацеў паехаць працаваць ва Украіну, але біскуп скіраваў яго на працу ў Беларусь. «За гэта я ўдзячны Богу», — узгадаў пазней святар.

У Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў ксяндза Гжэгажа ў вёску Лебедзева. Там святар быў пробашчам да 2016 года, калі без тлумачэння прычын улады не працягнулі яго дазвол на працу святаром. Пасля гэтага ксёндз вярнуўся ў родны Беласток.

«Мы ўдзячныя Богу, што ў Беластоку ёсць святар які працаваў у Беларусі і ахвочы працягваць служэнне беларусам ужо ў Польшчы», — пішуць беларусы-каталікі Беластока.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок

«Что-то зарабатывается». Как устроен бизнес беларусского перекупщика в Польше

MOST
8 кастрычніка 2026, 15:43

Андрей работает байером. Через него беларусы заказывают товары на польских площадках, а он получает покупки, оформляет документы для возврата НДС и передает их клиентам в Беларусь. Андрей рассказал...

Акция иммигрантов в Варшаве

«Если бы я увидела митингующего с плакатом, сказала бы: красава». Бывший инспектор из Лодзи — о системе легализации иностранцев в Польше

MOST
8 кастрычніка 2026, 14:23

Несколько лет назад Владислава трудилась инспектором в ужонде (госоргане) в Лодзи — занималась делами иностранцев. А теперь работает «по другую сторону» — как эксперт по легализации и ведет...

пенсия в Польше

Беларуска почти четыре года добивалась пенсии по потере кормильца в трех странах — и получила больше 30 тысяч евро

MOST
8 кастрычніка 2026, 13:11

Муж Ольги скоропостижно умер в августе 2022 года. У него был трудовой стаж в Беларуси, Польше и Латвии, поэтому после его смерти семье должны были назначить выплаты с...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты