Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Што пісалі беларускія газеты на Падляшшы ў 1935 годзе? Перадкалядная гісторыя з вёскі Рушчаны

MOST MOST
19 снежня 2022, 12:03
Гісторыі
A A
Рушчаны

Беларуская вёска Сінкевічы. Фота: NAC

У міжваенных беларускіх газетах на Падляшшы часта можна было сустрэць допісы з вёсак, якія размешчаныя на захад ад Беластока над ракой Нарвай — Рушчаны, Касцюкі, Рагова, Панькі, Жаўткі. Гэта быў самы край беларускага этнаграфічнага абшару — на правым беразе Нарвы былі беларускія вёскі, а на левым — польскія.

Беларускую свядомасць там умацаваў выбітны ўраджэнец Рушчанаў — ксёндз Язэп Рэшаць. З той жа вёскі паходзіла і Марыля Рэшацянка, маці беларускага гісторыка Юрыя Туронка.

Chryścijanskaja Dumka — беларускі каталіцкі часопіс, які заснаваў у 1928 годзе ў Вільні ксёндз Адам Станкевіч. У другой палове 30-х паступова эвалюцыянаваў у грамадска-палітычны часопіс хрысціянска-дэмакратычнага накірунку. З 1937 года, пасля закрыцця польскімі ўладамі самай масавай беларускай газеты Biełaruskaja Krynica фактычна стаў галоўным беларускім выданнем у Польшчы. Апошні нумар выйшаў 1 верасня 1939 года, у дзень пачатку Другой сусветнай вайны.

Да сённяшняга часу беларушчына у гэтай частцы Падляшша, на жаль, не дажыла. А вось што пісаў пра вясковае жыццё ў гэтым кутку перад Калядамі мясцовы жыхар, чытач Chryścijanskaj Dumki:

— Нашу вёску Рушчаны ў беларускіх газетах ужо ведаюць. Але ў два тыдні перад Калядамі Рушчаны робяцца яшчэ цікавейшымі і прыгажэйшымі. Гэты час у Рушчанах ёсць найлепшым часам на лоўлю рыбы. Тады ад работы гэтай людзі ў Рушчанах аж пацеюць. У рацэ Нарве рыба пад лёдам задыхаецца. Тады яна ў наш бок цэлымі хмарамі падыходзе, а рыбакі нашы толькі гэтага і чакаюць. Ну, тады і пачынаецца ў нас «сенакос» на рыбу. Проста з ракі чэрпай толькі рыбу, ды кладзі на воз, ды прадавай яе беластоцкім жыдом!

У гэтым часе ў нашай вёсцы адкрываецца яшчэ і другая работа. На Нарве перад Калядамі ідзе поўным ходам уборка сена. Людзі чакалі пакуль Нарва замерзне і на дарогу сняжку падкіне. Цяпер яны ўсе на лёдзе пры сене. Летам яны панакошывалі вялізаныя стагі сена. Да гэнага сена не было аніякага доступу. Але Каляды прыйшлі, на рацэ куюцца масты з лёду і людзі ўзноў ажывіліся бо бяруцца вазіць сена. Як вокам кінуць, без канца ў адзін і другі бок Нарвы ўсюды людзі ўбіваюць сена. Там не толькі вёска Рушчаны працуе, але і шмат іншых беларускіх вёсак гэтым заняты.

У Рушчанах да Каляд маладзеж прыгатаваная як трэба, яна ўмее пяяць беларускую песню-калядку:

Саўка ды Грышка ладзілі дуду,
Ладзілі славіць дудою каляду.
Як разышлася музыкі гуга
Згінула гора, згінула туга.
Язэп старэнькі ўзяўшы ёмкі скрут,
Кіём на дзверы паказаўшы тут:
— Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце Езуса хлапца.

Рушчанец, Chryścijanskaja Dumka, Nr. 1, 1935.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

Веслав Кевляк

«Ни одной ситуации, когда меня кто-то не понял бы». Деятель Союза поляков рассказал, как в Польше его уволили из-за «восточного акцента»

Хрысціна Гараніна
9 снежня 2025, 15:31

Несколько недель работы в Польше, ни одного замечания — и внезапное увольнение «из-за восточного акцента». 59-летний Веслав Кевляк рассказал об этом в LinkedIn — и его пост вызвал...

собака в Варшаве

«Замыслили невозможное». Беларусы спасли бездомную грузинскую собаку и нашли ей дом в Варшаве

MOST
9 снежня 2025, 12:54

Куба могла быть обычной бездомной грузинской собакой, если бы случайно не встретила семью беларусов. Так началась ее история с чередой переездов, операцией, перелетом в Варшаву и поиском новых...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты