Чацвер, 21 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Турнэ НОДаўцаў па Беларусі: наведванне вайскоўцаў, блаславенне патрыярха, афіцыйнае прызнанне

MOST MOST
29 снежня 2022, 13:13
Гісторыі
A A
НОД

Акцыя НОД у Беларусі.

Ад 26 жніўня да 12 лістапада 2022 года на тэрыторыі Беларусі, у асноўным у памежных раёнах, праходзіў так званы аўтамабільны хрэсны ход «Святая Русь». Фармальнай нагодай правядзення хрэснага хода быў намер правезці па пагранзаставах і вайсковых частках Беларусі копію Гадэнаўскага крыжа і Жыровіцкую ікону Божай Маці.

Наведванне ваенных частак

Удзельнікамі аўтамабільнага хрэснага ходу былі ўдзельнікі створанай у Расіі групоўкі агрэсіўна-імперскіх поглядаў «Национальное освободительное движение» («НОД»). Вядомыя два з іх — гэта Сяргей Суслаў з Уфы і Віталь Самусенка, які раней у сацсетках указваў, што жыве ў Маскве, але з нейкага часу ён знаходзіцца ў Гомелі ды з’яўляецца прадстаўніком так званага штабу НОД у Гомелю. Самі сябе яны называлі «крыжаходцамі». І гэтых НОДаўцаў як ганаровых гасцей прымалі беларускія вайскоўцы.

Адным з элементаў ідэалогіі групоўкі «НОД» ёсць «аднаўленне Савецкага Саюзу», то бок захоп Расіяй усіх краін, якія атрымалі ці аднавілі сваю незалежнасць пасля распаду імперыі. У сувязі з гэтым ваяжы НОДаўцаў па гэтых краінах нібыта ў рэлігійных мэтах — спосаб мацней уцягнуць іх у арбіту «русского мира».

Дарэчы, хрэсны ход Святая Русь«» рэкламаваўся ў «Одноклассниках» ў суполцы з назвай «НОД Белоруссия. Антимайдан Минск. Бессмертный полк».

На працягу хрэснага хода НОДаўцы пабывалі ў шэрагу вайсковых частак, прычым тых, якія можна назваць асновай ваеннай бяспекі Беларусі. А менавіта:

  • 1146-ы зенітны ракетны полк у Астраўцы;
  • 116-ю гвардзейская штурмавая авіяцыйная база ў Лідзе;
  • 6-ю асобная гвардзейская механізаваная брыгада ў Гродне;
  • 16-ы асобны полк РЭБ у Бярозе;
  • 38-ю асобная десантна-штурмавая брыгада ў Брэсце;
  • 103-ю асобная паветрана-десантная брыгада ў Віцебску;
  • 11-ю асобная гвардзейская механізаваная брыгада, якая дыслакуецца ў Слоніме.

11-ю механізаваную брыгаду ў гэтым спісе варта выдзеліць асобна, таму што, у адрозненні ад іншых вайсковых частак, «крыжаходцы» не назвалі яе прама, а напісалі «танкавая брыгада, якая знаходзіцца пад Гомелем на мяжы з Украінай». Даказаць, што гаворка ішла менавіта пра 11-ю механізаваную брыгаду, дапамаглі выявы вайскоўцаў, якія патрапілі на здымкі ўдзельнікаў хрэснага хода.

Таксама НОДаўцы пабывалі амаль ва ўсіх памежных заставах і прапускных пунктах Беларусі, уключаючы тыя, што знаходзяцца ў мясцінах, права наведвання якіх абмежаванае (Лоеўскі і Брагінскі раёны Гомельскае вобласці на мяжы з Украінай). Але ім дазволілі.

Блаславенні і дазволы

Відавочна, што наведванне НОДаўцамі пералічаных вышэй вайсковых і памежных частак па ўсёй Беларусі было б немагчыма без дазволу адпаведных чыноўнікаў высокага рангу.

Што тычыцца узаемаадносінаў «крыжаходцаў» з БПЦ, якая па сутнасці ёсць філіялам РПЦ Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі, то хрэсны ход здзяйсняўся з блаславення патрыяршага экзарха мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна. Апроч таго, падчас хода Сяргей Суслаў і Віталь Самусенка атрымалі ўзнагароду ад епіскапа Тураўскага і Мозырскага Леаніда.

Хрэсны ход па Беларусі расійскія НОДаўцы называлі «уфімскай галінкай» (па месцу жыхарства Сяргея Суслава), іншая «галінка» «Святой Русі» у той жа час ездзіла па краінах Цэнтральнае Азіі (Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан) ды наведвала там царквы, мясцовых казакоў і расійскія вайсковыя базы.

Інфармацыі аб тым, ці наведвалі «крыжаходцы» расійскія вайсковыя аб’екты ў Беларусі, няма.

«Святая Русь» як частка «Вялікай Расіі»

Варта адзначыць, што акцыя з назвай «Святая Русь» — працяг ранейшага аўтамабільнага прабега «Вялікая Расія», арганізаванага ў 2017 годзе НОДаўцамі з Магадана і Уфы. Іх сімволіка практычна аднолькавая, ды і арганізатары тыя ж самыя. Той аўтапрабег праводзіўся па тэрыторыі Расіі, па тэрыторыях Украіны, акупаваных Расіяй, а таксама з заездам у Мінск.

Пры гэтым у 2017 годзе, як пісалі самі НОДаўцы, яны праводзілі свой аўтапрабег у Мінску «прыцемкам ды па-партызанску». Вялікае адрозненне ад 2022 года, калі іх сустракалі паўсюль на афіцыйным узроўні.

Падчас прабегу «Вялікая Расія», 18-19 верасня 2017 года, у Мінску «засвяціўся» згаданы вышэй Сяргей Суслаў. Дарэчы, ён, а таксама Дзмітры Молеў з Уфы, які ўдзельнічаў у аўтапрабегу «Вялікая Расія» і мае дачыненне да арганізацыі хрэснага хода «Святая Русь», занесеныя на сайт «Міратворац» як саўдзельнікі тэрарыстаў і акупантаў.

Доказам таго, што з’яўленне іх на «Міратворцы» не было выпадковым, служыць той факт, што пасля Беларусі ўдзельнікі хрэснага хода «Святая Русь» адправіліся на акупаваныя Расіяй тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны («на Данбас»).

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аватары

Беларуска 16 лет продавала квартиры в Минске, а потом переехала в Польшу и стала создавать цифровых аватаров для соцсетей

MOST
20 мая 2026, 19:47

У Надежды необычное занятие. Она создает цифровых аватаров — виртуальных персонажей, которые «снимаются» в роликах для соцсетей ее клиентов. Их беларуска делает с помощью искусственного интеллекта. Новые инструменты...

знаёмствы ў Польшчы

«Полькі маюць звычку сыходзіць у поўны ігнор без тлумачэнняў». Як беларусы розных узростаў заводзяць знаёмствы ў Польшчы

MOST
20 мая 2026, 14:11

Новае знаёмства можа быць псіхалагічным выпрабаваннем нават у звычайнай сітуацыі. Але калі заводзіць яго даводзіцца ў чужой краіне, задача ўскладняецца. MOST спытаў беларусаў розных узростаў, якія эмігравалі ў...

Веломастерская

«Хозяину главное, чтобы без криминала». Беларус оборудовал веломастерскую в гданьской квартире

MOST
20 мая 2026, 11:42

В квартире, которую Виктор снимает в Гданьске, третий год работает домашняя мастерская по ремонту велосипедов. К этому делу он питает особую страсть — настолько сильную, что объявление о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты