Субота, 8 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Што рабіць, калі ў вас скралі багаж у Польшчы? Разбіраем тры сітуацыі

MOST MOST
16 студзеня 2023, 13:02
Гісторыі
A A
багаж

Фота: Ashim D’Silva / unsplash.com

Беларусы ў эміграцыі сталі ўсё часцей скардзіцца на зніклы багаж. Разам з юрыстам Цэнтра беларускай салідарнасці Марынай Грышчанка Euroradio разабрала самыя частыя сітуацыі, у якія траплялі беларусы за мяжой. І высветлілі, што рабіць у кожнай з іх.

Валіза згубілася на мяжы

Сітуацыя. Выходжу на аўтавакзале ў Варшаве — а маёй валізкі ў багажным аддзяленні няма. Багажнік адкрывалі толькі на мяжы, мяркую, што валізу згубілі менавіта там. Хто кампенсуе страту?

Што рабіць?

— У Польшчы перавозчык нясе адказнасць за багаж. І адказвае перад вамі, калі багаж быў сапсаваны або страчаны па яго віне. Напрыклад, калі на мяжы вы выходзілі для мытнага кантролю, а пасля кіроўца забыўся зачыніць багажнае аддзяленне, паехаў далей, а валізкі выпалі. У такім выпадку вы маеце права патрабаваць ад перавозчыка, каб ён кампенсаваў урон ад згубленага багажу.

Прычым, усё роўна, хто перавозчык: польская ці беларуская кампанія. Галоўнае, што ён ажыццяўляе перавозкі па тэрыторыі Польшчы, а значыць, павінен прытрымлівацца польскага заканадаўства.

Вам трэба звярнуцца да перавозчыка, апісаць сітуацыю і, пажадана, прыкласці доказы нядбайнасці кіроўцы. Добра, калі ў каго-небудзь з аўтобуса знойдзецца фота расчыненага багажніка, да прыкладу.

Калі перавозчык адмаўляецца кампенсаваць урон добраахвотна, прыйдзецца звяртацца ў суд. Прытым усё роўна, ёсць у вас від на жыхарства ў Польшчы або няма, вы маеце права звярнуцца ў суд.

Валіза-двайнік

Сітуацыя. Прыязджаю дадому, адчыняю валізу — а яна не мая! Што рабіць, калі неспадзявана «памяняўся» падобнымі валізкамі з іншым пасажырам?

Што рабіць?

— Польскае заканадаўства кажа: калі вы знайшлі чыюсьці рэч, вы абавязаныя на працягу 14 дзён праінфармаваць пра гэта паліцыю альбо іншы дзяржаўны орган. Або самастойна паспрабаваць як мага хутчэй знайсці гаспадара, калі гэта магчыма.

Адразу ж звярніцеся ў паліцыю і раскажыце, што вы знайшлі чужую валізу. Або звярніцеся да перавозчыка і скажыце, што ў вас памылкова апынулася чужая валіза. Калі вы проста пакінеце яе ў сябе і нікога не праінфармуеце, то рызыкуеце атрымаць абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства.

І вось яшчэ адна падстава вярнуць чужую валізу як найхутчэй. Калі вы пратэрмінавалі адведзеныя на вяртанне 14 дзён, вас могуць пакараць штрафам, арыштам да 30 дзён, абмежаваннем ці нават пазбаўленнем волі. Усё залежыць ад кошту рэчаў, якія вы не вярнулі своечасова.

Калі кошт чужога багажу вышэйшы за 500 злотых, то вам пагражае пазбаўленне волі мінімум на 3 месяцы. Тое ж самае павінна матываваць неспадзяванага выкрадальніка вашага багажу вярнуць яго мага хутчэй — перавозчыку або паліцыі.

«Падазроныя асобы»

Сітуацыя. Вакол аўтобуса на вакзале круціліся «падазроныя асобы». Няма сумневаў, хтосьці з іх і сцягнуў маю валізу, калі адкрыўся багажнік.

Што рабіць?

— Адразу ж звяртайцеся ў паліцыю. На вакзалах часцей за ўсё ёсць камеры назірання, а ў перавозчыка — асабістыя дадзеныя людзей, якія ехалі з вамі ў аўтобусе. У паліцыі могуць атрымаць доступ і да таго, і да другога. Таму для паліцэйскіх не будзе вялікага клопату адсачыць, хто забраў вашую валізку.

З кіроўцам не сварыцеся — не ягоны абавязак сачыць за тым, хто забраў ваш багаж. Сітуацыя падобная на аэрапорт, кажа юрыст. Вы аддаяце багаж, перавозчык гарантуе, што перавязе яго з пункта А у Б. Але не адказвае за тое, што адбудзецца з валізай, пакуль яна будзе круціцца на багажнай стужцы.

І так, гэта праўда, што калі вы звернецеся ў паліцыю, вам абавязаныя прадаставіць перакладчыка, так што хай моўны бар’ер вас не спыняе.

Не здзівімся, калі пасля чытання ўсіх гэтых гісторый вы вырашыце проста застрахаваць багаж.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

учеба в Австрии

«Готов мыть полы, только дайте учиться». Беларус устроился на склад в Польше, чтобы скопить на оплату престижного вуза в Австрии

Хрысціна Гараніна
7 лістапада 2025, 21:02

Беларус Виктор Баранов поступил в один из престижных вузов Европы — Центрально-Европейский университет в Вене. Но вместо того чтобы готовиться к учебе, оказался на польском складе, где теперь...

работа врача в Польше

Семья беларусских врачей два года борется за право работать в Польше. Экзамены сданы, суд выигран — но нет справки из МВД Беларуси

MOST
7 лістапада 2025, 17:23

Кристина — невролог, а ее муж Юрий — эндоскопист. Супруги работают врачами в Польше, но получить полноценный доступ к профессии не могут. Варшавская врачебная палата отказывается внести их...

поезда в Польшу

Через границу без очередей и по расписанию. Что мешает вернуть поезда между Беларусью и Польшей?

MOST
7 лістапада 2025, 14:14

Доехать из Гродно в Белосток за два часа, потратив 7 евро и не стоя в очередях. Это было реальным шесть лет назад, когда между Беларусью и Польшей ходили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты