Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Прастора вольных людзей. Як хаб «Новая Зямля» аб’ядноўвае беларусаў

Максім Шульц Максім Шульц
20 студзеня 2023, 16:29
Гісторыі
A A
хаб

Кіраўніца хабу «Новая Зямля» Надзея Салаўёва. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

3 снежня недалёка ад цэнтру Беластока адкрыўся хаб «Новая Зямля» — прастора для актывістаў, ініцыятыў і ўсіх беларусаў Беластока. За паўтары месцы тут адбылося больш за 25 імпрэз — адной з першых былі заняткі па ёзе.

Спыталіся ў кіраўніцы пляцоўкі Надзеі Салаўёвай, якая місія ў хаба, што за імпрэзы і праекты плануюцца ў гэтым годзе, і чаму беларускія ініцыятывы і актывісты Беластоку павінна кааперавацца.

«Памяшканне мы знайшлі на OLX». Як паб ператварыўся ў хаб

Беларускі хаб «Новая Зямля» знаходзіцца на вуліцы Wyszyńskiego, 6A, побач з аўтобусным прыпынкам. Прастора размясцілася ў памяшканні былога паба — унутры нават захавалася барная стойка, а звонку, на чырвонай цэгле, можна пабачыць надпіс Loft Pub.

— Гэта памяшканне мы знайшлі на OLX. Тут ужо быў добры рамонт, зусім свежы — былы гаспадар яго зрабіў падчас кавіду. Але пасля лакдаўну людзі сюды перасталі хадзіць і бар збанкрутаваў. Канешне, гэта не ідэальны варыянт, але лепшы з тых, што мы пабачылі — 145 квадратных метраў, добры рамонт, адэкватная арэндная плата, знаходзіцца ў цэнтры, — расказвае Надзея.

Яна дадае, што памяшканне знайшлося не адразу — актывісты агледзелі шмат варыянтаў. Быў нават лепшы за гэты — 210 квадратных метраў, на Варшаўскай вуліцы, з асобным уваходам і дворыкам. Але гэтая лакацыя сышла проста перад носам, яго забралі за дзень да запланаванага агляду.

Ідэя ж стварыць беларускі хаб узнікла год таму, калі Надзея з іншымі грамадскімі актывістамі перабраліся з Магілёва ў Беласток з-за палітычнага пераследу: «Пасля пасадкі таго самалёта з Пратасевічам пачаліся вобшукі ў грамадскіх арганізацый, допыты, непрыемныя размовы».

«Мы хочам прасоўваць розныя накірункі». Чым займаецца хаб

Галоўная задача хаба — прыцягваць беларусаў, даць магчымасць кожнаму рэалізаваць свае ідэі на карысць Беларусі, набліжаючы дзень вызвалення ад дыктатарскага рэжыму. Гэта прастора, якая будзе яднаць беларусаў.

— У нас шмат ідэй для праектаў. Яны надыходзяць ад людзей, якія да нас прыходзяць і звяртаюцца. Мы хочам прасоўваць розныя кірункі — не толькі культуру, мастацтва і мову, а яшчэ грамадскую, палітычную і адукацыйную дзейнасць.

І для гэтага ў хабе ёсць усе ўмовы. У вялікай залі можна праводзіць самыя розныя імпрэзы — ад майстар-класаў і лекцый да спектакляў і танцаў. А ў суседнім памяшканні, крыху меншым, але таксама прасторным, стаяць зручныя сталы. Былая барная стойка пакуль без справы, але і на яе ёсць планы.

— Нам прапанавалі зрабіць на яе месцы невялікі музей рэчаў, плакатаў, з якімі людзі ў Беластоку выходзілі на мітынгі. Таксама мы плануем стварыць мемарыял беларусам, якія загінулі з 2020 года з-за палітычнага пераследу, — расказвае аб планах Надзея.

Хаб пакрысе набывае асабістую атмасферу. На сценах вісяць карціны брэсцкай мастачкі Надзеі Савіч. Яна змагла іх вывезці, калі разам з дзецьмі з’язджала з Беларусі. Муж жанчыны — украінец і зараз ваюе ў тэрабароне. Працы Надзеі прадаюцца.

— А гэту карціну, — гаспадыня хаба паказвае на белае палатно з чырвоным арнаментам, — намалявалі беларусы пад кіраўніцтвам мастачкі Юліі Гаруновіч з Гродна. Яна нядаўна з’ехала з Беларусі, і тут зацікавіла людзей маляваць кожную пятніцу. Карціны будуць прадавацца, а грошы пойдуць на падтрымку сем’яў палітвязняў. Бо ў Беластоку, аказваецца, ёсць людзі, чыі дзеці сядзяць, а яны тут знаходзяцца ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы.

Фота: «Новая Зямля» / Telegram
Фота: «Новая Зямля» / Telegram
Фота: «Новая Зямля» / Telegram

«Мы рыхтуем сустрэчу з усімі актыўнымі людзьмі Беластока». Што плануе «Новая Зямля»

Планаў на гэты шмат. Працягнецца гістарычная школа для падлеткаў з Уладзімірам Арловым. Таксама ў хабе будуць прадаваць беларускія кнігі ад інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org і выдавецтва «Янушкевіч» — як толькі тут з’явіцца шафа для іх.

20 студзеня адбудзецца першая сустрэча польскага размоўнага клуба. Плануецца, што такі фармат прыменяць яшчэ для англійскай і беларускай моў. Таксама ў гэтым годзе ў хабе зладзяць сустрэчы з псіхолагамі для тых, каму патрэбная такая дапамога.

— Яшчэ мы зараз рыхтуем сустрэчу з усімі актыўнымі людзьмі Беластока, прадстаўнікамі беларускіх ініцыятыў. Мы хочам прапанаваць, каб кожны працаваў дзеля адной ідэі, не бачачы адзін у адным канкурэнтаў. Мы хочам прапанаваць рабіць кааперацыі і парнёрствы, аб’яднацца рэсурсамі і дзяліцца імі. Наш рэсурс — гэта прастора, вялікае памяшканне, якое можна выкарыстоўваць сем дзён на тыдзень, — распавядае Надзея

Яна лічыць, што бачыць адзін у адным трэба не канкурэнтаў, а партнёраў, бо ўсе робяць агульную справу і дзяліць няма чаго: «Я ўпэўненая, што ад укладання ў агульную справу, расце эфектыўнасць праектаў кожнага ўдзельніка кааперацыі».

Кіраўніца хабу «Новая Зямля» Надзея Салаўёва. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Яшчэ адзін складаны праект, але які «Новая Зямля» вельмі хоча зрабіць — гэта грамадска-палітычная школа. Яна будзе разлічана на людзей, якія ў вольнай Беларусі хацелі б заняць нейкую пасаду,

— Напрыклад, хтосьці хоча працаваць у райвыканкаме, альбо пайсці ў дэпутаты, ці стварыць грамадскую арганізацыю. І нашая школа будзе даваць патрэбныя веды, адукацыю, скілы. І гэта будзе менавіта школа, курс, а не вольныя лекцыі, на якія можна прыйсці, а можна і не хадзіць.

Яшчэ кіраўніца хаба думае над тым, каб арганізаваць каворкінг, але пакуль на яго няма вялікага попыту. Таксама патрэбны той, хто будзе кожны дзень хаця б 5-6 гадзін знаходзіцца ў хабе. Але з пачаткам продажу кніг, магчыма, такі чалавек з’явіцца.

— Мы ўдзячны любой дапамозе. Напрыклад, нядаўна нам пад дзверы падкінулі пакет. У ім былі розныя настольныя гульні для дзетак ад 2 да 8 год. І вось у нашых маладых мам з’явілася ідэя зрабіць тут дзіцячы куток, дзе іх дзеці могуць гуляцца.

Калі ў вас ёсць нейкія ідэі ці прапановы, як зрабіць «Новую Зямлю» яшчэ лепш, то пішыце на e-mail: [email protected]. Ці тэлефануйце па нумару: +48 503 498 855.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты