Пятніца, 14 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

На дыпламатычных машынах, міграцыйнымі тропамі. Ці могуць беларускія спецслужбы выкрасці чалавека за мяжой?

MOST MOST
23 студзеня 2023, 13:34
Гісторыі
A A
выкрасці чалавека

Фота: Village Belarus / the-village.me

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрасці апанентаў з-за мяжы? «Наша Ніва» запыталася пра гэта ў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета: Аляксандра Азарова з BYPOL і кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. Пераказваем гэты тэкст.

Вывезці на машыне: практычна нерэальна, але ёсць нюанс

Аляксандр Азараў лічыць, што выкраданне людзей у замежжы тэарэтычна магчыма, аднак, па яго словах, практычна нерэальна. Азараў падкрэсліў, што машына з выкрадзеным чалавек не зможа праехаць праз памежныя пункты.

— Машыны на дыпламатычных нумарах не даглядаюцца. Але тут пытанне, ці возьме на сябе такую адказнасць супрацоўнік амбасады.

Аляксандр Азараў паведаміў, што ў BYPOL няма інфармацыі, што беларускія спецслужбы збіраюцца выкрадаць людзей з-за мяжы і прывозіць іх у Беларусь, дзе іх завочна судзілі. Азараў кажа, што практычна немагчыма вывезці чалавека з краін Еўрасаюза, але з краіны АДКБ — магчыма.

Азараў адзначыў, што калі чалавека весці пешшу, то гэта будзе фізічна складана для тых, хто будзе збірацца гэтага чалавека вывозіць.

Сцэнарый Пратасевіча: выкраданне і дастаўка ў Беларусь

Павел Латушка лічыць, што рызыка сцэнарыя з выкраданнем і дастаўкай людзей у Беларусь існуе. Па яго словах, гэта персанальная матывацыя Аляксандра Лукашэнкі, і, маўляў, ён такім чынам думае, што наносіць удар па дэмакратычным сілам.

— У сувязі з гэтым і быў рэалізаваны сцэнарый з Пратасевічам, ён прадугледжваў менавіта выкраданне і дастаўку ў Беларусь. Гэта мела некаторыя дэматывуючыя фактары сярод дэмакратычных сілаў.

Латушка мяркуе, што ёсць больш страшны сцэнарый. Ён прадугледжвае фізічную ліквідацыю апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Латушка ўзгадвае, што раней у КГБ працавала, і магчыма працуе цяпер, структура, якая адказвала за палітычны пераслед актывістаў за межамі Беларусі.

Латушка кажа, што аднымі з варыянтаў, як спецслужбы могуць выкрасці чалавека, з’яўляюцца выкарыстанне дыпламатычнага транспарту альбо ісці праз міграцыйныя тропы.

«Беларускія спецслужбы непрафесійныя, недасведчаныя»

«Наша Ніва» пагутарыла з экспертам польскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў Камілям Клысінскім пра магчымасці працы беларускіх спецслужбістаў па выкраданні людзей з Еўрасаюза. Клысінскі лічыць, што ў спецслужбаў Беларусі няма магчымасцяў і сродкаў для арганізацыі выкрадання на тэрыторыі ЕС.

— Магчымасці па выкраданні людзей з ЕС былі ў расійскіх спецслужбаў. Нават хутчэй магчымасці не па выкраданні, а па забойстве. Беларускія спецслужбы непрафесійныя, недасведчаныя. З Пратасевічам яны арганізавалі пасадку самалёта, але гэта зусім іншае.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

визовые центры Польши

«Все говорили, что это нереально». Беларуска сделала родителям визы по необычному пути — ее история дошла до польского МИД

MOST
13 жніўня 2026, 18:14

Последние несколько лет встретиться с родителями для Татьяны (имя изменено) было проблематично. Женщина живет в Польше, а они — в Беларуси. Долгое время она пыталась сделать им приглашения...

летнік у Польшчы

«Трэба проста быць побач». У польскай частцы Белавежскай пушчы зладзілі летнік для дзяцей беларускіх эмігрантаў

MOST
13 жніўня 2026, 13:40

Дзевяноста дзяцей з сем’яў, якія вымушана пакінулі Беларусь і пераехалі ў Польшчу і Літву, адпачылі ў польскай частцы Белавежскай пушчы — недалёка ад мяжы. Там для іх зладзілі...

солнечное затмение

Приехать и закрыть гештальт. Как беларусы под Белостоком смотрели на затмение и Персеиды

Руслан Кулевіч
13 жніўня 2026, 09:40

Сотни людей вечером 12 августа приехали в Пулко под Белостоком, чтобы увидеть солнечное затмение. Среди них были и беларусы. Кто-то наблюдал затмение впервые, кто-то специально привез технику для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты