Пятніца, 24 сакавіка 2023
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«У Беларусі не гавораць, а вы хочаце, каб у Польшчы гаварылі». Як у школе Беластока вывучаюць беларускую мову

Максім Шульц Максім Шульц
17 лютага 2023, 14:43
Гісторыі
A A
Беларуская мова ў Беластоку

Фота: MOST

Ад 1996 года ў пачатковай школе №4 Беластока выкладаюць беларускую мову. Ахвотныя вучні 1-8 класаў наведваюць такія заняткі тры разы на тыдзень. Вядзе іх настаўніца з 35-гадовым вопытам і аўтарка афіцыйных беларускіх падручнікаў у Польшчы. Журналіст MOST завітаў на ўрок роднай мовы і пагаварыў з Алінай Ваўранюк пра заняткі, тэатральны гурток, будучыню беларусаў Падляшша і Беларусі, дапамогу ад уладаў і ўрокі для дзяцей мігрантаў.

«У гэтым годзе ўпершыню не набралі першы клас з беларускай мовай»

Гэтым разам другакласнікі не ўзялі з сабой сшыткаў з практыкаваннямі, таму Аліна вырашыла паказаць невялікі спектакль «Крошачка», які рабіла школьная тэатральная група.

— А потым дзве дзяўчынкі папрасілі паглядзець «Народны альбом-2020». Гэта пастаноўка нашай старэйшай тэатральнай групы. Мы выбралі некаторыя песні з таго самага «Народнага альбому» і, як мне здаецца, яны вельмі пасавалі да сітуацыі ў Беларусі пасля 2020 года, і да таго што здарылася мінулым лютым. Гук сірэны, якая гучыць у пастаноўцы, той самы, які гучыць ва Украіне, — расказвае настаўніца.

Разам з другакласнікамі за партамі сядзіць зусім маленькія вучні. Справа ў тым, што ў гэтым навучальным годзе ўпершыню не набраўся першы беларускі клас — толькі тры сям’і захацелі, каб іх дзеці вывучалі родную мову. Таму тры першакласнікі ходзяць на ўрокі разам з 2-м класам.

— Такое здарылася ўпершыню за 26 год маёй тут працы. Падобная сітуацыя была на другі год, як у гэтай школе пачалі вывучаць беларускую мову — у 1997-м набралася ўсяго тры дзяўчынкі, але пасля гэтага заўсёды набіралі патрэбныя сем і болей чалавек, — гаворыць Аліна.

Але ў наступным навучальны годзе новы першы клас дакладна будзе. Ужо ёсць запыт ад бацькоў, у тым ліку таму што ў школу збіраюцца малодшыя сёстры і браты тых, хто ўжо ходзіць у «чацвёрку» і вывучае тут беларускую мову.

Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST
Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST

«Ад бацькоў залежыць вельмі шмат»

Пачатковая школа № 4 — адзіная ў Беластоку дзяржаўная podstawówka, дзе выкладаюць беларускую мову. Па словах Аліны Ввўранюк зараз на заняткі ходзіць 66 вучняў. У горадзе таксама ёсць ІІІ агульнаадукацыйны ліцэй — для старэйшых класаў. Але там беларускую мову вывучаюць толькі каля 10 чалавек.

Не забывацца пра карані дапамагаюць не адныя школьныя заняткі. Пры «чацвёрцы» дзейнічаюць гурткі — тэатральны, танцавальны, музычны, праводзяцца майстар-класы і летнікі. Раней ладзіліся экскурсіі ў Беларусь. Гэтыя актыўнасці робяцца аб’яднаннем «АБ-БА».

— Яшчэ пару гадоў таму дзеці больш ахвотна прыходзілі на такія пазакласныя актыўнасці. Цяпер жа іх колькасць меншае. Можа гэта звязана з тым, што бацькі не хочуць абцяжарваць дзяцей дадатковымі заняткамі, — разважае Аліна.

Настаўніца падкрэслівае, што ад бацькоў залежыць вельмі шмат. Ні школа, ні садок не навучыць дзяцей беларускай мове, таму што, перадусім, патрэбная добрая наслуханасць і багаты слоўнікавы запас, а для гэтага трэба гаварыць з дзецьмі па-беларуску.

— Тое, што я змагла зрабіць для беларускай мовы, я зрабіла — і як маці, і як настаўніца. А што зробяць наступныя пакаленні, залежыць толькі ад людзей, бацькоў, дзядоў. Бо бывае, што старэйшы чалавек дзівуецца, што яго ўнук ці сын не разумее па-беларуску. А потым сам жа звяртаецца да дзіцяці па-польску. Ну дык як ён будзе разумець?

Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST
Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST
Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST

«Для мяне гэтая мова не такая складаная і вельмі прыемная»

І, сапраўды, другаклашкі трохі разумеюць па-беларуску, але размаўляць на гэтай мове яшчэ не могуць. А вось некаторыя больш старэйшыя дзеці яе ведаюць лепш.

Косця (імя змененае), разам з бацькамі, прыехаў з Беларусі некалькі гадоў таму, зараз у 7-м класе. На пазакласныя заняткі ён не ходзіць, але цікавіцца беларускай літаратурай. Яму падабаецца «Трыбунал» Аляксея Макаёнка і «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага. А яшчэ хлопец падпісаны на блогерку, якая распавядае навіны па-беларуску.

— Здараецца, што я гавару па-беларуску па-за ўрокамі. Магу таксама гаварыць мяшанкай — польска-беларуска-расійскай. Бывае, што тумблер не пераключаецца і розныя мовы выходзяць, — смяецца Косця.

Яго сяброўка Ніна вучыцца ў 8-м класе. Яна нарадзілася ў Польшчы, а яе бацькі паходзяць з падляскай вёскі, дзе ўсе размаўляць «па-свойму».

— Калі я прыязджаю на вёску, то гавару на беларускай мове, бо там усе гавораць так: па-свойму. І калі я знаю, то чаму не. Ды і наогул, для мяне гэтая мова не такая складаная і вельмі прыемная.

Дзяўчына займаецца ў беларускім тэатральным гуртку. Пасля заканчэння пачатковай школы, яна разглядае магчымасць пайсці ІІІ ліцэй і вучыцца роднай мове далей.

Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST
Беларуская мова ў Беластоку
Фота: MOST

«У Беларусі тры гадзіны ў школах на беларускую мову, і ў Польшчы тры гадзіны»

Урок скончыўся і другаклашкі пачынаюць збірацца — бегаюць па класе і гучна размаўляюць па-польску. Настаўніца звяртаецца да іх па-беларуску, нешта павольна тлумачыць, каб яны зразумелі, а напрыканцы гаворыць:

— Да!

— Па-ба-чэ-ння! — хорам адказваюць дзеці.

Аліна Ваўранюк упэўненая, што толькі ад нас залежыць, якім мы будзем народам і на якой мове будуць гаварыць нашыя дзеці і ўнукі: «Як мы самі сабе не дапаможам, то няма сэнсу разлічваць на дапамогу дзяржавы ці некага яшчэ».

Але разам з тым, жанчына лічыць, што для росквіту беларускай мовы, у тым ліку на Падляшшы трэба, каб змянілася сітуацыя ў Беларусі. Гэта датычыцца і ўлады, і так званага двухмоўя.

— Я свядома ўжываю словазлучэнне «дурное двухмоўе», бо менавіта яно амаль забіла беларускую мову ў Беларусі. Бо як так, што краіна называецца Беларуссю, а нехта кажа, што ён не ўмее гаварыць па-беларуску?! У Беларусі не гавораць, а вы хочаце, каб у Польшчы гаварылі. У Беларусі тры гадзіны ў школах на беларускую мову і ў Польшчы тры гадзіны.

Аліна Ваўранюк. Фота: MOST

«Я настаўніца беларускай мовы і раблю шмат памылак»

Вучыць дзяцей роднай мове — гэта гарантаванае права грамадзян Польшчы, якія адносяцца да нацыянальных меншасцяў. Гэта тычыцца не толькі беларусаў, але і немцаў, літоўцаў, украінцаў, славакаў і іншых. Калі збіраецца хаця б сем ахвотных бацькоў, то дзяржава мусіць арганізаваць такое навучанне.

Але як быць беларусам, якія прыехалі з Беларусі? Аліна Ваўранюк упэўненая, што права вучыць дзяцей роднай мове трэба адваёўваць, але разам з тым яна лічыць, што дзяржаўныя школы наўрад ці будуць гэтым займацца.

— Будуць заняткі па суботах, як гэта пачынаецца зараз. І калі бацькам гэта сапраўды патрэбна, то трэба ўзяць дзяцей і павесці на гэтыя заняткі. Але ад бацькоў вымагаецца абавязковасць — раз запісалі, то хай кожную суботу водзяць.

Настаўніца дадае, што калі бацькі сапраўды жадаюць, каб іх дзеці ведалі беларускую мову, то на ёй трэба размаўляць і пасля заняткаў. Бо калі дарослыя не пачнуць гаварыць, то і дзеці гэтага не зробяць.

— І не трэба баяцца памылак. Я настаўніца беларускай мовы і раблю шмат памылак. Ну і што? Хто ідэальна ведае гэтую мову? Ці палякі не робяць памылак, калі гавораць па-польску? Робяць шмат. Яны іх робяць і нават не думаюць пра гэта.

Дзеці беларусаў, якія прыехалі з Беларусі, могуць вывучаць родную мову па суботах у хабе «Новая Зямля». Першыя заняткі — ужо 18 лютага.

А для дарослых у гэтым жа хабе працуюць курсы «Мова Нанова». Апошні занятак прайшоў 13 лютага, наступны адбудзецца неўзабаве.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

остановиться в Белостоке на пару дней

Командировка, выходные, закупы. Где остановиться в Белостоке на пару дней

Партнёрскі матэрыял
24 сакавіка 2023, 12:41

Беларусы, которые собираются или периодически приезжают в Белосток на короткий срок, без труда найдут для себя подходящее предложение под любой бюджет: отели, квартиры, апартаменты, гостевые дома и хостелы....

беларускі футбаліст забіў аўтагол

«Гэта нейкі абсурд і космас». Палякі абмяркоўваюць беларускага футбаліста і яго паводзіны

MOST
24 сакавіка 2023, 10:46

На мінулых выходных пачалася вясновая частка ў польскім шостым дывізіёне па футболе. У суботнім матчы 16-га тура адной з 58 рэгіянальных груп сустракаліся дзве варшаўскія каманды — «Палонія»...

беларуска на конкурсе талантов в Польше

«Здесь открыты все двери и можно пробиться». Лидчанка рассказала о своём участии в польском шоу талантов

MOST
24 сакавіка 2023, 09:19

Как проходят кастинги талант-шоу в Польше? Каково это — выступать перед известными артистами? Поговорили с уроженкой Лиды Боженой Вороно про её участие в польском вокальном конкурсе и о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Афіша
  • Бізнес
  • ПАДТРЫМАЙ!
  • Пра нас
    • Чытачу і рэкламадаўцу
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў

© 2022 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
Are you sure want to unlock this post?
Unlock left : 0
Are you sure want to cancel subscription?