Аўторак, 11 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Нагадаць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі». Журналістка MOST прабегла Варшаўскі паўмарафон у падтрымку беларускіх медыйшчыкаў у зняволенні

MOST MOST
27 сакавіка 2023, 12:27
Гісторыі
A A
прабегла ў падтрымку беларускіх журналістаў у зняволенні

Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Паўмарафон праходзіў у польскай сталіцы 26 сакавіка. На забег было зарэгістрававана больш за 10 000 чалавек з розных краін свету. Было шмат і беларусаў. Для журналісткі MOST Таццяны Кулевіч гэта другі варшаўскі паўмарафон і ўпершыню яна была сябрам міжнароднай каманды Amnesty International.

Amnesty International — сусветны рух людзей, якія выступаюць за захаванне і абарону правоў чалавека. Гэты рух зарадзіўся 60 гадоў таму, у 1961 годзе, і да сённяшняга дня да яго далучыліся больш за 10 мільёнаў чалавек у больш чым 150 краінах свету.

— Я вырашыла прабегчы ў майцы з палітзняволенымі журналістамі, бо гэта яшчэ адна магчымасць нагадаць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Я бегла за арганізацыю Amnesty International, якая займаецца правамі чалавека ва ўсім свеце і яны ўвесь час сочаць і пішуць пра сітуацыю ў нашай краіне. У Беларусі, дзе правоў у чалавека няма, сёння ў турмах сядзіць каля 1 500 палітвязняў, з якіх 36 прадстаўнікоў медыя.

прабегла ў падтрымку беларускіх журналістаў
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
прабегла ў падтрымку беларускіх журналістаў
Фота: Руслан Кулевіч / MOST
прабегла ў падтрымку беларускіх журналістаў
Фота: Руслан Кулевіч / MOST

— Я прымаю ўдзел у шматлікіх забегах з вялікай колькасцю ўдзельнікаў, фатографаў і журналістаў. Нават падчас паўмарафону бегуны чыталі інфармацыю на маёй футболцы і казалі, што яны сочаць за сітуацыяй у Беларусі і перажываюць за нашых палітвязняў. Гэта не будзе такая аднаразовая акцыя ад мяне. Цяпер на кожным забегу я буду нагадваць людзям аб праблемах у Беларусі, — расказала Таццяна.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ ? (@mostmedia.io)

Зараз журналістка рыхтуецца да чарговага свайго марафону (42 кіламетры), які пройдзе ў красавіку ў польскім Дэмбно.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польская виза

Беларус пытался получить польскую визу в Грузии и Армении, но прилетел в Варшаву с «бумажкой для пограничников»

MOST
10 жніўня 2026, 19:35

Бывший политзаключенный Александр Ленько прожил больше четырех лет в Грузии, но, когда срок действия беларусского паспорта стал подходить к концу, задумался о переезде в Польшу. В этой стране...

вагон

Ураджэнец Заходняй Беларусі двойчы быў у савецкай няволі. Праз 70 гадоў яго сын атрымае 672 тыс. злотых ад Польшчы

MOST
10 жніўня 2026, 13:34

89-гадовы грамадзянін Польшчы ў падлеткавым узросце быў сасланы з Заходняй Беларусі ў Іркуцкую вобласць разам са сваім бацькам, былым жаўнерам Арміі Андэрса. Ён звярнуўся ў суд па кампенсацыю...

электрички Варшавы

«Тыкала кнопки, ничего не понимая». Беларуска не смогла купить билет на варшавскую электричку, но контролер встал на ее сторону

MOST
10 жніўня 2026, 10:52

После того как актер Александр Жданович (Маляваныч) поделился историей друга, которого в варшавском поезде пытался оштрафовать кондуктор, а в итоге сам попал в полицию, с MOST связалась беларуска...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты