Нядзеля, 24 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Партрэт Лукашэнкі, беларускі бюстгальтар і нумары ад аўто. Што звязанае з Беларуссю можна купіць на OLX

Марыя Седышова Марыя Седышова
12 красавіка 2023, 15:07
Гісторыі
A A
беларускае на OLX

Фота: ілюстрацыя MOST

Ад партрэта Лукашэнкі, які не могуць прадаць больш за год, да бюстгалтара вядомага беларускага брэнду. У мінулым годзе мы рабілі падобную падборку беларускага: і некаторыя тавары так і засталіся не прададзенымі. MOST расказвае, што дзіўнага беларускага можна купіць на польскім OLX у гэтым годзе.

Міліцэйскія медалі, партрэт Лукашэнкі, рытуал шаптухі. Што звязанае з Беларуссю можна купіць на OLX

MOST
27 мая 2022, 13:46
купіць

Міліцэйскія медалі, рытуал ад шаптухі, вялікі партрэт Лукашэнкі, банкноты да дэнамінацыі. MOST расказвае, што дзіўнага беларускага можна купіць на польскім...

Чытаць далейDetails

Бюстгальтар

Прадаецца бюстгальтар беларускай фірмы Milavitsa 75F. Адзначаецца, што мадэль «вельмі зручная для вялікага бюста».

Цана: 50 злотых

Аўтамабільныя нумары

На продаж выставілі беларускія аўтамабільныя нумары. У аб’яве пішуць, што «дошкі выраблены з высакаякаснага алюмінія па цеплавой тэхналогіі», а таксама «выкананы арыгінальным беларускім шрыфтам».

Цана: 70 злотых за адну

Партрэт Лукашэнкі

Партрэт Аляксандра Лукашэнкі зноў можна знайсці на прасторах OLX. Прадаецца ён з рамкай ці без. Сцвярджаецца, што партрэт арыгінальны.

Цана: 99 злотых

Халва і зефір

Прадаюцца беларускія прысмакі:

  • Халва сланечнікавая 250г — 10 злотых;
  • Халва сланечнікавая са смакам фісташак 250г —10 злотых;
  • Халва сланечнікавая ў шакаладзе 77г — 8 злотых;
  • Зефір са смакам журавін 250г —10 злотых;
  • Зефір са смакам ванілі 250г — 10 злотых.

Аўтар аб’явы піша: «Не саромейцеся купляць прысмакі вельмі добрыя».

Цікава, што ў «Еўраопце» такі зефір каштуе 2,68 рублёў, халва ў шакаладзе — 1,15 рублёў, а са смакам арахісу 250 г. — 1,91 рублёў.

Дзве капейкі

Актуальная аб’ява для Беластока: прадаюць манету наміналам у дзве капейкі. Аўтар аб’явы піша, што час ад часу можа абнаўляць цэны. «Цэны могуць змяняцца ўверх ці ўніз, калі вы глядзіце гэтую аб’яву». Магчыма дастаўка або самавываз.

Цана: 28 злотых 

Значкі

Прадаюцца беларускія значкі для калекцыянераў: Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім» і NEXTA. «Новыя, не зношаныя, стан вельмі добры…».

Цана: 3 злотых

Тэлевізар Беларусь

«Прадам стары тэлевізар з радыё і прайгравальнікам у стане, бачным на фотаздымках», — піша аўтар аб’явы. Той, хто зацікавіцца, можа папрасіць больш фатаграфій.

Цана: 50 злотых

Запалкавыя этыкеткі

На OLX можна знайсці запалкавыя этыкеткі «Купляйце беларускі абутак» СССР 1960.

Цана: 10 злотых

100 беларускіх рублёў

Вельмі папулярныя аб’явы на OLX — продаж беларускіх купюр розных узораў і наміналаў. Напрыклад, можна купіць упакоўку 100 беларускіх рублёў 2011 года.

Цана: 150 злотых

Экскаватар

Прадаецца экскаватар «Беларусь»: «Выкарыстоўваецца ў прыватным парадку, каб расчышчаць снег зімой ці раўняць зямлю на ўчастку».

Цана: 12 500 злотых

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты