Субота, 19 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ціханоўская папрасіла польскага міністра адукацыі не ліквідаваць беларускія ліцэі на Падляшшы

MOST MOST
9 мая 2023, 17:21
Гісторыі
A A
беларускія школы ў Польшчы

Фота: Аб'яднаны Пераходны Кабінет

Кіраўніца Аб’яднанага кабінета Святлана Ціханоўская накіравала ліст міністру адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславу Чарнэку з просьбай не дапусціць ліквідацыі беларускіх ліцэяў на Падляшшы.

«Беларуская меншасць у Польшчы заўсёды актыўна падтрымлівала рух да дэмакратычных перамен у Беларусі і зрабіла вялікі ўнёсак у захаванне беларускай мовы і незалежнай беларускай культуры, якія сістэматычна знішчаліся і знішчаюцца рэжымам Лукашэнкі», — адзначаецца ў лісце.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, якая курыруе кампанію па падтрымцы беларускіх школ і ліцэяў у Польшчы, пракаментавала сітуацыю:

— Так, сапраўды, на Падляшшы, дзе пражывае беларуская нацыянальная меншасць Польшчы, а цяпер яшчэ і шмат палітычных уцекачоў з Беларусі, узнікла даволі складаная сітуацыя: беларускія ліцэі, якія дзейнічаюць там на працягу 70 гадоў і маюць вялікае значэнне для тамтэйшых беларусаў, па даволі фармальных прычынах могуць быць ліквідаваныя. І таму зараз мы кансалідуем сілы, каб гэтага не адбылося. Спадзяюся, прадстаўнікі польскіх дзяржаўных ведамстваў адукацыі, з якімі Аб’яднаны Пераходны Кабінет ужо неаднаразова меў грунтоўныя і плённыя кантакты, вырашаць гэтае пытанне на карысць беларусаў.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

акушерская агрессия

«Здесь не встретишь акушерской агрессии». Гинеколог — об отношении к женщинам при потере беременности в Беларуси и Польше

MOST
18 верасня 2026, 19:26

В последнее время беларуски делились в соцсетях несколькими случаями грубого отношения во время беременности. Об одной из громких историй минчанка рассказала в августе в Threads: у пациентки замерла...

эвакуационный рюкзак

От запасов еды до полного спокойствия. Эмигранты в Польше рассказали, как готовятся к возможной опасности

MOST
18 верасня 2026, 17:56

Воздушные тревоги, которые объявлялись в Польше 17 сентября из-за российских атак на Западную Украину, недалеко от польской границы, заставили некоторых жителей страны задуматься о тревожных чемоданах, запасах еды...

профилактика рака в Польше

«Никаких преград нет». В Польше беларуску без ВНЖ хотели уволить, но она доказала, что имеет право работать

Хрысціна Гараніна
18 верасня 2026, 14:19

Ольга (имя изменено) работает в государственном научном институте в Польше. Когда у нее одновременно заканчивались вид на жительство и трудовой договор, отдел кадров отказался продлевать контракт, хотя беларуска...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты