Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вандроўка з панам Барташэвічам. Гістарычны клуб Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію

Марыя Седышова Марыя Седышова
31 мая 2023, 11:46
Гісторыі
A A
беларускія вандроўкі ў Беластоку

Фота: Beer&History

21 мая гістарычны клуб Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію з панам Барташэвічам па шляхецкім Беластоку. MOST паразмаўляў з арганізатарамі і даведаўся, як прайшла першая вандроўка.

«Ідэя існавала шмат год»

У чэрвені 2022 года запрацаваў гістарычны клуб Beer&History — раз на тыдзень праходзілі сустрэчы ў пабе, каб у нязмушанай атмасферы пагутарыць з гісторыкамі і літаратарамі.

— Гэта быў камерны фармат — хацелася выйсці вонкі, у горад. Так з’явілася ідэя экскурсій. Беласток — багаты на гісторыю горад, дзе пераплятаецца польская, беларуская, нямецкая, яўрэйская гісторыя. Хацелася даведацца больш самім ды распавесці пра гэта іншым. Найперш, тым беларусам, якія нядаўна прыехалі і слаба арыентаваліся ў горадзе нават геаграфічна, не тое што гістарычна. Што, уласна, і робім. Аказалася, людзям гэта патрэбна і цікава, — кажа адзін з арганізатараў Алесь Кіркевіч.

Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію
Фота: Beer&History
Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію
Фота: Beer&History

Па словах арганізатараў, экскурсію зрабілі таму, што гэта «крута, цікава і незвычайна». Праводзіў вандроўку беларускі акцёр В. Шэры, які мае касцюмы і досвед. Сам акцёр кажа, што ідэя экскурсіі не з’яўлялася — «яна існавала шмат год».

— І не проста існавала — паспяхова рэалізоўвалася як у Беларусі, так і ў шмат якіх турыстычных гарадах Еўропы. Я дакладна ведаю, што ў абласных цэнтрах у апошнія дзесяць год такі фармат экскурсій існаваў паспяхова і вельмі прафесійна. Як у артыстычным складніку, так і гістарычным. Пры гэтым, якасць была агулам настолькі высокая, што амаль не было прафанацыі — канкурэнцыя не дазваляла несумленным выканаўцам і гідам існаваць у гэтай прасторы. І толькі пасля ціску на ўсё недзяржаўнае ў Беларусі, пачалі з’яўляцца дзічэйшыя прафанскія праекты тэатралізаваных экскурсій накшталт падБРСМаўскага «Таемнага горада» у Гродне, — кажа В. Шэры.

«А з якой і да якой гадзіны працуе рынак Касцюшкі?» Як у Беластоку ладзяцца бясплатныя экскурсіі па-беларуску

Максім Шульц
25 красавіка 2023, 16:21
Экскурсии в белостоке

Гэтай вясной на вуліцах Беластока можна пабачыць групы людзей, якія спыняюцца каля розных будынкаў і нешта ўважліва слухаюць па-беларуску. Справа...

Чытаць далейDetails

«Гэта адназначна не апошняя экскурсія»

На першай экскурсіі сабралося каля 40 чалавек. Людзі рэагавалі вельмі станоўча, былі зацікаўленымі, задавалі пытанні. Па завяршэнні падыходзілі фатаграфавацца і не гледзячы на спёку, частка ўдзельнікаў засталася пасля вандроўкі, каб задаць пытанні і падзяліцца ўражаннямі.

Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію
Фота: Beer&History
Beer&History правёў тэатралізаваную экскурсію
Фота: Beer&History

Арганізатары кажуць, што гэта «адназначна не апошняя тэатралізаваная экскурсія».

— Безумоўна, такія экскурсіі плануюцца. Мы распрацоўваем маршруты і ў рамках іншых гістарычных эпох беластоцкага жыцця. Для ўдзелу трэба перш за ўсё быць цікаўным, адсочваць абвесткі ў беларускіх беластоцкіх пабліках.

* * *

Facebook Beer&History

Facebook «Экскурсіі Беласток / Wycieczki Białystok»

Instagram Beer&History

Instagram «Экскурсіі па Беластоку (і не толькі)»

Telegram Beer&History

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты