Аўторак, 18 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы мусім быць беларусамі». Як у Беластоку працуе хаб «Новая зямля»

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
28 ліпеня 2023, 14:39
Навіны
A A
Хаб «Новая зямля»

Адкрыццё хаба «Новая зямля». Фота: MOST

Хаб «Новая зямля» пачаў працу ў Беластоку з канца 2022 года. За восем месяцаў у прасторы прайшло каля трохсот розных мерыпрыемстваў, дзе выступалі вядомыя беларускія музыкі, пісьменнікі і палітыкі. Пра першыя паўгода працы хаба MOST распавяла адна з кіраўнікоў пляцоўкі Надзея Салаўёва.

 Хаб «Новая зямля» ў Беластоку — прастора, якая аб’ядноўвае беларусаў у эміграцыі. Пляцоўка для прабеларускіх арганізацый, ініцыятыў ды актывістаў. Місіяй хаба з’яўляюцца развіццё грамадска-палітычнай актыўнасці, захаванне самаідэнтычнасці беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь або часова пражываюць у Беластоку. Галоўная задача хаба — прыцягваць беларусаў, даць магчымасць кожнаму рэалізаваць свае ідэі на карысць Беларусі, набліжаючы дзень вызвалення ад рэжыму Лукашэнкі.

— Мы заўсёды адкрытыя для беларусаў. У Беластоку жыве адна з найбуйнешых беларускіх дыяспар, другая пасля Варшавы. І я лічу, што наша пляцоўка запатрабавана ў гэтым горадзе. І досвед гэта паказвае, і колькасць мерапрыемстваў паказвае (за 7 месяцаў — 272 розныя сустрэчы. — Рэд. MOST). На мерапрыемствы ходзяць розныя людзі. Дзесьці больш, дзесьці менш. Зараз мы заўважаем, што ўжо сфармаваўся нейкі касцяк з 200-300 чалавек, якія ходзяць да нас. Хтосьці кажа, што наша месца палітызаванае, але сёння ўсё палітыка. Дзіцячы садок, верш на беларускай мове, гэта ўсё зараз палітыка. Калі лічыць, што наша школа беларускай мовы — палітыка, хай для гэтых людзей гэта будзе палітыка. Але я так не лічу, бо для мяне важна захоўваць самаідэнтычнасць беларусаў у выгнанні. Мы бачым, што зараз адбываецца ў Беларусі, калі ідзе адбудова рускіх дамоў. Мы не ведаем, што будзе праз пэўны час. То прынамсці хаця б тут, у эміграцыі, мы маглі б гуртавацца разам, захоўваць нашу ідэнтычнасць. Бо палякамі мы не станем, расіянамі мы не хочам быць, мы мусім быць беларусамі, бо мы нарадзіліся беларусамі, — кажа Надзея Салаўёва.

ТОП мерапрыемстваў у хабе «Новая зямля», якія наведалі больш за 50 удзельнікаў:
1. Адкрыццё Хаба
2. Калядная батлейка з Варшавы
3. Інфармацыйна-асветніцкая сустрэча для беларускага бізнесу
4. Выступ Паўла Латушкі
5. Прыезд Шчыгельскага
6. Прэзентацыя кнігі «Нацыянальная Ідэя» Зміцера Лукашука
7. Заняткі «Мова-нанова»
8. Stand up show
9. Спектакль «Маскі»
10. Канцэрт Андрэя Хадановіча

ТОП мерапрыемстваў з пункту гледжання ўключэння ўдзельнікаў як актыўных суб’ектаў:
1. Літаратурны клуб
2. Заняткі па гісторыі з Арловым
3. Традыцыйныя беларускія танцы
4. Музычна-тэатральны гурток «Беларусікі»
5. Рэканструктарскі клуб
6. Візіт-дыскусія Кабінета прадстаўнікоў і Каардынацыйнай рады
7. Выстава БНР-105

Хаб «Новая зямля» знаходзіцца па адрасе: Беласток, вул. Вышынскага 6A/ul.Wyszyńskiego 6A. Тэлеграм: https://t.me/novaja_ziamlia

Калі ў вас ёсць нейкія ідэі ці прапановы, як зрабіць «Новую Зямлю» яшчэ лепшай, то пішыце на e-mail: [email protected]. Ці тэлефануйце па нумары: +48 503 498 855.

Прастора вольных людзей. Як хаб «Новая Зямля» аб’ядноўвае беларусаў

 

 

 

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мигранты против Польши в ЕСПЧ

В Польше суд впервые присудил компенсацию мигрантам, которых пограничники вытолкали в Беларусь

MOST
18 лістапада 2025, 09:51

Окружной суд Белостока присудил компенсацию двум гражданам Афганистана, которых в 2021 году задержали после незаконно перехода границы, а затем вернули в Беларусь. Они получат по 5 тыс. злотых....

реформа в Польше

В Польше запланировали цифровую реформу, которая затронет многих иностранцев. Беларусы пишут письма в профильное министерство

MOST
17 лістапада 2025, 19:03

В Польше меняются правила электронной идентификации. Министерство цифровизации разработало проект постановления о доверенном профиле и доверенной подписи, которое увеличивает роль государственной платформы mObywatel при верификации личности. Однако она...

граница с Беларусью

Впервые с начала марта ни один мигрант не попытался нелегально проникнуть в Польшу через границу с Беларусью

MOST
17 лістапада 2025, 16:43

Польша отмечает снижение миграционного давления со стороны Беларуси. 14 ноября, в пятницу, пограничники не зафиксировали ни одной попытки нелегального проникновения мигрантов в Польшу с беларусской территории. В последний...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты