Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Графічны дызайнер з Беларусі стала кухарам у Польшчы, а нядаўна адкрыла ў Варшаве свой кейтэрынг

MOST MOST
17 лістапада 2023, 14:26
Гісторыі
A A
кейтэрынг у Варшаве

Здымак з архіва Вольгі

Вольга (імя змененае з мэтай бяспекі) жыве ў Варшаве. Калі пачалася эпідэмія кавіда, яна нечакана захапілася кулінарыяй, а нядаўна распачала сваю ўласную справу — кейтэрынг. Вольга абслугоўвае невялікія мерапрыемствы, святы, выконвае прыватныя замовы на фуршэты. Пра сваю справу беларуска распавяла MOST.

Па адукацыі дзяўчына графічны дызайнер. У Беларусі і адразу пасля пераезду ў Польшчу Вольга працавала менеджарам па продажах. Гатаваннем Вольга зацікавілася з пачаткам эпідэміі кавіда. Гэта быў спосаб бавіць вольны час ва ўмовах кавідных абмежаванняў.

— Я пачала працаваць з дому і шмат гатаваць, — кажа Вольга. — Пасля таго як мы з мужам спяклі наш першы хлеб, я паступова пачала паглыбляцца ў рэцэптуру розных закусак, цікавых і незвычайных страў. Разам з гэтым прыняла рашэнне стварыць блог у Інстаграме. Выкладала цікавыя рэцэпты, якія там знаходзіла, каб не згубіць ні адзін з іх.

Незадоўга да пераезду ў Польшчу у Вольгі памёр тата. Дзяўчына ўзгадала, што неяк ён казаў ёй, што хацеў працаваць кухарам. Ён гатаваў стравы на ўсе сямейныя святы, і яны былі вельмі смачнымі.

— Мне было вельмі цяжка перажыць страту. З пачаткам гатавання я адчувала, што так захоўваю сувязь з татам праз агульны інтарэс. А потым гэтая справа мяне папросту зацягнула. Да таго ж гатаванне стала своеасаблівай тэрапіяй і спосабам не звар’яцець у эміграцыі.

«Выбрала месца, дзе магла нечаму навучыцца і не быць у рабстве»

кейтэрынг у Варшаве
Здымак з архіва Вольгі

У нейкі момант Вольга вырашыла зрабіць хобі сваёй прафесіяй. Яна стварыла новае рэзюмэ і пачала адгукацца на вакансіі з гэтай сферы, якія падаваліся ёй цікавымі.

— Я адгукнулася на дзевяць прапаноў, з якіх адказалі і запрасілі на суразмоўе шэсць. З аднаго суразмоўя я ўцякла ў сярэдзіне, бо гэта быў нейкі сюр: трэба было і гатаваць, і мыць посуд, і выконваць іншыя абавязкі цягам 14 гадзін. А аплату прапанавалі 18 злотых за гадзіну. У аб’яве ўсё было прыгожа распісана, а на справе… Іншыя пяць фірм гатовыя былі ўзяць мяне на працу. Выбрала месца, дзе магла нечаму навучыцца і не быць у рабстве. Зараз я вельмі ўдзячная шэфу, які ў той час паверыў у мяне і дапамог мне пракачаць навыкі.

У працы па найме Вольга набыла вопыт абслугоўвання мерапрыемстваў. Гатавала для мерапрыемстваў, якія праводзілі Google, амбасады і польскія зоркі.

— А адзін раз гатавала для нейкай урачыстасці, звязанай з Лехам Валенсам. Самае вялікае мерапрыемства, на якое я гатавала, было на 300 чалавек, — кажа Вольга.

«Хочацца выйсці за межы і зрабіць нешта ўнікальнае»

Летам гэтага года Вольга зрабіла першыя крокі да ўласнай справы — кейтэрынгу.

— Праца ў найме — гэта шаблоны і стандарты, а мне часцей за ўсё хочацца выйсці за гэтыя межы і зрабіць нешта ўнікальнае.

Пакуль Вольга вядзе незарэгістраваную гаспадарчую дзейнасць — польскае заканадаўства дазваляе такі фармат заробку, калі месячны даход не перавышае 2700 злотых. А паралельна працягвае працаваць па найму. Але не выключае, што з развіццём бізнесу зменіць фармат працы.

Беларуска ўзгадвае, што самым страшным этапам была рэгістрацыя заяўкі ў «санэпідэм», але ў выніку апынулася, што ўсе страхі былі марнымі.

Заробак — 25% ад сумы замовы

кейтэрынг у Варшаве
Здымак з архіва Вольгі

Большасць кліентаў прыходзяць з Iнстаграма. Яны замаўляюць канкрэтныя стравы, з імі Вольга абмаўляе ўсе пажаданні. Пасля передаплаты — звычайна ў памеры 100% — беларуска самастойна закупляе ўсе неабходныя прадукты і гатуе па ўмоўленаму меню. Часцей замаўляюць брускеты, фінгер-фуды, дэсерты, радзей — салаты.

— Калі я ўжо працавала з кліентам раней і ён просіць падзяліць аплату — 50% адразу, 50% — пасля, — спакойна згаджаюся.

Чысты заробак Вольгі звычайна складае 25% ад сумы замовы, а ўсе астатнія грошы ідуць на закупку прадуктаў.

Наконт дастаўкі гатовых страў Вольга дамаўляецца з кліентамі загадзя. Кажа, што камусьці зручна забраць скрынку з замовай самастойна, а хтосьці просіць прывезці ежу і яшчэ аформіць сталы. У такім выпадку Вольга бярэ з сабой свой посуд і «наводзіць прыгажосць».

Максімальная колькасць гасцей, для якой Вользе прыходзілася гатаваць самастойна, — 25–30 чалавек.

Дзяўчына кажа, што яе галоўная апора і дапамога — яе муж, бо без яго яна б не дала рады і весці дыялогі з кліентамі, і гатаваць, і займацца бухгалтэрыяй.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты