Нядзеля, 4 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«NFZ выбачыўся, уяўляеце?!» Кацярыне Ваданосавай удалося даказаць, што яна мела права на бясплатнае лячэнне ў Польшчы

MOST MOST
13 чэрвеня 2024, 19:23
Гісторыі
A A
лечение по NFZ в Польше

Кацярына Ваданосава. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосава даказала, што мела права на бясплатнае лячэнне ад анкалагічнага захворвання ў Польшчы. Да гэтага Нацыянальны фонд здароўя (NFZ) выставіў ёй рахунак. Сваю гісторыю Кацярына расказала на старонцы ў Інстаграме.

У 2022 годзе тэлевядучай у Польшчы дыягнаставалі рак грудзей. З таго часу яна прайшла аперацыі, хіміятэрапіі і рэабілітацыю. Увесь гэты час беларуска думала — і нават гаварыла пра гэта ў  інтэрв’ю, — што лечыцца бясплатна, бо спачатку чакала міжнароднай аховы, а потым афіцыйна працавала ў Польшчы па ўмове даручэння (umowa zlecenie) і рабіла адлічэнні ў фонд здароўя. Але раптам NFZ выставіў ёй вялікі рахунак.

Сябры прапанавалі Кацярыне дапамагчы грашыма, каб аплаціць лячэнне, але яна вырашыла даказаць сваю правату.

З інфармацыяй пра сацыяльныя адлічэнні, па яе словах, было прасцей, а вось «са страхоўкай у чаканні аховы прыйшлося трошкі папацець».

— Прыйшлося некалькі разоў абіваць парогі цэнтра бежанцаў, шпіталя, уласна NFZ, а яны мяне шпынялі, як мячык футбольны: цэнтр пасуе шпіталю, шпіталь — цэнтру, цэнтр — лагеру бежанцаў, лагер — медцэнтру Petra Medica і г.д. па коле, — распавяла Кацярына.

«І я не буду прадаваць нырку»

Праблему Кацярына звязала з тым, што накіраванне ў шпіталь атрымала першасна ў медпункце прыёмніка-размеркавальніка бежанцаў у Беластоку, і для анкашпіталя гэта быў першы такі кейс.

— У іх здарыўся нейкі пердзюманокль з афармленнем мяне, які выліўся ў гэты квэст праз два гады.

Але ўсё ж беларуска дамаглася свайго.

— Але я іх перамагла! І яны нават выбачыліся! NFZ выбачыўся, уяўляеце?! Божа, якія цудоўныя людзі! І я не буду прадаваць нырку! Ды ніхто б і не купіў яе, з падазрэннем-та на злаякаснае ўтварэнне! — жартуе Кацярына.

Яна падзякавала ўсім, хто прапанаваў дапамогу.

Кацярына Ваданосава — пра рак, як дзеці ставяцца да хваробы і пра надзею

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: NFZАртыкулыМедыцына

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты