Чацвер, 21 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Вершык пра БЧБ, «Магутны Божа» і заданні, з якімі вы дакладна не справіцеся. Па якіх падручніках беларускую мову вывучаюць у Польшчы

Максім Шульц Максім Шульц
20 чэрвеня 2024, 15:02
Навіны
A A
падручнік беларускай мовы

Малюнак: Vasminoh.school

У Польшчы дзеці з беларускай нацыянальнай меншасці могуць вывучаць родную мову. Яна выкладаецца больш як у 20 пачатковых школах Падляшша. Для гэтага распрацаваныя адмысловыя падручнікі.

Журналіст MOST пагартаў дапаможнікі для другога і трэцяга класа і даведаўся, ці адрозніваюцца яны ад тых, па якіх вучацца ў Беларусі. А таксама знайшоў там «экстрэмісцкія» малюнкі і прозвішчы і паспрабаваў выканаць некаторыя заданні.

Хто аўтар падручнікаў

Падручнікі выдадзеныя Аб’яднаннем АБ-БА, якое дапамагае дзецям на Паляшшы вывучаць беларускую мову. Іх аўтарка — Аліна Ваўранюк, якая выкладае беларускую мову ў пачатковай школе № 4 у Беластоку. За мастацкае афармленне адказваў Міраслаў Здрайкоўскі — ён нарадзіўся ў Бельск-Падляшскім і скончыў Акадэмію мастацтваў у Мінску.

Дапаможнік для другога класа «Лемантар» выйшаў у 2013 годзе, а «Кругагод», па якім зараз вучацца трэцякласнікі, — у 2019-м. Гэтыя і іншыя падручнікі па беларускай мове ўхваленыя міністрам адукацыі.

Вершы, малюнкі, загадкі

Падручнікі маюць моўныя асаблівасці. Напрыклад, у «Лемантары» малюнкі называюцца на польскі лад «рысункамі». Праўда, у «Кругагодзе» гэтае слова ўжо «беларусізавалі». У цэлым жа вучні засвойваюць звыклую для нас беларускую літаратурную мову. Прычым так званую наркамаўку — то-бок менавіта той варыянт правапісу, якім афіцыйна карыстаюцца і ў Беларусі.

Бел-чырвона-белы сцяг
Верш з падручніка беларускай мовы для польскіх школ

У падручніку для другога класа шмат дзіцячых вершыкаў. А асноўным іх аўтарамі з’яўляюцца паэты, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Янка Купала, Максім Танк, Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Сяржук Сокалаў-Воюш, Мар’ян Дукс, Васіль Вітка, Алег Лойка.

Аднак ёсць і творы, якія выйшлі з-пад пяра падляшскіх беларусаў — напрыклад аўтаркі падручніка Аліны Ваўранюк і заслужанага дзеяча культуры Польшчы Віктара Шведа.

падручнік беларускай мовы
Дзіцячы верш беларускага паэта з Падляшша Віктара Шведа / Лемантар

«Лемантар» прапануе запомніць словы, звязаныя са школай. Пасля гэтага, крок за крокам, другакласнікі вывучаюць галосныя, зычныя і ётаваныя галосныя літары. У заданнях трэба па-беларуску падпісаць малюнкі. Таксама дзеці вучаць вершы на памяць і спрабуюць пісаць.

падручнік беларускай мовы
Дзеці знаёмяцца з беларускай лексікай. Лемантар.
падручнік беларускай мовы
Дзеці знаёмяцца з беларускай лексікай.
Лемантар.

Некаторыя словы дастаткова складаныя, асабліва назвы посуду. Не кожны дасць рады іх назваць.

падручнік беларускай мовы
Дзеці знаёмяцца з беларускай лексікай. Лемантар.

Нярэдка ў падручніку прапануюць адпачыць ад навукі. Ёсць тут некалькі творчых заданняў: размаляваць акно, як гэта робіць мароз, намаляваць любімую цацку ці проста паадгадваць загадкі.

падручнік беларускай мовы
Загадкі. Лемантар.

«Герб зямлі маёй — «Пагоня»

Калі дзеці даведаюцца пра ўсе літары і навучацца пісаць кірыліцай, надыходзіць чарга пазнаёміцца з беларускімі і польскімі святамі. Напрыклад, з дапамогай вершыкаў у другім класе расказваюць пра Дзень бабулі, які ў Польшчы адзначаецца 21 студзеня, і Дзень мамы (26 мая).

Таксама ў падручніку знайшлося месца для двух рэлігійных свят: Вялікадня і Каляд. Прычым для апошняга свята дата не пазначаная, то-бок не робіцца акцэнт на тым, па якім календары яго адзначаць.

Не забыліся аўтары польскіх падручнікаў і пра Дзень Волі. Малюнкі, якія яго ілюструюць, — прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім» герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг.

Дзень Волі
З падручніка беларускай мовы для польскіх школ
Герб Пагоня
Верш з падручніка беларускай мовы для польскіх школ

«Васілёва маті пошла гоготаті»

У падручніку для трэцяга класа малюнкі ўжо выглядаюць больш «дарослымі», вершы — большага памеру, тэксты — даволі аб’ёмныя для гэтага ўзросту.

Цікава, што аўтары дапаможніка ў заданнях і тлумачэннях выкарыстоўваюць назвы падляшскіх і беларускіх мясцін. Напрыклад, каб паказаць, што назвы краін, гарадоў, вёсак, рэк і азёр пішуцца з вялікай літары, прыводзяцца такія прыклады: краіна Польшча, горад Бельск-Падляшскі, вёска Орля, рака Нарва, возера Свіцязь, якое знаходзіцца ў Беларусі.

Вучні знаёмяцца з часцінамі мовы, граматычнымі катэгорыямі роду і ліку, а таксама базавымі правіламі — напрыклад даведваюцца, што літара «ў» пішацца пасля галосных.

Вершы і тэксты ў «Кругагодзе», як і ў «Лемантары», у асноўным напісаныя беларускімі пісьменнікамі. Напрыклад, можна сустрэць творы Уладзіміра Някляева, які пасля ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, адсядзеў два гады ў турме. З падляшскіх жа творцаў прыводзіцца Віктар Швед, які названы «беларускім паэтам».

У падручніку можна пабачыць і прыклад так званай падляшскай мовы — гаворкі, на якой размаўляюць на поўдні рэгіёна. Аўтары друкуюць навагодняе віншаванне з вёскі Арэшкава (Orzeszkowo). І пытаюцца ў вучняў, ці разумеюць яны, што значыць слова «гоготаці».

падручнік беларускай мовы
Прыклад падляшскай гаворкі ў падручніку беларускай мовы. Кругагод.

«Магутны Божа» — на памяць

У «Кругагодзе» ёсць месца і гісторыі, як агульнабеларускай, так і лакальнай падляшскай. Напрыклад, дзецям расказваюць, як тры манахі заснавалі вёскі Малыя і Вялікія Тыневічы (Tyniewicze Małe i Duże), легенду пра тое, адкуль узялася горка каля вёскі Новае Беразова (Nowe Berezowo).

Месцам, якое звязвае Падляшша і Беларусь, выбраны Полацк. Два тэксты гісторыка Уладзіміра Арлова расказваюць пра гэты горад і пра тое, што менавіта Полацкае княства было першай беларускай дзяржавай.

Не забыліся аўтары падручніка распавесці і пра беларускія сімвалы — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Гэта зроблена з дапамогай тэксту грамадскага і палітычнага дзеяча Вінцука Вячоркі.

Таксама цікава, што адным з вершаў, якія прапануецца вывучыць на памяць, з’яўляюцца словы песні «Магутны Божа».

Герб Пагоня
З падручніка беларускай мовы для польскіх школ

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карта

Прокуратура Польши: Дрон, взорвавшийся в Польше, вероятно, прилетел со стороны Беларуси

MOST
21 жніўня 2025, 14:52

Дрон, взорвавшийся в Польше, вероятно, прилетел с территории Беларуси, следует из сообщения Окружной прокуратуры в Люблине. К такому выводу следователи пришли, опросив свидетелей. Летящий объект, который издавал достаточно...

полиция

После концерта Макса Коржа в Варшаве были задержаны 13 беларусов, семеро — за уголовку

MOST
21 жніўня 2025, 13:29

После концерта Макса Коржа, который выступил 9 августа в Варшаве, задержаны 13 беларусов. Семеро из них — по уголовным делам, еще шесть — за мелкие нарушения, сообщили «Еврорадио»...

Польские таможенники остановили на границе с Беларусью туриста с крупной партией препарата для красоты. А сколько лекарств можно ввезти?

Польские таможенники остановили на границе с Беларусью туриста с крупной партией препарата для красоты. А сколько лекарств можно ввезти?

MOST
21 жніўня 2025, 09:39

В пункте пропуска «Тересполь» на границе с Беларусью польские таможенники остановили гражданина России, который пытался провезти через Польшу во Францию 400 упаковок ботулотоксина. Люблинская таможня рассказала о находке...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты