Аўторак, 13 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Ад «Казкі» да «Напалеона». Беларуска пячэ ў Варшаве тарты «са смакам дзяцінства»

MOST MOST
18 ліпеня 2024, 16:49
Гісторыі
A A
торт Наполеон в Варшаве

Алена. Фота з яе Інстаграма

Беларуска Алена пячэ ў Варшаве тарты на замову. Здаецца, нічога незвычайнага, але яна пазіцыянуе сябе своеасабліва: пячэ тарты са смакам дзяцінства. У яе лінейцы «Птушынае малако», «Казка», «Ленінградскі», «Медавік», «Напалеон» і іншыя вырабы. Журналістка MOST была ўражана такой прапановай і пагутарыла з жанчынай пра тое, у чым розніца паміж беларускімі і польскімі дэсертамі, а таксама чаму яна не марыць пра ўласную кавярню.

«Набыла курс у знаёмай кандытаркі»

У Беларусі Алена працавала псіхолагам, а выпечкай занялася, калі пераехала ў Польшчу, амаль чатыры гады таму. Тут беларусцы не спадабаўся хлеб, які прадаецца ў крамах, і яна стала рабіць яго дома. Гэта і стала першым штуршком да новага хобі.

Да тартоў беларуска прыйшла крыху пазней. Аднойчы знаёмая папрасіла Алену зрабіць медавік на дзень нараджэння.

— Яна мне проста даверылася. Раней я таксама пякла торцікі, але гэта былі вырабы для сям’і. Калі я зрабіла медавік, мне спадабалася, — распавядае беларуска.

Той торт знаёмая так і не забрала, бо ў Алены ён атрымаўся занадта вялікім. Так жанчына зразумела, што не ведае, як зрабіць торт меншай вагі, і пачала паглыбляцца ў тэхналогію. Нават набыла курс у знаёмай кандытаркі з Гродна, якой давярала.

Маці Алены працавала ў кулінарыі, таму ў дзяцінстве беларуска часта дапамагала ёй у гатаванні. Гэта  таксама дапамагло Алене, калі яна пачала пячы самастойна.

Торт Птичье молоко
Торт Алены Птушынае малако. Фота з яе Інстаграма

«Для палякаў гэта зусім нязвыклы смак»

Алена спыніла выбар менавіта на класічных для беларускага асяроддзя смаках: медавіку, «Празе», «Ленінградскім», «Птушыным малаку» ды «Казцы», якую вельмі любіла ў дзяцінстве.

— Гэта быў, бадай, адзін з самых даступных торцікаў. Таму захацела паспрабаваць яго прыгатаваць. А вось «Ленінградскі» мне ў дзяцінстве не падабаўся. Да сёння ягоны смак для мяне цікавы, незвычайны, — прызнаецца беларуска.

Сваім вопытам жанчына дзялілася ў Instagram-акаўнце, і там адразу з’явіліся добрыя водгкукі — люді пісалі, што ім не хапае гэтых смакаў.

— Я ўбачыла, што людзям гэта цікава. У Варшаве я не знайшла тых, хто выпякаў бы такія тарты менавіта па тых рэцэптах, якія былі калісьці, — без перапрацоўкі смакаў і ў класічным дызайне, — распавядае Алена.

Так яна стала пячы на замову. У асноўным тарты са смакам дзяцінства замаўляюць беларусы і ўкраінцы. Па назіраннях Алены, у Польшчы ёсць падобныя дэсерты, але іх смак усё ж такі адрозніваецца, таму палякі аддаюць перавагу сваім вырабам.

— Той жа «Мазурак» падобны да «Ленінградскага», алё ён па-іншаму выглядае. Але медавікі і напалеоны палякі могуць замовіць. Часам беларускі, якія маюць польскіх сваякоў, замаўляюць у мяне торцікі і частуюць палякаў — ім вельмі падабаюцца нашыя вырабы. Але для іх гэта зусім нязвыклы смак, — дадае беларуска.

торт Медовик в Варшаве
Медавік Алены. Фота з яе Інстаграма

Класіку замаўляюць кліенты 35+

Беларускія і польскія вырабы адрозніваюцца  памерам, адзначае Алена. Палякі прызвычаіліся да «нізенькіх, не круглых тартоў», каб іх можна было нарэзаць як пірожнае, а таксама да простага дэкору. А беларусы аддаюць перавагу больш высокім торцікам.

У аўдыторыі да 30 гадоў адрозненні паступова сціраюцца: і польская, і беларуская моладзь аддае перавагу хуткім, невялікім дэсертам, якія можна з’есці на хаду: макарунсам, моці або бэнта-торцікам, адзначае Алена. А тарты з класічным смакам замаўляюць у асноўным людзі ва ўзросце ад 35 гадоў.

Звычайна кілаграмовы торт каштуе ў беларускі 120-130 злотых. Такія беларусы замаўляюць часцей, бо прыехалі маленькімі сем’ямі. Звычайна кандытары, па словах Алены, неахвотна бяруцца за маленькія тарты: вазіцца доўга, а зарабіць можна значна менш. Але беларуска арыентуецца на тыя ўмовы, у якіх апынуліся суайчыннікі.

Капкейки
Капкейкі. Фота з Інстаграма Алены

«Кавярням патрэбна, каб вырабаў было шмат»

Хлеб і тарты Алена гатуе на хатняй кухні. Спачатку, калі сям’я жыла ў маленькай кватэры, гэта было выпрабаваннем. Месца ўсім не хапала, працаваць жанчыне было нязручна.

— Калі муж заўважыў, што маё хобі можа прыносіць няхай невялікія, але грошы, мы пачалі шукаць новую кватэру. Было вельмі складана: на арэндных кватэрах звычайна робяць маленькія кухні, — успамінае Алена.

Але сям’і ўдалося знайсці кватэру з вялікай кухняй — стала значна прасцей, і зараз ніхто нікому не перашкаджае.

Жанчына пакуль не хоча ставіць свае вырабы на паток і працаваць з кавярнямі, альбо нават адкрыць сваю. З аднаго боку, трэба даглядаць маленькае дзіця. Але ёсць і іншыя прычыны:

— Было некалькі прапаноў і з хлебам, і з тартамі — і гэта цікава. Але калі я размаўляю з іншымі кандытарамі, якія працуюць у Варшаве, усе кажуць адно: гэта не выгадна. Таму што кавярням патрэбна, каб вырабаў было шмат — з такім патокам можна проста выгараць і больш не захацець гэтым займацца, — кажа Алена.

Пакуль беларуска разумее, што хоча вучыцца далей:

— Пашыраць маштабы я не хачу. Але хацела б паспрабаваць папрацаваць у кандытарскім цэху, каб паглядзець, як працуе буйная вытворчасць — нядоўга, месяц-два, — усміхаецца Алена. — Заўсёды казала: «Што заўгодна, але толькі не торцікі». Бо я бачыла, як маці працуе — гэта складана. Але я вельмі люблю сваю справу.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБізнесВаршаваГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Полумарафон в Белостоке

«Это была лучшая трасса». Сходили на полумарафон в Белостоке и нашли беларусов среди бегунов, болельщиков и даже волонтеров

MOST
12 мая 2025, 21:08

Белостокский полумарафон, который прошел 11 мая, собрал более 3,5 тыс. участников из разных стран. Журналистка MOST тоже отправилась на забег и встретила беларусов и среди спортсменов, и среди...

беларускія ўрачы ў Польшчы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

MOST
10 мая 2025, 18:54

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць і тыя, што едуць у адваротным кірунку. Паўгадзіны язды ад Warszawa Śródmieście —...

выборы в Европарламент в Польше

«Была в эйфории, что мой голос будут считать». Спросили беларусов с польским паспортом, за кого они проголосуют на президентских выборах

MOST
9 мая 2025, 21:21

18 мая в Польше пройдет первый тур президентских выборов. Для многих выходцев из Беларуси, получивших польское гражданство, это возможность повлиять на то, кто станет главой государства. Для некоторых...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты