Пятніца, 17 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Анджэя Пачобута абвесцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы

MOST MOST
31 ліпеня 2024, 15:15
Навіны
A A
мурал з Анджэем Пачобутам

Мурал з Анджэем Пачобутам у Варшаве. Здымак: Młody Kresy

Гарадская рада Варшавы абвесціла ганаровымі грамадзянамі польскай сталіцы пяць чалавек, у тым ліку зняволенага дзеяча Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, паведамляюць польскія медыі. Абвяшчэнне ўручэнне адзнак ганаровых грамадзянаў адбылося падчас ўрачыстай сесіі, якая пачалася 31 ліпеня ў Вялікай залі Варшаўскай Палітэхнікі.

Згодна з традыцыяй, тытул ганаровага грамадзяніна сталіцы варшаўскія радныя надаюць на сесіі ў пярэдадзень гадавіны Варшаўскага паўстання. Сёлета, акрамя Пачобута, ганаровымі грамадзянамі Варшавы былі прызнаныя чацвёра паўстанцаў – Барбара Ганцарчык, Анна Ступніцка-Бандо, Збігнеў Рыльскі і Стэфан Месснер.

Як паведамляе карэспандэнт TOK FM, абвяшчэнне Анджэя Пачобута ганаровым грамадзянінам прысутныя прынялі з авацыямі стоячы. Яго родныя, якія жывуць у Беларусі, не прыбылі на сесію з меркаванняў бяспекі.

Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года. Праз два гады гродзенскаму журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі. Яго вінавацілі ў «распальванні варожасці» і «закліку да санкцый». Польшча ўвесь час дамагаецца ад рэжыму Лукашэнкі вызвалення Пачобута.

Тэгі: Варшава

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

Польша резко снизила выдачу международной защиты беларусам. В июне отказов вдвое больше, чем позитивных решений

MOST
17 ліпеня 2026, 15:10

Польша резко снизила выдачу международной защиты беларусам, свидетельствует анализ статистики Управления по делам иностранцев. В июне вынесено 21 решение о предоставлении беларусам статуса беженца и еще четыре — о...

TUTAKA

Больш за 70 беларускіх падзей. Пад Беластокам пачынаецца фэст TUTAKA

MOST
17 ліпеня 2026, 12:48

Ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне, 16-19 ліпеня адбываецца беларускі фэст TUTAKA. У праграме — выступы музыкаў, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы. Расказваем, што можна будзе ўбачыць на...

граница Беларуси и Польши

«Плакала от беспомощности». Российская блогерка провела больше 12 часов на беларусской границе и сравнила это с подъемом на Эверест

MOST
17 ліпеня 2026, 11:53

Блогерка Ирина Голдман решила перегнать автомобиль Porsche на российских номерах из Черногории в Россию через Польшу. Польскую и беларусскую границы она проходила почти 14 часов со слезами на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты