Нядзеля, 9 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я б раіў усім беларусам Грузіі шукаць магчымасць атрымання еўрапейскай візы». Журналіст, якога не пусцілі ў Грузію, паразважаў пра свой выпадак

MOST MOST
19 верасня 2024, 20:18
Гісторыі
A A
не пустили в Грузию

Андрэй Мялешка. Фота: MOST

Журналіст Андрэй Мялешка з 2021 года жыў у Батумі. 16 верасня ён з дачкой Аляксандрай вяртаўся ў Грузію з Польшчы, але ў краіну іх не пусцілі, а, пратрымаўшы 20 гадзін, пасадзілі на самалёт да Варшавы. Цяпер журналіст раіць беларусам Грузіі загадзя паклапаціцца пра візы або іншыя дакументы еўрапейскіх краін.

У Грузіі беларусы могуць знаходзіцца без візы або ВНЖ 365 дзён. Затым многія проста выязджаюць з краіны і прыязджаюць зноў, абнуляючы тэрмін знаходжання. Гэта называецца «візаран». Працэдура досыць простая, таму большасць беларусаў Грузіі не задумваюцца пра легалізацыю ў гэтай краіне.

Андрэй Мялешка прызнаецца, што і сам ішоў такім шляхам. Ён адсочваў сітуацыю з візаранам і ведаў, што перыядычна беларусам адмаўлялі ва ўездзе ў краіну. Але звычайна гэта здаралася на наземнай мяжы — на памежным пераходзе Сарпі паміж Грузіяй і Турэччынай, — а ў аэрапорце такіх выпадкаў не было.

Чатыры разы спрабаваў падацца на міжнародную абарону

16 верасня грузінскія памежнікі гатовыя былі прапусціць дачку Андрэя Аляксандру, але з ім самім узніклі праблемы. Спачатку іх з дачкой папрасілі пачакаць у пакоі для перамешчаных асоб. У той момант у іх былі пры сабе тэлефоны, таму Андрэй змог звязацца з калегамі і даць інтэрв’ю. Ён мяркуе, што менавіта пасля інтэрв’ю «Радыё Свабода» персанал прыняў рашэнне забраць у іх усю тэхніку. Без сувязі бацька і дачка правялі 12 гадзін.

— Я чатыры разы спрабаваў падацца на міжнародную абарону. Гэта павінна рабіцца проста. Але памежнікі казалі: «У вас было тры гады, каб падацца. Чаму вы гэтага не рабілі?» — расказвае Андрэй.

Ён спрабаваў кантактаваць з супрацоўнікамі, прасіў ежу для дзяўчынкі.

— Кажу: «Дзіцё не ела нічога. Дайце паесць». — «Што ваша дзіцё есць? Будзе хачапуры, хінкалі?» — «Дзіцё не есць такога». — «А што яна есць?» — «Бульбу фры». — «У нас няма бульбы фры». Праз гадзіну прынеслі агромністы паднос бульбы, кілаграма паўтара, — успамінае Андрэй з усмешкай.

Непакоіўся, што могуць адправіць у Беларусь

У Андрэя спыталі, ці ёсць у іх з дачкой польскія візы. Затым беларусам паведамілі, што хутка пасадзяць на самалёт. У той момант над аэрапортам якраз кружыў борт «Белавія», таму Андрэй непакоіўся, што яго могуць адправіць у Беларусь. Пазней высветлілася, што іх пасадзяць на польскі рэйс, але ён затрымліваецца. Ужо на борце бацьку і дачцэ аддалі скрынку з тэхнікай. А дакументы, у тым ліку даведкі пра забарону на ўезд, вярнулі толькі пасля прыбыцця ў Варшаву — яны былі ў капітана.

Зараз Андрэй думае, як уз’яднацца з жонкай і малодшай дачкой, якія засталіся ў Грузіі.

«Рэкламаваў гэтую Грузію: прыязджайце, у нас можна рабіць зубы, акуляры затанна»

Андрэй прызнаецца, што не хацеў мяняць Грузію на іншую краіну.

— Думаў, буду трымацца да апошняга. Буду тым, хто выключыць святло ў аэрапорце. У жонкі там праца — у школе. У мяне была праца журналіста (Андрэй працуе для «Радыё Рацыя». — Заўв. MOST). Меў маленькі бізнес па продажы нацыянальнай сімволікі — украінскай, беларускай. Пачынаў рабіць для рэгіёнаў Расіі нешта, — кажа ён.

Андрэй падкрэслівае, што не быў небяспечным для грузінскай дзяржавы: на пратэсты не хадзіў, больш асвятляў падзеі, звязаныя з беларускай дыяспарай у Аджарыі.

— Наадварот, рэкламаваў гэтую Грузію: прыязджайце, у нас можна рабіць зубы, акуляры затанна. Ежа смачная, — успамінае ён.

Тое, што з ім здарылася, Андрэй звязвае з парламенцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў канцы кастрычніка ў Грузіі.

— Пачнецца зачыстка журналістаў, культурных дзеячаў, каб Грузія была стэрыльная ад людзей з іншых краін, якія могуць пра яе штосьці сваё напісаць, — разважае ён.

Шукаць запасны варыянт

Па інфармацыі Андрэя, Грузія адмаўляе беларусам, якія звяртаюцца па міжнародную абарону, але ўвогуле прасіць яе — не распаўсюджаная практыка. Па ацэнках Андрэя, у Грузіі зараз знаходзіцца каля 10 тыс. беларусаў, а па міжнародную абарону, на яго думку, магло звярнуцца чалавек 100.

Улічваючы, што пасля візарана памежнікі могуць забараніць уезд у краіну, Андрэй раіць мець запасны варыянт.

— Я б раіў усім шукаць магчымасць атрымання [еўрапейскай] візы.

Па ягоных звестках, гуманітарныя візы ў трэціх краінах Польшча беларусам дае:

— Але трэба, каб быў кейс, які людзі не хаваюць. Многія актывісты, журналісты не маюць адкрытага статусу працы. Людзі нават у лістах да польскага консула не хочуць сябе актуалізаваць.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВізыГалоўнаеМіжнародная абарона

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

учеба в Австрии

«Готов мыть полы, только дайте учиться». Беларус устроился на склад в Польше, чтобы скопить на оплату престижного вуза в Австрии

Хрысціна Гараніна
7 лістапада 2025, 21:02

Беларус Виктор Баранов поступил в один из престижных вузов Европы — Центрально-Европейский университет в Вене. Но вместо того чтобы готовиться к учебе, оказался на польском складе, где теперь...

работа врача в Польше

Семья беларусских врачей два года борется за право работать в Польше. Экзамены сданы, суд выигран — но нет справки из МВД Беларуси

MOST
7 лістапада 2025, 17:23

Кристина — невролог, а ее муж Юрий — эндоскопист. Супруги работают врачами в Польше, но получить полноценный доступ к профессии не могут. Варшавская врачебная палата отказывается внести их...

поезда в Польшу

Через границу без очередей и по расписанию. Что мешает вернуть поезда между Беларусью и Польшей?

MOST
7 лістапада 2025, 14:14

Доехать из Гродно в Белосток за два часа, потратив 7 евро и не стоя в очередях. Это было реальным шесть лет назад, когда между Беларусью и Польшей ходили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты