Чацвер, 16 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Мішак можа быць больш. Беларус збірае галасы у гарадскім конкурсе Беластока, каб папулярызаваць турыстычныя маршруты

MOST MOST
30 верасня 2024, 17:24
Гісторыі, Навіны
A A
Лукаш Леанюк

Лукаш Леанюк каля аднаго з мішак у цэнтры Беластока. Фота з асабістага архіва Лукаша

Беларус Лукаш Леанюк абвясціў, што яго праект з міні-скульптурамі ў чарговы раз удзельнічае ў гарадскім конкурсе Беластока. Калі ён выйграе, то атрымае фінансаванне з гарадскога бюджэту.

Папулярызацыя турыстычных маршрутаў

Сёлета Лукаш Леанюк удзельнічае ў новым конкурсе з новымі васьмю мядзведзікамі. Калі беларус выйграе, то атрымае бюджэт у размеры 130 000 злотых на рэалізацыю свайго праекта. Гэта трэці ўдзел беларуса ў гарадскім конкурсе.

Леанюк падкрэслівае важнасць падтрымкі праекта, бо яго ініцыятыва, накіраваная на пашырэнне папулярнага турыстычнага маршруту ў Беластоку. Калі беларус атрымае фінансаванне, вырашальнае слова з новымі фігуркамі застанецца за жыхарамі Беластока. Гараджане вызначаць, якія менавіта восем міні-скульптур з’явяцца ў гарадскім асяроддзі.

Каб новыя фігуркі маглі быць устаноўлены ў Беластоку, неабходна прагаласаваць за праект «Białystok WidziMisie» ў грамадзянскім бюджэце на 2025 год. Праект мае нумар M. 19.

16 мішак і турыстычная мапа

Першыя восем мядзведзікаў з’явіліся ў Беластоку ў 2021 годзе дзякуючы Лукашу Леанюку — прадстаўніку беларускай меншасці Падляшша. Увасобіць задумку ў жыццё Лукаш змог дзякуючы падтрымцы з беластоцкага бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта спецыяльная частка бюджэту горада, якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад вылучае на гэта фінансаванне.

У 2018 годзе за праект беларуса прагаласавалі 630 беластачан. А праз пяць гадоў працяг праекта Лукаша падтрымала амаль 7 тыс. чалавек.  На новыя восем мішак беларус атрымаў 108 тыс. злотых. Фігуркі рабіў у Кракаве мастак Даміян Куцаба. Такім чынам, сёння ў Беластоку ўжо 16 мядзведзікаў.

У 2024 годзе ў Беластоку ў рамках грамадзянскага бюджэту быў прапанаваны 121 праект, з якіх 81 адпавядаў фармальным патрабаванням і быў дапушчаны да галасавання. Рэалізацыя ўсіх праектаў запатрабавала б каля 74 мільёнаў злотых, але на Грамадзянскі бюджэт 2025 выдзелена 15 мільёнаў злотых. Гэтыя сродкі былі падзеленыя на дзве часткі: 8 мільёнаў злотых прызначаныя для агульнагарадскіх праектаў, а 7 мільёнаў злотых – для мясцовых, раённых праектаў.

У ліпені ў Беластоку з’явілася спецыяльная турыстычная мапа з мішкамі Białystok WidziMisie. Над ёй працавалі стваральнікі мапы «Беларускія сляды Беластока».

мишки в Белостоке
мішка Баярскі. Фота: Facebook Miasta Białystok

Мядзведзікі — сімвал Падляшша?

Лукаш тлумачыць, чаму загарэўся ідэяй, каб на вуліцах Беластока з’явіліся менавіта мішкі:

— У Польшчы ёсць легенда, такі кпін, — на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны, так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. Мне хацелася візуалізаваць гэты стэрэатып, каб беластачане пасмяяліся з сябе. Калі чалавек сам з сябе смяецца, то іншым ужо смяяцца не хочацца. У гэтым ёсць крыху тэрапеўтычнага сэнсу, каб падбадзёрыць жыхароў, што мы супер: «Белыя мядзведзі? Ну акэй, то маем белых мядзведзяў!»

У галасаванні ўдзельнічаюць усе жыхары Беластока.

Тэгі: БеластокТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

окно

В Варшаве беларус стал выбрасывать из окна предметы. Вызвали скорую, пожарную и полицию

MOST
15 красавіка 2026, 19:38

В Варшаве гражданин Беларуси стал выбрасывать из окна квартиры различные предметы. В дело пришлось вмешаться полиции, спасателям и бригаде скорой помощи. Мужчину госпитализировали. Ресурс Miejski Reporter привел подробности...

TEDx

В Варшаве пройдет первая беларусская конференция TEDx в эмиграции

MOST
15 красавіка 2026, 18:54

Конференция TEDxUlicaMińska пройдет 18 апреля в Варшаве. Это первое беларусское мероприятие в формате TED, которое проводится за пределами Беларуси. TEDx — это независимые локальные конференции, которые организуются по...

ВНЖ в Польше

Стоит ли писать жалобы, если дело о ВНЖ в Польше рассматривают слишком долго? Изучили с юристом кейсы беларусов

MOST
15 красавіка 2026, 15:57

Беларусы, которые легализуются в Польше, стали чаще подавать в административные суды жалобы на затягивание сроков рассмотрения дел о ВНЖ. И это позволяет ускорить вынесение решений. Специалистка по легализации...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты