Пятніца, 23 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Думаў, што мітынг ябацек — самае бяспечнае месца». Былы беларускі следчы выступіў супраць сістэмы і апынуўся за кратамі

MOST MOST
12 снежня 2024, 17:55
Гісторыі
A A
следователь в колонии

Леў. Фота: MOST

Леў (так яго называюць у апошнія гады, хаця сапраўднае імя мужчыны Аляксандр) да ліпеня 2020 года працаваў следчым, але сышоў з органаў, далучыўся да пратэсту, а потым быў асуджаны на 1,5 года калоніі па «карагоднай справе» ў Брэсце. Экс-следчы адбыў увесь тэрмін і пакінуў Беларусь праз рызыку новага пераследу. Ён расказаў праекту MOST «Мы вернемся» пра звальненне за некалькі дзён да выбараў, затрыманне на мітынгу ябацек і пра тое, што трэба мяняць у беларускай сістэме пакаранняў.

Леў успамінае, што ў 2020 годзе многія супрацоўнікі падпісваліся за апазіцыйных кандыдатаў, сімпатызавалі Віктару Бабарыку, не хацелі разганяць пратэсты. На дні акцый спецыяльна бралі дзяжурствы, каб быць занятымі па асноўнай працы.

Першы раз Льва затрымалі на мітынгу «ябацек» — прыхільнікаў Лукашэнкі. Кажа, яму проста было цікава, што там адбываецца. Тады здавалася, што гэта самае бяспечнае месца ў горадзе. Але арганізатары мерапрыемства, куды ўдзельнікаў пераважна падвозілі цэнтралізавана, хутка заўважылі, што Леў не свой. Яго затрымалі, а ў пратаколе напісалі, што гэта адбылося ў іншым месцы — на пратэстным мітынгу.

Хутка Льва затрымалі зноў, а ў лістападзе 2021 года — у трэці раз.

У камеры былы следчы сустракаў людзей, справы якіх калісьці вёў, але яны не пазнавалі яго.

У калоніі Леў нават крыху павучыў турэцкую мову: пазнаёміўся з туркам, які сядзеў за наркотыкі. Зараз ён лічыць, што, магчыма, сядзеў не дарма: праваахоўніку трэба ўбачыць, як знутры выглядае сістэма пакаранняў, хаця б для таго, каб у будучыні змяняць яе.

Цяпер, кажа мужчына, калонія пабудавана на тым, каб хлусіць адно аднаму, здраджваць і хадзіць па галовах. Пасля калоніі крымінальныя элементы выходзяць на волю і нясуць тыя ж звычкі ў грамадства. Замест гэтага, на думку беларуса, трэба сацыялізаваць людзей, каб яны больш не вярталіся за краты.

Леў кажа, што дзяржаўная сістэма ў Беларусі закладвае на падкорку, што па-за ёй былыя сілавікі нікому не патрэбныя. Ён успамінае, што, калі быў следчым, яны з калегамі смяяліся з гэтага. Але калі чалавек сапраўды аказваецца без працы, то тэзіс «ты нікому не патрэбны» ўспамінаецца. Так было і з ім, калі пасля вызвалення ён аказаўся ў эміграцыі. Але сябры дапамаглі адаптавацца.

Поўнасцю гісторыю Льва глядзіце ў новым выпуску праекта «Мы вернемся».

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПалітзняволеныяРэпрэсіі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пособие в Польше

Беларус с польским гражданством три месяца доказывал, что его сын имеет право на пособие в Польше. Помогло письмо пограничников

MOST
23 кастрычніка 2026, 15:01

Виталий (имя изменено) три месяца доказывал Управлению социального страхования (ZUS), что он вправе получать пособие на ребенка. Такой путь проходят многие иммигранты, но случай Виталия выделяется: и он,...

беларусские перевозчики в Польше

«Под мою ответственность». Беларусский дальнобойщик четыре месяца нелегально ездил по Европе

MOST
23 кастрычніка 2026, 13:00

Андрей несколько месяцев ездил по Европе, хотя по закону не мог выезжать из Польши. Дальнобойщик признает, что понимал риски, но не хотел терять работу. Своей историей мужчина поделился...

две женщины

Беларуска получила редкий ВНЖ в Польше. Ее отношения проверяли даже в Żabka

MOST
22 кастрычніка 2026, 18:50

Беларуска получила временный вид на жительство в Польше на основании фактических отношений со своей спутницей жизни — гражданкой России. До этого у нее была карта побыту по работе,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты