Серада, 24 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў на роліках больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі — без грошай у кішэні

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
19 верасня 2025, 13:53
Гісторыі
A A
на роліках па Вене

Багдан. Фота з яго архіва

Багдан жыве ў Познані, але прыгоды шукае далёка за яе межамі. У жніўні ён надумаў зрабіць тое, на што мала хто адважыцца: падчас водпуску праехаць на роліках каля 250 кіламетраў — ад аўстрыйскага Лінца да Вены. Спачатку гэта гучала як жарт, але ўжо праз некалькі дзён ён апынуўся на аўстрыйскіх веладарожках з невялікім заплечнікам, без грошай, але з рашучасцю прайсці дыстанцыю да канца. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся з MOST.

Чаму менавіта ролікі

Багдан працуе ў дзіцячым тэатры, і лета склалася так, што месяц канцэртаў амаль не было. Хлопец вырашыў вярнуцца да свайго хобі — катання на роліках.

Апошні раз ён катаўся яшчэ студэнтам. Гэта было паўтара года таму ў Стамбуле, дзе Багдан быў па праграме абмену. Каб аднавіць навыкі, ён купіў новыя колы, запісаўся на кароткі курс у Познані і пачаў трэніроўкі. Паралельна шмат ездзіў на ровары, каб падрыхтаваць ногі да нагрузак.

Рашэнне праехаць менавіта 250 кіламетраў прыйшло пасля сустрэчы з сябрам, які толькі што вярнуўся з вандроўкі: яны з кампаніяй праехалі на роварах з Лінца ў Браціславу праз Вену.

— Я гляджу і думаю: калі яны могуць праехаць 250 кіламетраў на ровары, дык чаму я не магу на роліках? — смяецца Багдан.

Заплечнік на 10 кілаграмаў і ніякіх грошай

Да паездкі Багдан абмежаваўся мінімумам: лёгкія боты, тэлефон, дакументы і невялікі заплечнік вагой 10,5 кілаграма без уліку ежы і вады.

Напярэдадні старту зламалася частка роліка, давялося тэрмінова рамантаваць. Потым выявілася, што трэба падрамантаваць і абутак. А ў момант выезду высветлілася, што Багдан не ўзяў з сабой ні банкаўскай карткі, ні наяўных.

— Я прывык плаціць тэлефонам, а пра кэш наогул не падумаў, — прызнаецца ён.

Ужо ў цягніку мужчына вырашыў: калі нешта пойдзе не так, то проста даедзе аўтаспынам туды, куды трэба.

«Крамы зачыняюцца вельмі рана і ўсюды патрабуюць кэш»

Багдан стартаваў апоўдні з аўстрыйскага горада Лінц на Дунаі. Спачатку дарога ўздоўж ракі здавалася ідэальнай: роўны асфальт, указальнікі, бяспека. Але ўжо праз некалькі дзясяткаў кіламетраў пачалося сапраўднае выпрабаванне: калені нылі ад адной і той жа позы, стомленасць хутка назапашвалася.

— Самая вялікая дыстанцыя, якую я калісьці праязджаў, была 20 кіламетраў. А тут я зразумеў: усё, пачалася сапраўдная прыгода, — згадвае ён.

За першы дзень атрымалася праехаць 68 кіламетраў. Увечары Багдан даехаў да невялікага горада Грайн і хацеў спыніцца ў кэмпінгу: яму трэба было схадзіць у душ і зарадзіць тэлефон, а начлег на лаўцы яго цалкам задавальняў. Але без намёта і наяўных яго туды не пусцілі. У выніку прыйшлося арандаваць апартаменты праз Booking — папулярны сэрвіс для пошуку і браніравання жылля — за 60 еўра.

— Я тады ўпершыню адчуў, што Аўстрыя зусім іншая: крамы зачыняюцца вельмі рана і ўсюды патрабуюць кэш. Я нават пайшоў у кебабную, але і там адмовілі без наяўных. Урэшце давялося вячэраць у італьянскім рэстаране за 13 еўра, — расказвае ён.

на роліках па Вене
Дунай. Фота з архіва Багдана
на роліках па Вене
Дунай. Фота з архіва Багдана

«Я не магу проста ўцячы, трэба неяк аддаць гэтыя грошы»

На другі дзень Багдан планаваў праехаць як мага больш, бо да Вены заставалася больш за палову шляху. Калені ўжо балелі, але ён вырашыў трымаць тэмп і рухацца наперад.

Каля 120-га кіламетра яго чакала камічная і адначасова стрэсавая сітуацыя: трэба было пераплыць на другі бок Дунаю на пароме. Кошт — 2,40 еўра. Багдан спрабаваў патлумачыць, што ўсе грошы ў яго на рахунку і што плаціць ён прывык тэлефонам. Капітан адказаў: «На другім беразе ёсць банкаматы, заплаціш, калі паром вернецца».

Але ў банкамат не было сэнсу ісці: карткі ў Багдана не было, толькі тэлефон. Ён стаяў на другім беразе, не ведаючы, як быць: не хацелася падманваць чалавека, які яго падвёз. Нават патэлефанаваў маці, каб параіцца.

— Я думаў: бля*а, што рабіць? Я не магу проста ўцячы, трэба неяк аддаць гэтыя грошы, — згадвае ён.

У гэты момант ён сустрэў пару. Пасля некалькіх фраз высветлілася, што яны з Украіны, самі толькі пераехалі і яшчэ нават не мелі рахункаў у аўстрыйскіх банках. Але хлопец пашукаў па кішэнях і дробяззю сабраў патрэбную суму.

— Я аддаў капітану 2,40 і падумаў: усё, мая карма чыстая, — кажа Багдан.

«Ты ж нават не бачыла мяне»

Спачатку Багдан планаваў зняць хостэл, але на Booking усё каштавала ад 100 еўра. Таннейшы варыянт быў у суседнім горадзе — за 60 еўра, але трэба было ехаць яшчэ далей. Ён вырашыў, што лепш праехаць туды цяпер, каб на наступны дзень заставалася менш кіламетраў, і паралельна паспрабаваць знайсці начлег праз Couchsurfing — міжнародную платформу, дзе людзі бясплатна прымаюць у сябе падарожнікаў.

Багдан разумеў, што заяўкі ён адправіў занадта позна — адмовы ішлі адна за адной. Толькі пад канец вечара дзяўчына з суседняга горада прапанавала патэлефанаваць. Паслухала яго гісторыю і нечакана сказала, што Багдан можа застацца ў яе, хоць яе самой не будзе дома — ключы перадасць праз сябра.

— Я быў у шоку і кажу: «Ты ж нават не бачыла мяне». А яна адказала, што па размове чуваць: я нармальны, і яна не супраць, — расказвае Багдан.

Даехаўшы да яе горада, ён меў за спінай ужо каля 188 кіламетраў.

на роліках па Вене
Фота з архіва Багдана
на роліках па Вене
Фота з архіва Багдана

252 кіламетры на роліках і яшчэ 22 пешшу

На трэці дзень да мэты заставалася каля 60 кіламетраў. Па дарозе сапсаваўся падшыпнік: давялося зняць адно кола і працягваць рух у такім выглядзе.

— Я думаў, што калі ролікі перастануць ехаць, то я ўжо дайду пешшу. Да Вены было недалёка, — згадвае Багдан.

Апошнія кіламетры ішлі ўздоўж Дунаю, па колькасці веласіпедыстаў і ролераў ужо адчувалася, што вялікі горад побач.

— Я проста закахаўся ў Вену. Усё было зроблена для людзей: дрэвы, дарожкі, рака, — і я адчуваў сябе часткай гэтага руху, — кажа Багдан.

У горадзе ён сустрэўся са старой знаёмай, якая паклікала яго да сябе, і ўжо без ролікаў прайшоў яшчэ 22 кіламетры пешшу — проста каб пагуляць па Вене.

Праверыць сябе любой цаной

За тры дні Багдан праехаў 252 кіламетры за 22 гадзіны. Паездка абышлася яму нятанна: каля 430 злотых на транспарт (цягнікі і аўтобусы), яшчэ прыкладна 260 еўра на начлег плюс выдаткі на ежу.

— Мне хацелася чагось жорсткага, каб жыццё паставіла мяне на месца, — прызнаецца ён. — Я ведаў, што ўсё роўна будзе прыгода. Калі нават не даеду, то лавіў бы аўтаспын і дабраўся іншым чынам. Але я хацеў праверыць сябе.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПознаньТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

экс-политзаключенные

«Хочу увидеть маму живой». Поговорили с экс-политзаключенными, которых депортировали из Беларуси всего за полгода до освобождения

MOST
23 снежня 2025, 19:18

Николай и Иван (имена изменены) были среди 123 политзаключенных, которых 13 декабря освободили и вывезли из Беларуси. Обоим оставалось провести в колонии чуть больше полугода. Сейчас они в...

Белосток

«Перевес будет, куда ты столько тянешь!» Как изменился Белосток после открытия «Кузницы» и «Бобровников»?

MOST
23 снежня 2025, 16:41

С открытием погранпереходов «Брузги — Кузница» и «Берестовица — Бобровники» преобразился и Белосток — ближайший к ним крупный польский город. Появились новые вывески, явно рассчитанные на приезжих, компании...

польский язык

«Корпоратива не было, но выплатили премию — 600 злотых». Спросили беларусов, которые работают в Польше, что им подарили на работе к Рождеству

MOST
23 снежня 2025, 13:59

В соцсетях сотрудники беларусских предприятий активно делятся «распаковками» подарков, которые получили на работе. MOST спросил беларусов, которые работают в Польше, что к Рождеству и Новому году им подарили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты