Панядзелак, 12 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гродна так блізка і так далёка адначасова». Журналіст Руслан Кулевіч прадставіў у Беластоку новую кнігу

MOST MOST
19 верасня 2025, 21:20
Навіны
A A
Руслан Кулевіч

Руслан Кулевіч падчас прэзентацыі кнігі «Апошнія сведкі Гродна». 19 верасня 2025. Беласток. Фота: MOST

Беларускі журналіст, галоўны рэдактар MOST Руслан Кулевіч прадставіў у Беластоку сваю трэцюю кнігу з цыкла ўспамінаў гродзенцаў пра 1920-1940-я гады. «Апошнія сведкі Гродна» — гэта гісторыі людзей, якія засталіся ў сваім горадзе ці выехалі ў Польшчу як рэпатрыянты і пачалі будаваць жыццё наноў.

Прастора беластоцкага Цэнтра Людвіга Заменгофа паступова запаўняецца — прыходзяць мясцовыя жыхары і знаёмыя аўтара. Дата прэзентацыі выбрана невыпадкова: падзея прымеркаваная да 86-й гадавіны абароны Гродна ў пачатку Другой сусветнай вайны.

Жанчына ў чырвоным кардыгане падыходзіць да стэнда з кнігамі.

— Каб была на польскай мове, я бы набыла, а так нічога не зразумею — кажа яна, працягваючы гартаць старонкі і разглядаючы фотаздымкі.

Пані Качан
Фота: MOST

У натоўпе жанчына вылоўлівае Руслана Кулевіча і адразу раскрывае ўсе карты: яе сям’я паходзіць з Гродна. Пра карані нагадвае прозвішча — Качан.

— Абавязкова прыходзьце да нас і прыносьце фотаздымкі. Вельмі цікава пачуць вашу гісторыю, — кажа Руслан. Здаецца, спіс герояў для чацвёртай кнігі пачынае складацца ўжо падчас прэзентацыі.

«Памятаеце вулачкі па левым боку Нёмана?»

На жаль, не ўсе героі «Апошніх сведак Гродна» дачакаліся выхаду кнігі — некаторыя з іх пайшлі з жыцця.

96-гадовы Генрык Усціла адзін з тых, хто прыйшоў на прэзентацыю. Мужчына нарадзіўся ў Гродне, а з 1950-х гадоў жыве ў Беластоку. На пытанне, кім сябе лічыць: гродзенцам ці беластачанінам — адказ у пана Генрыка дакладны:

— Канешне, гродзенец. Заўсёды ім быў і застаюся.

Побач з Генрыкам Усцілам стаіць Крысціна Мішчук (Пянткоўская). Яна нарадзілася ў Гродне ў 1933 годзе. Калі дзяўчынцы было 13 гадоў, яна выехала ў Польшчу, самастойна звярнуўшыся ў эвакуацыйную камісію. Сям’я пасялілася ў Шчытна.

Пані Крысціна жыве ў гэтым горадзе і па сёння. Але дзеля прэзентацыі пераадолела амаль 200 кіламетраў — і прыехала ў Беласток. Да імпрэзы яна падабрала ўрачысты вобраз — сукенку і белыя туфлі.

— Я з Гродна вывезла каля 50 кніжак — па геаграфіі, матэматыцы, польскай і рускай мовах. Пасля ў Польшчы людзі карысталіся гэтымі кніжкамі, — кажа Крысціна.

Руслан Кулевіч і Крысціна Мішчук
Руслан Кулевіч і Крысціна Мішчук. Фота: MOST

Пан Генрык і пані Крысціна сёння сустрэліся ўпершыню. Але, здаецца, ні гады, ні адлегласць не сталі для іх перашкодай.

— А памятаеце вулачкі па левым боку Нёмана? — дакранаецца Генрык да рукі Крысціны.

— Там мая прабабуля жыла, — усміхаецца жанчына.

Генрык Усціла і Крысціна Мішчук
Генрык Усціла і Крысціна Мішчук. Фота: MOST

«Буду чытаць кніжкі пра Гродна»

Вольных месцаў у зале не застаецца. Супрацоўнікі цэнтра выносяць дадатковыя крэслы, але і іх не хапае. Частка наведвальнікаў застаецца ў калідоры — у зал зазіраюць праз дзвярныя праёмы.

Стэнд з кнігамі, які напачатку сустрэчы быў цалкам запоўнены, напалову пусцее.

Антоній з усмешкай дэманструе свой заплечнік — ён увесь забіты кнігамі.

— Я сам нарадзіўся ў Беластоку. Але мая жонка і яе сям’я родам з Гродна. Жонка ўжо пайшла з жыцця, але кніжкі пра Гродна я ўсё роўна набыў — буду чытаць, — кажа мужчына.

Кнігі Руслана Кулевіча
Кнігі Руслана Кулевіча. Фота: MOST

«Вярнуліся дамоў, а бацька ляжыць, раскінуўшы рукі»

Прэзентацыя пачынаецца з невялікага ўступу аўтара.

— Я буду размаўляць часам па-польску, часам па-беларуску. Але, як кажуць на Падляшшы, па-свойму, — прадстаўляецца гасцям Руслан.

Удзельнікі ветліва ўсміхаюцца. На экран выводзяць відэа-інтэрв’ю з героямі кнігі. Адна з удзельніц, Станіслава Хацяноўска, сядзіць у зале. У руках — белая сурвэтачка. Яе жанчына ўвесь час перабірае.

— Я нарадзілася ў Гродне ў 1941 годзе. Памятаю, як у 1944 годзе мы вярнуліся дамоў, а бацька ляжыць, раскінуўшы рукі. А на грудзях кроў, — згадвае яна.

З Гродна ў Беласток маленькая Станіслава разам з мамай выехала пасля вайны. З таго часу жанчына тут і жыве.

— Я б і хацела распавесці вам больш, але тады была зусім маленькая. І ў асноўным памятаю ўсё дзякуючы гісторыям, якія распавядала мне матуля.

Пасля таго як пані Станіслава канчае свой аповед, да яе падыходзяць дзве жанчыны. Аказваюцца гродзенкамі. Яны дораць пані Станіславе кветкі і абдымаюць. У зале павісае цішыня.

Станіслава Хацяноўска
Станіслава Хацяноўска. Фота: MOST

«Унікальная магчымасць паразмаўляць са сведкамі той эпохі»

Пасля прэзентацыі аўтара не адпускаюць — просяць падпісаць кнігі. Утвараецца чарга. Руслан ставіць аўтографы, наўпрост седзячы на падлозе і абапіраючыся на стол — часу на пошук крэсла няма.

— Да выпуску гэтай кнігі я ішоў пяць гадоў. Пачынаў яшчэ ў Гродне, але вымушаная эміграцыя прымусіла зрабіць перапынак, — распавядае аўтар. — З гродзенскіх герояў, якіх я паспеў запісаць, нават і не ведаю, ці застаўся хтосьці ў жывых. Таму лічу вельмі важным, што частка герояў смагла прыехаць на прэзентацыю. Гэта ўнікальная магчымасць паразмаўляць са сведкамі той эпохі — такіх людзей ужо амаль няма.

Руслан Кулевіч
Руслан Кулевіч падпісвае кнігі. Фота: MOST

Руслан згадвае, што падчас напісання трэцяй кнігі ён упершыню спаткаў герояў з адной вуліцы. Адзін так і застаўся жыць у Гродне, другі — рэпатрыяваўся ў Польшчу.

— Пасля я зладзіў для іх тэлемост, каб яны маглі ўбачыць адзін аднаго. Адчуваю, што Гродна так блізка і так далёка адначасова. Але мне прыемна, што сёння прыйшло так шмат людзей. Гэта натхняе на тое, каб працаваць далей і рабіць усё магчымае, каб распавядаць гісторыю Гродна, — кажа Руслан.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГроднаЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Новый год в колони

Реформа рынка труда и сильные снегопады. Главные новости Польши за неделю

MOST
11 студзеня 2026, 15:36

Рассказываем, что случилось в Польше с 5 по 11 января 2026 года. Отказались от реформы рынка труда, которая должна была позволить инспекторам самостоятельно переквалифицировать договоры подряда и B2B...

падручнік беларускай мовы

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай

MOST
9 студзеня 2026, 16:57

Новы навучальны дапаможнік пад назвай «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» выдадзены кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, заўважыла «Наша Ніва». Кніга разлічаная на тых, хто вывучае беларускую мову як...

окаменелости

Беларус невольно пополнил коллекцию геологического музея Варшавы. «Экспонаты» он пытался ввезти в Польшу контрабандой

MOST
9 студзеня 2026, 14:41

Беларус пытался ввезти в Польшу окаменевшие остатки древних морских организмов и ценные минералы. Но в пункте пропуска в Тересполе таможенники изъяли дорогостоящие находки. После экспертизы они пополнят коллекцию...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты