Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мы як Amazon — пачалі з кніг». Прадпрымальнік стварыў маркетплэйс для беларусаў у эміграцыі

MOST MOST
13 лістапада 2025, 11:46
Гісторыі
A A
Зміцер Завадскі

Зміцер Завадскі. Фота з яго Instagram

Эміграваўшы ў Германію, беларускі прадпрымальнік Зміцер Завадскі сутыкнуўся з праблемай — знайсці ў крамах беларускія кнігі і рэчы было складана. Тады ў яго з’явілася ідэя — стварыць вялікую кніжную анлайн-краму. За месяц канцэпцыя трансфармавалася — і ў выніку атрымаўся міжнародны маркетплэйс Kamaroŭka, які аб’яднаў беларускіх прадаўцоў з розных краін Еўропы. MOST даведаўся ў Змітра, хто, што і навошта там набывае.

«Хацелі зрабіць сапраўдны беларускі рынак»

Да эміграцыі Зміцер больш за 10 гадоў займаўся прадпрымальніцтвам — развіваўся ў сферы будаўнічых паслуг.

— Мы ўсе сацсеткі і камунікацыю вялі па-беларуску, выкарыстоўвалі нацыянальную сімволіку, адзначалі зніжкамі Дзень Волі і іншыя значныя падзеі, — згадвае той перыяд Зміцер.

Яшчэ з 2000-х беларус паралельна займаўся грамадскай дзейнасцю — удзельнічаў у палітычных кампаніях і акцыях. Кажа, думаў, як можна «пашырыць межы беларушчыны».

У Германію беларус прыехаў напрыканцы 2021 года. Менавіта там ён распрацаваў ідэю «сапраўднага беларускага рынку» — і назву праект атрымаў адпаведную — Kamaroŭka.

— Гэта культурны сімвал — гандлёвы раён, вядомы нават тым, хто ніколі не быў у Мінску. Мы свядома абралі цёплую, «сваю» назву, якая лёгка счытваецца ў дыяспары, — тлумачыць Зміцер.

 «Даводзілася прадаваць рэчы, каб аплаціць працу»

Да беларуса далучыліся валанцёры, якія дапамагалі ў распрацоўцы сайта, — у пікавы момант працавала каля 30 спецыялістаў. Самым складаным аказалася перакласці асноўную версію платформы на беларускую мову — гэта заняло больш за ўсё часу. Усяго на запуск спатрэбілася тры гады.

— Часам даводзілася прадаваць рэчы, каб падтрымліваць развіццё праекта і аплачваць працу спецыялістаў. Цяпер мы працуем учатырох без заробку, — кажа Зміцер. І дадае, што грошы ад продажу дома ў Беларусі таксама пайшлі на праект.

Пакуль маркетплэйс працуе ў мінус: штомесячныя выдаткі значна перавышаюць тое, што атрымліваецца зарабіць.

— З той тэндэнцыяй, якую маем зараз, верагодна, толькі праз год мы зможам выйсці ў нуль. Але асноўная матывацыя тут не камерцыйная: хачу рабіць карыснае для Беларусі, — кажа Зміцер.

Зміцер Завадскі
Зміцер Завадскі. Крыніца: асабістая Facebook-старонка facebook.com/zmicier.zavadski

18 з 22 прадаўцоў знаходзяцца ў Польшчы

Kamaroŭka працуе ўжо паўгода. На маркетплэйсе рэгіструюцца беларускія прадаўцы з розных краін Еўропы. З-за санкцый падключыць прадаўцоў з Беларусі пакуль немагчыма — платформа не дазволіць праводзіць транзакцыі. Пры тым даслаць тавар заказчыку ў Беларусь усё яшчэ можна.

— Тавары лятаюць па ўсім свеце. Таму магу сказаць, што мы сапраўды міжнародная платформа.

18 з 22 прадаўцоў, што гандлююць на Kamaroŭka, знаходзяцца ў Польшчы. У гэтай жа краіне жыве большасць пакупнікоў. Таму для многіх удзельнікаў дастаўка часта атрымліваецца хуткая і недарагая.

«Пагоня» і хатні зефір

Цяпер асартымент маркетплэйса складаецца з тавараў розных катэгорый. Прадаюць адзенне, рамесныя вырабы, кнігі. Але, па назіраннях Змітра, прапановы ніжэйшыя за запыт. Беларусы гатовы набываць рэчы, але часам ім не хапае варыянтаў. Таму асартымент плануюць пашыраць.

— Мы як Amazon — пачалі з кніг. Гэтая катэгорыя расце найхутчэй. Нядаўна з’явіліся і першыя харчовыя тавары — хатні зефір ад беларускіх вытворцаў у Польшчы.

А самым папулярным таварам на маркетплэйсе аказаўся герб «Пагоня» ручной працы.

Украінцы цікавяцца беларускай касметыкай, немцы — дарагім хэнд-мэйдам

Прадпрымальнік прызнае, што ў эміграцыі беларусы паступова інтэгруюцца ў новае грамадства. Таму з цягам часу попыт на выключна беларускія тавары можа знізіцца. Але вялікай праблемы ў гэтым суразмоўца не бачыць.

— Беларусы ўсё адно не губляюць сваю ідэнтычнасць, — лічыць стваральнік.

У будучыні Зміцер хацеў бы, каб Kamaroŭka выходзіла за межы беларускага кам’юніці.

— Магчыма, пэўныя тавары будуць цікавыя не толькі беларусам. Напрыклад, ад украінцаў увесь час чую: «Ці ёсць на маркетплэйсе беларуская касметыка»? Немцам, мяркую, былі б цікавыя іншыя рэчы, якасны хэнд-мэйд напрыклад. Але пакуль мы скіраваныя на нашу аўдыторыю. Я веру ў Беларусь і беларусаў — і мая вера не вагаецца ўсё жыццё, — кажа прадпрымальнік.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБізнесГалоўнаеГерманіяКрамы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ирена Бернацкая

«Дети не хотят уходить домой». Ирена Бернацкая, которую задерживали по делу Союза поляков, работает воспитательницей в Белостоке

MOST
9 чэрвеня 2026, 19:54

Ирена Бернацкая проходила по делу Союза поляков, была задержана в один день с Анджеем Почобутом. После двух месяцев в заключении ее вывезли в Польшу без документов. Сейчас она...

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты