Пятніца, 15 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беластоку выйшла кніга пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў БССР у 1944-1948 гадах

MOST MOST
20 студзеня 2026, 09:54
Навіны
A A
Перасяленцы ці ўцекачы

Кніга "Перасяленцы ці ўцекачы". Фота: Facebook Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku/Цэнтр беларускай культуры

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку выдаў кнігу журналіста Сяргея Чыгрына «Перасяленцы ці ўцекачы» (Przesiedleńcy czy uchodźcy), якая расказвае пра беларусаў, пераселеных у 1944-1948 гадах з Беласточчыны ў СССР. У многіх выпадках рашэнне пра выезд з родных мясцін прымалася пад ціскам або пагрозамі.

У верасні 1944 года паміж кантраляваным камуністамі Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення і ўрадам БССР была падпісаная дамова аб абмене насельніцтвам. Згодна з дакументам, асобы польскай нацыянальнасці маглі пераехаць з БССР у Польшчу, а беларусы, якія апынуліся ў межах пасляваеннай Польшчы, — перасяліцца ў БССР.

Паводле дамовы, перасяленне мусіла адбывацца добраахвотна. На практыцы беларусаў Беласточчыны змушалі да выезду. Гэта рабілі, напрыклад, савецкія агітатары, якія абяцалі лепшае жыццё ў БССР. Да выезду схілялі прадстаўнікі польскіх камуністычных уладаў, а таксама польскага антыкамуністычнага падполля. Апошнія нярэдка ўжывалі пагрозы і тэрор у дачыненні да беларускіх сялян. Самым вядомым прыкладам тэрору з’яўляецца рэйд атрада Рамуальда Райса (Бурага) па вёсках Бельскага павета ў пачатку 1946 года. Тады былі забітыя 79 чалавек.

Былі і сяляне, якія пагаджаліся на выезд добраахвотна. Маючы малыя надзелы зямлі, яны разлічвалі палепшыць сваю матэрыяльную сітуацыю. Колькасць беларусаў, пераселеных з Беласточчыны ў СССР у 40-х гадах ХХ стагоддзя, ацэньваюць больш як у 36 тысяч.

У адрозненні ад перасялення палякаў з СССР у Польшчу, гісторыя якога шматразова апісаная і прысутнічае ў масавай свядомасці, пра перасяленні на ўсход ведаюць мала.

Журналіст са Слоніма Сяргей Чыгрын сабраў больш за трыццаць гісторый перасяленцаў і іх нашчадкаў. Яны былі надрукаваныя ў беластоцкім беларускім тыднёвіку «Ніва», а ў 2024 годзе выйшлі кнігай па-беларуску. Нядаўна Цэнтр беларускай культуры пераклаў кнігу на польскую мову. Уступ да выдання напісаў гісторык, прафесар Яўген Мірановіч.

— У польскай літаратуры няма нават адной кніжкі на гэтую тэму — але мала таго, няма нават аднаго артыкула. Невыгодная [тэма], балючая, думаю, для ўсіх бакоў. Тым не менш, гэта ж былі грамадзяне Польшчы, нельга пра іх проста так забыць. А для нас тым болей важная тэма, бо датычыла беларускай меншасці ў Польшчы, — расказаў Польскаму радыё дырэктар Цэнтра беларускай культуры Анатоль Вап.

Ён кажа, што з той часткі Беласточчыны, дзе беларусы складалі большасць насельніцтва, выезды адбываліся пераважна добраахвотна — з сямейных або эканамічных матываў. У той жа час з вёсак на памежжы беларускай і польскай этнаграфічнай тэрыторыі сяляне выязджалі, ратуючы жыццё перад пагрозамі з боку антыкамуністычнага падполля.

— Большасць розныя банды прымусілі ўцякаць, бо ім пагражалі, што іх проста заб’юць. Яны былі вымушаныя пакінуць сваю Айчыну, свае гаспадаркі, на якіх гаспадарылі сотні гадоў. Яны цэлае жыццё марылі, што вернуцца да сябе ў Польшчу. <…> Цяжка іх назваць перасяленцамі. Гэта ўжо былі ўцекачы — яны ўцякалі, каб ратаваць сваё жыццё, — сцвярджае Анатоль Вап.

Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 студзеня ў святліцы праваслаўнага прыхода ў вёсцы Тапілец Беластоцкага павета. Анатоль Вап кажа, што месца выбранае невыпадкова — большасць жыхароў гэтага прыхода, размешчанага ў заходняй частцы Беластоцкага павета, у 1940-я гады былі вымушаныя пакінуць родныя мясціны.

Пасля таго як у канцы 1945 — пачатку 1946 года прадстаўнікі антыкамуністычнага падполля забілі некалькіх жыхароў Тапілецкага праваслаўнага прыхода, большасць мясцовых беларусаў запісалася на выезд у БССР. У выніку гэтага колькасць прыхаджан царквы скарацілася з 1300 да 200.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

заявление на ВНЖ в Польше

С момента запуска системы MOS иностранцы подали через нее 15,5 тысячи заявлений на ВНЖ в Польше

MOST
14 мая 2026, 19:44

С 27 апреля, когда в Польше был запущен электронный модуль MOS, через него было подано 15,5 тыс. заявлений на ВНЖ. Пользователи создали 50,5 тыс. аккаунтов. Такую информацию привела...

кибератака на Польшу

Кибервойска Польши фиксируют атаки групп, финансируемых Россией и Беларусью

MOST
14 мая 2026, 18:19

Войска киберобороны Польши сталкиваются с вызовами в среднем каждые один-два часа. Это следует из интервью командующего Компонентом войск обороны киберпространства Кароля Моленды польскому Radio ZET. Противники, по его...

задержала вора

Во Вроцлаве беларуска помогла задержать вора, но сломала палец. Теперь хочет взыскать с него расходы на лечение

MOST
14 мая 2026, 13:32

На вокзале во Вроцлаве у беларуски чуть было не украли пауэрбанк. Женщина успела заметить вора и помешать ему, но уже после завязавшейся потасовки поняла: у нее травмирован палец....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты