Субота, 12 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Абураюцца толькі беларусы, палякі моўчкі трываюць». 100-тысячны польскі горад Улацлавак у маразы застаўся без ацяплення

MOST MOST
18 лютага 2026, 19:00
Гісторыі
A A
цяпло

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Kübra Arslaner / Pexels.com

Жыхары польскага горада Улацлаўка засталіся без ацяплення і гарачай вады з-за аварыі на цепласетцы. Па паведамленнях гарадскіх уладаў, без цяпла аказалася прыкладна палова насельніцтва, ці 50 тыс. чалавек, па плошчы аварыя закранула 60% Улацлаўка. У школах адмянілі заняткі, дзіцячыя садкі просяць бацькоў не прыводзіць дзяцей. Сям’я беларуса Сяргея жыве ў горадзе ўжо год. Ён распавёў MOST, што адбываецца ва Улацлаўку.

Пра праблемы стала вядома ў панядзелак, 16 лютага. Мэрыя горада паведаміла, што прычынай аварыі стаў разрыў трубы дыяметрам 600 мм — пашкоджанне выявілі ў няўдалым месцы, прыкладна за 300-400 метраў ад гарадской цепластанцыі. Энергасістэма пачала працаваць у аварыйным рэжыме, жыхароў папярэдзілі пра зніжэнне тэмпературы ў дамах, папрасілі без патрэбы не адчыняць вокны, закрыць ралеты і жалюзі, каб зменшыць цепластраты.

18 лютага гарадскія ўлады паведамілі, што ацяпленне вярнулі ў шэраг раёнаў.

«Рапарты мясцовых камунальнікаў былі бадзёрыя»

Сям’я Сяргея жыве ў Польшчы, апошні год — ва Улацлаўку. З падобнай аварыяй ён сутыкаецца ўпершыню.

— У панядзелак (16 лютага. — Заўв. MOST) у сярэдзіне дня мы заўважылі, што знікла ацяпленне. Увечары нам напісалі са школы, што заняткаў заўтра не будзе. Садок таксама папрасіў дзяцей не прыводзіць. Аўторак быў вясёлым днём: мы працавалі разам з дзецьмі, — расказвае ён. — Рапарты мясцовых камунальнікаў былі бадзёрыя — што апоўначы яны знайшлі месца аварыі, цэлую ноч нешта там падрыхтоўвалі і з пяці гадзін ранку яны працуюць над ліквідацыяй наступстваў. Абяцалі гэта скончыць учора надвячоркам. Але і ўвечары мы атрымалі аналагічнае паведамленне, што ў школе зноў не будзе заняткаў і садок просіць не прыводзіць дзяцей. Дзеці радыя, натуральна, а бацькі — не надта.

Сяргей кажа, што дом, дзе ён жыце, цёплы, таму зараз тэмпература ў кватэры складае плюс 19 градусаў. Але паступова становіцца менш камфортна.

— Жонка ўжо надзела другую кофту, — кажа ён. — Камунікаты (афіцыйныя паведамленні. — Заўв. MOST) бадзёрыя. [Маўляў], усё добра, усё пад кантролем. Хутка ўсё будзе зроблена, а гэта [аварыя] нібы невялічкая прыкрасць.

Бацькоў турбуе таксама, што дзеці застаюцца дома — з малымі складана працаваць. Старэйшая дзяўчынка — школьніца, а шасцігадовы сын звычайна наведвае садок.

— Дачка можа спакойна пасядзець, а сын — не, ён жа футбаліст, яму трэба варушыцца.

Сяргея здзівіла, што мясцовыя жыхары даволі спакойна паставіліся да сітуацыі.

— Абураюцца толькі беларусы, палякі моўчкі трываюць. Калі з садка пішуць, што просяць дзяцей не прыводзіць, я выказваю абурэнне. А палякі пішуць: «Добра, Зося застанецца дома».

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

открыть счёт в польском банке

Беларусу долго не открывали депозит в польском банке. Тогда он нашел зацепку в законе, о котором многие слышат каждый день

MOST
11 верасня 2026, 20:09

Дмитрий Грищенко — бывший политзаключенный, который теперь живет в Польше. С 2024 года в одном из польских банков у мужчины открыт счет. Но в этом году его внимание...

байдаркі

«З катлом, з гітарай, з усімі рэчамі». Беларусы прайшлі 209 кіламетраў на байдарках па польскіх рэках

Хрысціна Гараніна
11 верасня 2026, 15:07

Ксенія і яе муж Юры жывуць у Варшаве, працуюць у IT-сектары і захапляюцца байдарачнымі сплавамі. Праз легалізацыю цяпер яны не могуць выязджаць з Польшчы, таму замест падарожжа за...

ударили таксиста во вроцлаве

«Ударил бутылкой в район виска, полилась кровь». Подробности нападения во Вроцлаве на 66-летнего таксиста из Беларуси

MOST
10 верасня 2026, 16:52

Сообщество беларусов Вроцлава открыло сбор на помощь 66-летнему беларусскому водителю такси, которого пассажир ударил бутылкой по голове из-за «восточного акцента». Михаил, знакомый Александра, рассказал MOST, что произошло во...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты