Панядзелак, 23 лютага 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускі прадпрымальнік хацеў адкрыць другую кавярню ў Варшаве, але доўга не мог дабіцца падключэння святла. На дапамогу прыйшлі кліенты

MOST MOST
23 лютага 2026, 18:18
Гісторыі
A A
Яўген Скрабутан

Яўген Скрабутан. Фота з яго архіва

Вядомая беларуская кавярня Kakao, што працуе ў Варшаве, вырашыла пашырыцца і адкрыць яшчэ адну пляцоўку. Бізнес выйграў гарадскі аўкцыён на арэнду нерухомасці, запланаваў рамонт, аднак сутыкнуўся з праблемай: у памяшканні доўгі час не ўдавалася падключыць электрычнасць. З-за гэтага не атрымалася своечасова распачаць працы. Цяпер пастаянныя наведвальнікі дапамагаюць бізнесу выжыць. Заснавальнік кавярні Яўген Скрабутан расказаў MOST, што здарылася.

Мара пра вялікую прастору была і раней, кажа Яўген, але не хапала досведу і грошай. Таму пачалі з невялікага памяшкання. Аднак за некалькі гадоў вакол Kakao сфармавалася супольнасць — пастаянныя кліенты пазнаёміліся паміж сабой, пачалі прыходзіць сем’ямі.

— Людзям не ставала месца. Хацелася, каб можна было спакойна пасядзець, папрацаваць, сустрэцца з аднадумцамі. І каб дзеці мелі свой куток, — кажа ён.

Паступова стала зразумела, што прыйшоў час маштабавацца. Памяшканне знайшлося літаральна ў 200 метрах ад цяперашняй кавярні — на вуліцы Kobielska. Яно належыць гораду. Раней там таксама была кавярня, але закрылася падчас пандэміі. З таго часу — каля чатырох гадоў — памяшканне стаяла пустым. Паводле слоў Яўгена, конкурс абвясцілі пасля таго, як жыхары дома звярнуліся да бурмістра раёна з просьбай вырашыць пытанне з незанятым памяшканнем.

Паднялі стаўку ў паўтара разы

Каб атрымаць памяшканне ў арэнду, трэба было ўдзельнічаць у закрытым конкурсе. Стартавая стаўка — 40 злотых за квадратны метр. Kakao выйграла з прапановай 61 злоты.

Агульная плошча — 104 квадратныя метры. Гэта значыць, што толькі базавая арэнда, без уліку камунальных плацяжоў, складае каля 6,3 тыс. злотых у месяц.

— Умовы конкурсу абмяжоўвалі толькі віды дзейнасці (нельга, напрыклад, адкрываць казіно), але ў цэлым фармат кавярні падыходзіў, — кажа Яўген.

Два месяцы без электрычнасці

Ключы ад памяшкання прадпрымальнік атрымаў 4 снежня 2025 года. На наступны дзень падаў заяўку на падключэнне электрычнасці. 16 снежня падпісаў дамову з камерцыйным прадаўцом электраэнергіі. Святло абяцалі падключыць 21 снежня, таму першапачаткова адкрыць новую прастору планавалася яшчэ да Калядаў. Аднак электрычнасць з’явілася толькі 9 лютага.

— У Польшчы існуе падзел: дыстрыб’ютар адказвае за сетку, а прадавец — за продаж электраэнергіі. Калі кліент выбірае іншага прадаўца, падключэнне можа адбыцца не раней чым праз 21 дзень пасля атрымання дакументаў, — распавядае Яўген.

Паводле яго, у такіх выпадках працэс можа зацягвацца, а хутчэй ён ідзе, калі электраэнергію купляюць у таго ж аператара. Дадаткова высветлілася, што лічыльнік быў аформлены на папярэдняга арандатара.

кавярня Kakao
Новая прастора ад кавярню Kakao. Фота з яго архіва Яўгена Скрабутана

Прадпрымальнік кажа, што не чакаў пасіўна: ён накіроўваў афіцыйныя заявы і скаргі як прадаўцу электраэнергіі, так і ў гарадскую ўстанову, якая перадала памяшканне. А потым Яўген апублікаваў у Facebook пост пра затрымку з падключэннем. Тады яму пачалі тэлефанаваць прадстаўнікі кампаніі-прадаўца электраэнергіі.

— Мне званілі некалькі разоў на дзень і прасілі зняць публікацыю. Намякалі, што я сам вінаваты, — расказаў ён.

Ён адказаў, што гатовы публічна падзякаваць кампаніі, калі праблему вырашаць і прапануюць кампраміс. Пасля гэтага званкі спыніліся.

Святло ўключылі без папярэджання.

— Я выпадкова зайшоў у памяшканне і ўбачыў, што лічыльнік свеціцца. Ніхто нават не паведаміў, не патэлефанаваў, не напісаў — святло проста з’явілася, — кажа Яўген.

30 тысяч злотых у пустэчу

Пакуль памяшканне заставалася без святла, мерапрыемствы (у тым ліку калядныя сустрэчы) праводзілі пры свечках, але фактычна працаваць было немагчыма. У студзені Яўген падаў просьбу аб часовым зніжэнні арэнднай платы на перыяд адсутнасці электрычнасці, але адказу пакуль не атрымаў. То-бок за час прастою давялося плаціць поўную стаўку. За тры месяцы гэта каля 30 тыс. злотых. Горад атрымліваў грошы ў поўным аб’ёме і без затрымак, але насамрэч гэтыя сродкі планавалася накіраваць на хуткі рамонт і запуск.

Яўген вырашыў звярнуцца па крэдыт, але некалькі банкаў адмовілі яму. Суразмоўца не ўпэўнены, ці звязана гэта з яго беларускім грамадзянствам.

— Афіцыйна яны могуць крэдытаваць замежнікаў, але на практыцы патрабуюць пастаяннага побыту, даўжэйшай крэдытнай гісторыі і стабільных даходаў у Польшчы. Умовы для прадпрымальнікаў без сталай крэдытнай гісторыі сапраўды могуць быць больш жорсткімі, — кажа Яўген.

Без крэдыту частку работ давялося адкласці.

кавярня Kakao
Макаронс з кавярні Kakao. Фота з Instagram установы

Кліенты прыносілі грошы

У выніку каманда адкрыла збор сродкаў на пакрыццё арэнды ў перыяд прастою. Яўген прызнаецца, што доўга не хацеў прасіць дапамогі.

— Мне было сорамна. Я хацеў паказаць, што беларускі бізнес можа быць паспяховым. Але кліенты самі пераканалі. Прыходзілі, прыносілі грошы, нават прывозілі грошы з другога канца горада, бо не было анлайн-збору, і казалі: «Зрабіце збор у інтэрнэце — нам будзе прасцей дапамагчы», — расказвае ён.

Паводле прадпрымальніка, значную частку ахвяраванняў робяць палякі — яны падтрымалі бізнес  фінансава нават больш за беларусаў.

— Я чую шмат пра антыбеларускія настроі [ў Польшчы], але ў сваім жыцці я гэтага не бачу, — прызнаецца Яўген.

На момант публікацыі ўдалося сабраць больш за 10 тыс. злотых з неабходных 24 тыс. Збор падтрымалі амаль 130 чалавек.

Зробяць дзіцячую зону, дададуць вішнёўку і цытрынаўку

У новай прасторы будзе вялікая зала і меншае памяшканне для працы. Плануецца дзіцячая зона. Таксама ўладальнік хоча пашырыць асартымент — дадаць хатнія настойкі (напрыклад, вішнёўку ці цытрынаўку), без фармату бара з півам і моцным алкаголем.

Рамонт робіць беларуская брыгада. Частка выканаўцаў — даўнія знаёмыя Яўгена, з якімі ён яшчэ ў 2006 годзе разам выходзіў на акцыі пратэсту ў Беларусі.

— У нас столькі валанцёраў, што можна асобную будаўнічую фірму адкрываць, — жартуе ён. І кажа, што не ўсім можа заплаціць, але ўсіх абавязкова запросіць на каву пасля адкрыцця.

— Частку работ ужо пачалі, але пасля падключэння электрычнасці высветлілася, што праводку трэба мяняць цалкам. Замена вокнаў можа каштаваць яшчэ каля 30 тыс. злотых. Агульны бюджэт рамонту пакуль ацаніць цяжка, але гэта дзясяткі тысяч злотых. Паводле ўмоў арэнды гарадскога памяшкання, частку выдаткаў на капітальны рамонт можна кампенсаваць або залічыць у кошт арэнды, але толькі пасля ўзгаднення з уласнікам, — тлумачыць Яўген. Зараз каманда чакае гэтага.

Яўген прызнаецца, што сітуацыя вакол рамонту яго моцна выбіла з каляіны, часам рукі апускаліся. Але зараз ён ужо плануе адкрыццё. Яго хацелі б правесці да 25 сакавіка — Дня Волі. Але канчатковыя тэрміны пакуль невядомыя.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБізнесВаршаваГалоўнаеКавярні

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

общежития в Польше

«Я как будто вовлечена в абьюзивные отношения». Беларусы рассказали, каково жить в польских общежитиях с соседями из разных стран

MOST
23 лютага 2026, 13:26

Польские университеты притягивают студентов из разных стран мира. Доля иностранцев в общем количестве студентов превышает 8%. Многие из них выбирают жизнь в общежитиях — и там по соседству...

собака в Польше

Уход за зубами — 1000 злотых, витамины — 200. Беларуска взяла собаку из польского приюта и подсчитала, во сколько обходится ее содержание

MOST
20 лютага 2026, 20:46

Перед новогодними праздниками Евгения поехала с семьей во вроцлавский приют за котом. Но увидела там маленькую собаку с грустными глазами. За ней уже стояла очередь, но беларуска смогла...

как помогать политзаключенным

Как правильно помогать политзаключенным, почему ими манипулируют и когда с ними нельзя заниматься сексом? Поговорили с волонтеркой

Хрысціна Гараніна
20 лютага 2026, 18:28

Помочь бывшим политзаключенным стремятся многие, но не все понимают, как делать это правильно. Журналистка MOST поговорила с менторкой и психологом инициативы Volnyja о том, как устроена помощь политзаключенным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты