Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Лепшыя за ваўкавыскія». Беларус пачынаў ляпіць пельмені дома, а цяпер разам з любімай жанчынай частуе ў Варшаве турыстаў з пяці кантынентаў

MOST MOST
26 лютага 2026, 18:26
Гісторыі
A A
пельмені ў Варшаве

Іван і Марыя. Фота: MOST

Іван родам з Ваўкавыска, дзе працуе адзін з самых вядомых беларускіх вытворцаў пельменяў. Не дзіва, што да гэтага прадукту ў яго асаблівыя пачуцці. Эміграваўшы ў Польшчу, ён спачатку ляпіў пельмені самастойна і прадаваў праз Facebook, потым адкрыў рэстаран пельменяў, а затым змяніў фармат — цяпер разам з любімай жанчынай Марыяй ён смажыць пельмені ў цэнтры Варшавы і частуе турыстаў з пяці кантынентаў. Пра свой бізнес яны расказалі праекту MOST «Беларусы могуць».

Іван і Марыя пазнаёміліся выпадкова. Жанчына з’ехала спачатку ва Украіну, а калі пачалася вайна, прыехала ў Польшчу. Трэба было дзесьці спыніцца, і Іван адгукнуўся на прапанову часова прытуліць незнаёмку. З тых часоў яны разам. І бізнес свой назвалі адпаведна — Jedna Miłość, ці па-беларуску «Адно каханне».

У Беларусі Іван не быў звязаны з гастраноміяй. Займаўся продажам электратавараў у сегменце B2B. Марыя была менеджарам і прадаўцом матэрыялаў для дахаў і платоў. Але ў Польшчы яны ўвайшлі ў новую для сябе галіну.

Спачатку Іван ляпіў пельмені на сваёй кухні і прадаваў праз Facebook. Паступова попыт павялічваўся. Іван кажа, што ў яго пельмені «лепшыя за ваўкавыскія», бо робяцца ўручную і з любоўю.

Удваіх беларусы адкрылі на ўскрайку Варшавы рэстаран пельменяў на 50 месцаў. Прапрацавалі год і зразумелі, што фармат няўдалы: праходнасць месца невялікая.

Тады яны перафарматавалі бізнес і адкрылі ў цэнтры невялікі павільён на 22 кв. метры. Побач два буйныя гатэлі — турыстаў шмат, праходнасць месца ў дзесяць разоў вышэйшая, а Jedna Miłość адразу кідаецца ў вочы.

пельмені ў Варшаве
Фота: MOST

Але на такой маленькай плошчы абсталяваць паўнавартасную кухню немагчыма. Таму па аўтарскіх рэцэптах Івана пельмені лепяць у іншым месцы, замарожваюць і прывозяць у павільён. Тут іх смажаць і вараць. У меню — не толькі пельмені, але й чабурэкі, зразы, варэнікі, а таксама супы і салаты. Ёсць, напрыклад, селядзец пад футрам, па якім у эміграцыі сумуюць беларусы, якія не гатуюць самастойна.

— А немцы проста кайфуюць ад нашага баршчу з ялавічынай, — сцвярджае Марыя. І дадае, што цяпер іх ежай частуюцца турысты з пяці кантынентаў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБізнесВаршаваГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

опухоль мозга

«Я вижу, как мое лицо начинает прыгать». Беларуске диагностировали в Польше опухоль мозга

MOST
28 ліпеня 2026, 11:52

В начале июля у Инги внезапно стало дергаться лицо. Женщина заподозрила инсульт. Но обследование, проведенное в Польше, где сейчас живет семья, привело к другому диагнозу — опухоль мозга....

пересечь границу

«Документ не подходит». Беларуса с польским гражданством высадили из автобуса прямо на границе, потому что у него был не тот паспорт

MOST
27 ліпеня 2026, 18:16

Водитель автобуса отказался везти беларуса с польским гражданством через границу. Дело в том, что на руках у пассажира был только dowód osobisty — пластиковое удостоверение личности, используемое как...

кредит в Польше

«Посмотрел — доменное имя свободно». У беларусского «Куфара» появился польский тезка

Хрысціна Гараніна
27 ліпеня 2026, 16:41

Дмитрий (имя изменено) запустил в Польше сервис объявлений Kufar.pl. Как и на беларусском «Куфаре», там можно бесплатно размещать информацию о продаже вещей, поиске работы, аренде жилья и услугах....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты