Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ініцыятыва MALDZIS алічбавала і выклала ў адкрыты доступ архіў парафіі з Гродзеншчыны XIX стагоддзя, які выкупіла на польскім аўкцыёне

MOST MOST
20 мая 2026, 16:29
Навіны
A A
архіў парафіі

Ілюстрацыя: maldzis.world

Беларуская ініцыятыва MALDZIS алічбавала і выклала ў адкрыты доступ архіў парафіі ў Вялікіх Эйсмантах, што на Гродзеншчыне, датаваны першай паловай XIX стагоддзя. У сакавіку ён быў набыты на польскім аўкцыёне на сродкі мецэната ініцыятывы Іллі Пакроўскага.

Выкуплены архіў — гэта так званы капіярый — рукапісны зборнік распараджэнняў царкоўных і свецкіх уладаў, а таксама рознага службовага ліставання. У ім захаваліся звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, трапляюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, сустракаюцца згадкі пра метрычныя акты, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і шмат іншага.

Як паведаміў MALDZIS, працы па сканіраванні былі выкананыя ў Лодзі спецыялізаванай кампаніяй — Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім — дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы. Атрымаўся PDF-файл памерам 1,7 ГБ. Дзякуючы высокай якасці файла ён прыдатны для падрабязнага вывучэння.

— Алічбаваныя архівы перастаюць быць недасяжнай рэдкасцю, схаванай у адзінкавым экзэмпляры. Яны становяцца агульным здабыткам — гісторыкі, краязнаўцы, даследнікі і проста цікаўныя людзі з любога кутка свету могуць працаваць з імі ў любы час. А значыць, імёны мясцовых жыхароў, сямейныя гісторыі, штодзённыя падзеі ваколіц Горадні XIX стагоддзя выходзяць з нябыту і вяртаюцца ў жывую памяць, — кажа кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.

Прадстаўнікі ініцыятывы абяцаюць, што ў будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца — у парафію імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГроднаКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

счет в польском банке РКО

Меняете счет в банке? На пособие 800+ нужно подавать новое заявление

MOST
9 кастрычніка 2026, 11:12

Получатели пособия на детей 800+, которые планируют сменить банковский счет, должны подать новое заявление. Такое разъяснение выпустило Управление социального страхования (ZUS). Ведомство рекомендовало делать это заблаговременно, с учетом...

нападения в польских школах

В польских школах усилены меры безопасности, но некоторые родители все равно не пускают детей

MOST
9 кастрычніка 2026, 08:56

Полиция Польши опровергает слухи о запланированных нападениях в школах. Они появились после нескольких подобных случаев, произошедших на этой неделе. Тем не менее в некоторых поветах 9 октября школы...

проверка в Польше

В Польше проверили строительную фирму, где работали беларусы. Результат — сигнал для многих иностранцев

MOST
8 кастрычніка 2026, 18:06

В Свентокшиском воеводстве Польши Погранслужба проверила строительную компанию, где работали четверо граждан Беларуси. Один из них выполнял работу без необходимого разрешения. Случай кажется рядовым, но из сообщения о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты