Панядзелак, 3 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Усё, што адбываецца тут, — гэта мая Беларусь». Наведалі пікнік Letucień, які дапамагае захоўваць беларускую культуру ў Польшчы

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
3 жніўня 2026, 14:41
Гісторыі
A A
Letucień

Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

Пяцігадовы хлопчык кайфуе ад песні беларускага выканаўцы. Ён нарадзіўся ў Польшчы, але счытвае культурны код бацькоў. Першапачаткова пікнік Letucień — на пледах, з гітарамі — быў маленькім спатканнем беларусаў Польшчы, якія хацелі захаваць сваю культуру ў эміграцыі і перадаць яе дзецям. Але паступова ён стаў адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў беларусаў замежжа.  Журналістка MOST наведала фестываль і паразмаўляла з яго арганізатарамі і гасцямі пра тое, што сёння аб’ядноўвае беларусаў у эміграцыі і якой становіцца беларуская культура па-за межамі краіны.

Яшчэ па дарозе да Кракава трапляюцца машыны з беларускімі нумарамі. Ці з еўрапейскімі, але з дэталямі, якія заўважаюць толькі «свае»: налепкай, беларускім сімвалам. Можна падумаць, што гэта выпадковыя спадарожнікі, але частка збочвае да парку імя Генрыка Ёрдана, дзе праходзіць Letucień.

Фестываль арганізавала Беларускае таварыства «Крок» пры падтрымцы горада Кракава. Над мерапрыемствам працавалі больш за сто валанцёраў. Для гасцей падрыхтавалі тры сцэны, лекцыі і майстар-класы, маркет, фудкорт, дзіцячую і спартыўную зоны.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

Алена — адна з трох галоўных арганізатарак Letucień — кажа, што каманда рыхтуе фестываль амаль увесь год.

— Фестываль пачынаў свой шлях як маленькі пікнік на пледах пад гітару. А сёлета ў нас ужо тры сапраўдныя сцэны: галоўная, этнасцэна і электронная.

Але Letucień, падкрэслівае Алена, застаецца не толькі забаўляльнай падзеяй. На пляцоўцы НДА і ініцыятывы салідарнасці расказваюць пра беларускіх палітвязняў, прапануюць напісаць ім лісты і тлумачаць, як абараняць свае правы. Кожны плакат зрабілі адразу на трох мовах: беларускай, польскай і англійскай.

Letucień
Партрэты палітвязняў. Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

За асобныя пляцоўкі адказваюць каардынатары. Яны наладжваюць кантакты і дамаўляюцца з удзельнікамі.

Арганізатарам часам прапануюць зрабіць уваход на фестываль платным, але яны адмаўляюцца ад гэтай ідэі.

— Нам вельмі падабаецца гэты парк. Ён ужо мае культурную каштоўнасць не толькі для жыхароў Кракава, але і для беларусаў. Мы хочам захаваць фармат адкрытай вечарыны. Людзі праходзяць міма, спыняюцца, пытаюцца, даведваюцца больш пра беларускую культуру. Нам важна, каб Беларусь асацыявалася не толькі з палітыкай, але і з класнымі, крэатыўнымі людзьмі.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

«Калі бацькі свядомыя і ў іх застаецца беларускі культурны код, яны перадаюць яго дзецям»

На дыскусійнай пляцоўцы праходзіць размова «Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі». Яе ўдзельнікі абмяркоўваюць свой шлях да беларускай культуры.

Пасля адзін з удзельнікаў, артыст Дзяніс Мандзік, расказвае пра свайго пяцігадовага фаната.

— Яго бацькі любяць маю творчасць і слухаюць мае песні. Ён таксама моцна падсеў і цяпер просіць уключаць маю музыку.

Letucień
Дыскусія. Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

Дзеці эмігрантаў ходзяць у польскія садкі і школы, таму мясцовая культура непазбежна на іх уплывае. Але, на думку артыста, беларуская частка іх ідэнтычнасці праз гэта не знікае.

— Калі бацькі свядомыя і ў іх застаецца беларускі культурны код, яны перадаюць яго дзецям. Тыя прынамсі ведаюць, адкуль яны і хто яны, не забываюць гэтага. Такі фестываль добра перадае нашу культуру і можа яе прадстаўляць.

«Мне не хапае адчування, што гэта менавіта беларускі пікнік»

На фудкорце прадаюць і мексіканскія эмпанады, і партугальскія паштэйшы, але найдаўжэйшыя чэргі — па дранікі і бліны. Беларускі квас заканчваецца яшчэ да таго, як мы паспяваем яго замовіць.

Кацярыне (імя змененае) хочацца бачыць на беларускім пікніку больш нацыянальнай кухні.

— У нас шмат цікавай ежы, якую можна было б прыгатаваць у такім фармаце. А тут ежа зусім не наша. Мне не хапае адчування, што гэта менавіта беларускі пікнік. 

Пазней арганізатарка тлумачыць: фудкорт пашыраюць у адказ на пажаданні наведвальнікаў. Беларускія вэндары штогод збіраюць вялікія чэргі, але знайсці іх дастаткова складана. Таму арганізатары запрашаюць іншых удзельнікаў, каб людзі маглі хутчэй паесці.

Letucień
Чарга па беларускія бліны. Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

«У Беларусі цяпер мала беларускай культуры»

Падзеі праходзяць адразу на некалькіх пляцоўках. Пакуль слухаеш Маляваныча, на галоўнай сцэне ўжо выступае наступны артыст.

Непадалёк працуе маркет. Сёлета сюды прыехала больш за 40 майстроў з Кракава, Варшавы, Вільнюса і іншых гарадоў.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

Данііл (імя змененае) прыходзіць на Letucień другі раз. Летась ён быў валанцёрам, а сёлета — глядач. Кажа, сёлета многія майстры прапануюць падобныя рэчы.

Але галоўнае, дзеля чаго Данііл прыходзіць, — сустрэчы і размовы з беларусамі. Ён не лічыць, што ў эміграцыі беларуская культура асімілявалася з польскай і страціла свае рысы.

— Мне здаецца, тут вельмі шмат менавіта беларускай культуры. Хутчэй у Беларусі цяпер яе мала, таму што там усё прыдушваецца. А тут яна адчуваецца.

Падабенства беларускай і польскай культур Данііл лічыць не пагрозай, а магчымасцю: мерапрыемства наведваюць і палякі, і ўкраінцы.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

«Беларусы прыводзяць сюды сваіх польскіх сяброў і так пашыраюць наш уплыў»

На этнасцэне — свая атмасфера. Паміж галінамі дрэў вісяць бела-чырвоныя пляцёнкі, махры і геаметрычныя павукі. Сцэну аздабляюць чырвона-чорныя арнаменты і снапы каласоў. Музыкі Akvaleria і T-Trider спалучаюць беларускі фальклор з электроннай музыкай.

Яніна прыехала на Letucień упершыню — без вялікіх чаканняў. Але амаль адразу сустрэла знаёмых. 

— Мне падабаецца, што мы не падладжваемся і не кажам: «Гэта ваш горад, дзякуй, што дазволілі нам крыху пабыць». Наадварот, мы заяўляем пра сябе: у нас ёсць гурты, майстар-класы, лекцыі і мерч. Беларусы прыводзяць сюды сваіх польскіх сяброў і так пашыраюць наш уплыў.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

«Я не паспела застаць для сябе менавіта беларускую Беларусь»

Пад канец дня амаль увесь фестывальны рух перамяшчаецца да галоўнай сцэны.

Таццяна (імя змененае) з’ехала з Беларусі ў 19 гадоў і ўжо пяць гадоў не была на радзіме. Яна заўважае, што ў размовах беларусаў у Польшчы з’яўляецца ўсё больш мясцовых слоў, якія могуць не зразумець сваякі ў Беларусі. Але для яе гэта не азначае страты беларускасці.

— Я не паспела застаць для сябе менавіта беларускую Беларусь, бо толькі пачынала ўваходзіць у гэтую культуру. Таму ўсё, што адбываецца тут, — гэта мая Беларусь, якая застаецца са мной.

Letucień
Фестываль Letucień. 1 жніўня 2026. Фота: MOST

Калыханка напрыканцы

Бліжэй да вечара каля галоўнай сцэны становіцца цесна. Людзі пакідаюць на зямлі пледы і заплечнікі, каб падысці бліжэй да музыкаў. Побач з дарослымі стаяць дзеці, многія наведвальнікі прыходзяць з сабакамі.

Letucień не падобны да звычайнага вялікага фестывалю: тут амаль не відаць п’яных людзей і не адчуваецца паху алкаголю. Толькі напрыканцы заўважаем двух мужчын нападпітку. Яны з цікавасцю падыходзяць да сцэны і пачынаюць падтанцоўваць разам з натоўпам.

Фестываль завяршаецца супольнай калыханкай, нібы ў пацвярджэнне, што беларуская культура працягвае жыць па-за Беларуссю — разам з дзецьмі, якія нарадзіліся ўжо ў Польшчы.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультураРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

напали в Белостоке

В Белостоке хулиганы пристали к беларусской семье и стали оскорблять. Как отреагировали жители города?

MOST
3 жніўня 2026, 12:00

Наталья с мужем и восьмилетней дочерью возвращались с прогулки, когда к ним пристала группа молодых людей. Семья беларусов живет в польском Белостоке. Парни-поляки стали выкрикивать в их адрес...

польская виза в Грузии

670 евро за паспорт. Беларуска смогла вернуть документы, потерянные на Мальте

MOST
31 ліпеня 2026, 17:58

700 евро исчезли, но личные вещи, беларусский паспорт и польская карта побыту остались. Так беларуска Катерина Макась описывает содержимое своей сумки, потерянной в июне на Мальте и теперь...

Sununfollowers

«Рисовала ее — мою малютку». В Варшаве пройдет выставка картин экс-политзаключенной, которые она написала после аборта

MOST
30 ліпеня 2026, 19:13

Опыт абьюзивных отношений, аборт в вынужденной эмиграции и боль утраты. Бывшая политзаключенная Ася Булыбенко воплотила все это в подсолнухах. Эти цветы были символом ее отношений с молодым человеком,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты