Нядзеля, 20 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусаў Польшчы запрашаюць на Дзень Годнасці. Спіс гарадоў

MOST MOST
6 жніўня 2026, 12:10
Навіны
A A
Марш солидарности

Марш у Беластоку ў 2022 годзе. Фота: MOST

9 жніўня не менш чым у 17 гарадах свету пройдуць акцыі, маршы і пікеты да Дня Годнасці. Мерапрыемствы прымеркаваныя да шостай гадавіны беларускіх пратэстаў 2020 года супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.

Да акцый далучацца і беларускія дыяспары ў Польшчы. Мерапрыемствы пройдуць у Беластоку, Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Шчэціне і Торуні. Яшчэ адна сустрэча адбудзецца 16 жніўня ў Познані.

Напярэдадні гадавіны да беларусаў звярнулася лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

«У гэты дзень я хачу быць побач з беларусамі. За шэсць гадоў у нас спрабавалі адабраць вельмі многае: свабоду, дом, працу, магчымасць быць побач з роднымі. Але ніхто не змог прымусіць нас пагадзіцца з тым, што беларусы нічога не вырашаюць у сваёй краіне», — сказала Ціханоўская.

Беласток

Мітынг-канцэрт пачнецца 9 жніўня а 17.00.

Месца: пляцоўка каля рэстарана Żubrowisko, Rynek Kościuszki, 10.

Варшава

Мітынг-канцэрт пачнецца а 18.00 каля помніка Мікалаю Каперніку.

Месца: Krakowskie Przedmieście, 1.

Падтрымаць арганізацыю Дня годнасці ў Варшаве можна праз збор BYSOL.

Гданьск

А 15.00 каля фантана Нептуна на Długi Targ пачнецца Марш годнасці.

А 16.00 у Зімовым садзе Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрыецца выстава «Колеры супраціву».

А 17.00 у аўдыторнай зале цэнтра пакажуць фільм «Пад шэрым небам».

Уроцлаў

Збор удзельнікаў Маршу годнасці пачнецца а 14.30 каля Narodowe Forum Muzyki на Plac Wolności.

А 15.00 пачнецца марш ад Plac Wolności да Pręgierz.

З 15.30 да 16.00 каля Pręgierz пройдзе акцыя салідарнасці.

Шчэцін

Акцыя пачнецца а 19.15 на Plac Adamowicza каля гандлёвага цэнтра Kaskada.

Торунь

Мітынг да Дня годнасці пачнецца а 18.00 каля помніка Мікалаю Каперніку.

Познань

У Познані мерапрыемства пройдзе ў нядзелю, 16 жніўня.

А 16.00 удзельнікі сустрэнуцца ў Fundacja KUT, каб пачытаць і абмеркаваць кнігу Антона Бяляева «Як я правёў гэтае лета». Сустрэчу прымеркавалі да шостай гадавіны пачатку беларускай рэвалюцыі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

вотум доверия правительству

Туск: В планах России — гибридные удары по Польше и другим странам, поддерживающим Украину

MOST
18 верасня 2026, 12:53

Россия может нанести удары беспилотниками и ракетами по государствам, поддерживающим Украину, в том числе по Польше, заявил премьер-министр Дональд Туск, выступая в Сейме перед визитом в Украину. «Поздняя...

АЗС

В Польше разрабатывают законопроект, который может снизить цены на топливо на 2,60 злотого

MOST
18 верасня 2026, 09:13

Канцелярия президента Польши представила законодательную инициативу Paliwo Kosztuje Normalnie («Топливо стоит нормально»). Предполагается, что она снизит розничную цену литра на 1,75-2,60 злотого. Ранее Кароль Навроцкий не подписал правительственный...

Освобожденные политзаключенные

Десять политзаключенных из освобожденных 16 сентября переедут в Польшу

MOST
17 верасня 2026, 20:35

Из 25 политзаключенных, освобожденных 16 сентября, десять переедут в Польшу. Об этом заявил дипломатический советник Светланы Тихановской Денис Кучинский. Переезд планируется на утро 18 сентября. По его данным,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты