Субота, 25 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Яму пагражае да 15 год зняволення

MOST MOST
15 жніўня 2022, 09:13
Навіны
A A
івашына

Дзяніс Івашын. Фота: Telegram-канал «Дзяніс Івашын»

15 жніўня 2022 года пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Івашына абвінавачваюць ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Агулам журналісту пагражае сур’ёзны тэрмін — да 15 гадоў зняволення.

Суд распачнецца 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзёй будзе Валер Раманоўскі. Раманоўскі ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях: неаднаразова даваў суткі пратэстоўцам, разглядаў крымінальныя справы.

Дзяніс Івашын жыў у Гродне, працаваў для сайта InformNapalm і пазаштатным журналістам у газеце «Новы час». Дзяніс расследаваў, як былыя «беркутаўцы» ўладкоўваліся на працу ў сілавыя структуры Беларусі, а таксама пісаў пра ўплыў «рускага міру» на Беларусь. Дзяніс жанаты на журналістцы Вользе Івашынай.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КГБ. Сілавікі праводзілі ператрус у яго і ў доме яго маці, а пазней прыйшлі з ператрусам да 95-гадовай бабулі. Ужо паўтара года журналіст знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме.

Спачатку Дзянісу Івашыну выставілі абвінавачванні па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». У кастрычніку 2021 года прад’явілі новае абвінавачванне — артыкул 356 Крымінальнага кодэкса, па якім Дзяніса абвінавачваюць у супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

MOST по-польски

Беларускія сілавікі перадалі MOST «палымянае прывітанне». Што гэта значыць?

MOST
25 красавіка 2026, 16:49

У адным з Telegram-каналаў беларускіх сілавікоў з’явіўся пост, прысвечаны MOST. У ім прыводзіцца табліца людзей, названых «актывам, гісторыі якіх» (граматыка захаваная) публікаваліся. Мы прааналізавалі паведамленне і лічым правільным...

Сколько иностранцев работает в Польше

Эксперт по труду: «Длительность легализации приводит к тому, что Польша перестает быть страной первого выбора для трудовых мигрантов»

MOST
24 красавіка 2026, 18:10

Сложность получения польских виз и длительность процедур легализации приводят к тому, что Польша перестает быть страной первого выбора для трудовых мигрантов. Такое мнение в интервью NewseriaTV высказала замдиректора...

Чарнобыльскі шлях у Польшчы

Беларусы ладзяць у Польшчы мерапрыемствы да 40-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

MOST
24 красавіка 2026, 13:42

Да 26 красавіка — 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС — беларусы Польшчы зладзяць шэраг мерапрыемстваў: акцый памяці, дыскусій і іншых культурных падзей. Расказваем, куды можна схадзіць. Варшава...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты