Чацвер, 4 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў». Мінчанка паступіла на журфак у Познані і расказвае пра навучанне там

MOST MOST
29 жніўня 2022, 16:02
Гісторыі
A A
журфак

Рыта. Фота: з асабістага архіва гераіні

У Беларусі Рыту адлічылі з апошняга курса эканамічнага ўніверсітэта: у 2020-м дзяўчына займалася актывізмам. Яна расказала сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў, як з маркетынгу вырашыла пайсці ў журналістыку і чаму не варта баяцца ехаць вучыцца ў іншую краіну. 

«Года на курсах мне хапіла, каб вывучыць польскую мову»

Колішнюю студэнтку Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адлічылі яшчэ ў першую хвалю рэпрэсій супраць студэнтаў.

— Гэта пачалося пасля слоў Лукашэнкі, што трэба разабрацца са студэнтамі. Да таго ж у Беларусі ў 2020 годзе стала небяспечна, таму я адразу з’ехала з краіны, — кажа Рыта.

У Польшчы дзяўчына паступіла ва ўніверсітэт Адама Міцкевіча па праграме Каліноўскага (для рэпрэсаваных студэнтаў).

Рыта вучыцца бясплатна. Кошт платнай адукацыі па гэтай спецыяльнасці — 1300 еўра (ці каля 3300 беларускіх рублёў) на год. Таксама дзяўчына атрымлівае стыпендыю — 350 долараў (каля 895 беларускіх рублёў) штомесячна. 

— Стыпендыю я атрымліваю па сваёй праграме. Але ў цэлым любы беларус можа прэтэндаваць на штомесячныя выплаты незалежна ад таго, платна ці бясплатна ён навучаецца. У нас ва ўніверсітэце многія атрымліваюць стыпендыю, нават калі не былі рэпрэсаваныя, — кажа яна.

У якасці профілю абрала журналістыку. Пра гэту прафесію дзяўчына задумвалася яшчэ ў старэйшых класах, але тады ёй падавалася складаным паступленне.

— Ведала, што ёсць унутраны іспыт на факультэт журналістыкі БДУ, не рыхтавалася да яго. Таму гэты варыянт для сябе выключыла адразу, — узгадвае Рыта.

Фота: з асабістага архіва гераіні
Фота: з асабістага архіва гераіні

На тое, каб вярнуцца да былой мары стаць журналістам, паўплывалі менавіта падзеі ў 2020-м.

— Я тады стала больш займацца грамадзянскім актывізмам. Падумала, што будзе добра, калі яшчэ да гэтага дадам журналістыку. Увогуле я хачу быць менавіта беларускім журналістам. Пакуль яшчэ думаю, але мяне цікавіць расследавальніцкая журналістыка і PR, — расказвае дзяўчына.

— У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў. Не ведаю, плюс ці мінус, але гэта стварае камфортны асяродак для адаптацыі. Спачатку я год вучыла польскую мову (універсітэт прадастаўляе курсы), а потым паступала. Года мне хапіла, каб вывучыць польскую. Большасць маіх зносін тут — беларусы і ўкраінцы. Мала практыкую польскую. Тут я б дала параду заводзіць сяброў, знаёмых, каб вучыць мову.

Для паступлення ад беларускі, акрамя валодання польскай мовай, патрабаваўся атэстат. Ён уводзіцца ў сістэму і аўтаматычна пералічваецца з беларускай дзесяцібальнай сістэмы на пяцібальную польскую. Далей конкурс ішоў непасрэдна паводле атэстата. Ніякіх іспытаў здаваць не давялося.

—  У залежнасці ад таго, куды вы падаецеся, ёсць каэфіцыент пэўных прадметаў, якія прыярытэтныя. Напрыклад, на журфак быў важны бал па гісторыі. Ёсць выключныя выпадкі, калі ў пэўным універсітэце ўводзяць унутраныя іспыты. На шчасце, у маім такога не было, — расказвае студэнтка.

«Журналістыку вывучаюць на факультэце палітычных навук»

Цяпер Рыта вучыцца на першым курсе. З другога курса пачынаецца спецыялізацыя — класічная журналістыка (тэлебачанне, радыё, прэса) і маркетынг, PR. Дзяўчына абрала апошняе. Вучыцца давядзецца не чатыры гады, як у Беларусі, а тры.

— Спецыфіка беларускага бакалаўрыяту — шмат агульных прадметаў. У БДЭУ першыя два курсы практычна нічога па маёй спецыяльнасці не было. У Польшчы з другога семестра ідуць канкрэтныя прадметы. Гэта мне падабаецца, бо робіцца акцэнт на тое, чым табе цікава займацца. Тут нашмат больш магчымасцей: ёсць, напрыклад, праграмы абмену. Стаўленне выкладчыкаў іншае. Унутраная сістэма добра працуе, ёсць студэнцкая мабільнасць.

Часта запрашаюць журналістаў-практыкаў весці лекцыі.

Рыта падкрэслівае, што ў параўнанні з Беларуссю, у Польшчы больш структураваны працэс адукацыі.

Фота: з асабістага архіва гераіні

— Мы дакладна ведаем, якія ў нас асабістыя кабінеты, пошты, заданні. Няма такога, што кожны выкладчык сам вырашае, куды ён будзе дасылаць матэрыялы. Добра працуе секцыя па дапамозе студэнтам. Падабаецца, што добра развітыя студэнцкія рухі, гурткі. На факультэце ў нас ёсць некалькі студэнцкіх СМІ, у тым ліку радыё. Асобна можна скарыстацца тэхнікай, калі трэба рэалізаваць нейкі праект.

Дарэчы, журналістыку ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча вывучаюць на факультэце палітычных навук. Праз гэта ў праграме шмат прадметаў, так ці іначай звязаных з імі.

— Гэта дадае цікавостак у навучанні: як працуе польская медыясістэма і як партыі, — расказвае Рыта.

Рыта лічыць, што ў польскіх ВНУ праграма навучання менш загружаная, чым у беларускіх універсітэтах.

— Так робяць для таго, каб студэнты маглі займацца саманавучаннем, падзарабляць, хадзіць на стажыроўкі. Магу сказаць, што тут я на падрыхтоўку да заняткаў трачу менш часу, чым у Беларусі. І гэта ніякім чынам не ўплывае на якасць адукацыі, тут вызначаныя прадметы, звязаны з тваёй спецыяльнасцю.

Змен таксама няма.

— Бывае, што ў адзін дзень заняткі пачынаюцца зранку, а ў іншы — увечары, а можа быць (але гэта вельмі рэдка) ад восьмай раніцы да восьмай вечара з вялікімі перапынкамі. За дзень можа быць ад адной да пяці пар. Выхадныя цалкам вольныя, — тлумачыць яна.

«Арэнда кватэры ў Познані каштуе 500 долараў, пакою — 300 долараў»

Зараз дзяўчына жыве на стыпендыю і на ашчаджанні, зробленыя раней.

— Я нейкі час яшчэ тут падпрацоўвала. Цэны на прадукты ў Польшчы не вельмі высокія, на пэўныя нават ніжэйшыя, чым у Беларусі. Кошт жылля залежыць ад горада. Інтэрнаты тут ёсць, але складана атрымаць. Я здымаю кватэру ў Познані, за якую ў месяц трэба аддаваць 500 долараў (каля 1280 беларускіх рублёў). Жывём удваіх з сябрам, таму плачу палову. Ёсць аднагрупнікі, якія арандуюць пакой. Ён каштуе каля 300 долараў (ці каля 770 беларускіх рублёў), — расказвае Рыта.

Фота: з асабістага архіва гераіні

На пытанне, што рабіць са страхам тым, хто баіцца ехаць, Рыта адказвае: калі ёсць вялікае жаданне атрымаць добрую адукацыю, развіць крытычнае мысленне, нічога перашкаджаць не будзе.

— У Беларусі ў бліжэйшай будучыні нармальна вучыць журналістыцы не будуць. У Польшчы дастаткова шмат падтрымкі для беларусаў, ёсць людзі, да якіх у выпадку неабходнасці можна звярнуцца па дапамогу. У мяне не было выбару ў плане пераезду. Не думала, страшна мне ці не. І не скажу, што сутыкнулася з нейкімі вялікімі цяжкасцямі, добра адаптавалася.

Я пакуль, канешне, не бачу для сябе магчымасці працаваць журналістам унутры краіны. Але спадзяюся, што ў будучыні змагу працаваць у Беларусі без страху.

— Бацькі перажывалі за мяне, што я займаюся актывізмам і праз гэта могуць пачацца праблемы. З пераездам бацькі падтрымалі, выдыхнулі, што турма мне не пагражае. Яны радыя, што я працягнула навучанне, а не кінула, — падсумоўвае Рыта.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

таксист в Польше

«Встал за трибуну — как настоящий обвиняемый». В Польше беларусский мальчик упал с самоката — и оказался в суде

MOST
2 снежня 2025, 15:46

Катаясь на самокате по Белостоку, 11-летний Андрей упал и ударился головой. Мальчику вызвали скорую, наложили швы, оставили в больнице на ночь, а потом успокоили: все обошлось. Но оказалось,...

Касары

У Польшчы адраджаюць беларускі мужчынскі спеў. З ім нават выступаюць на карпаратывах

Хрысціна Гараніна
1 снежня 2025, 11:08

Мужчынскі гурт «Касары» аднаўляе традыцыю беларускага народнага спеву. Калектыў, у які ўваходзяць і айцішнікі, і бізнесмены, нарадзіўся ў Варшаве са звычайных заняткаў для беларусаў, а цяпер ён выступае...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты