Панядзелак, 24 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Той малы два танкі спаліў». Схадзілі на закрыты паказ фільма пра абарону Гродна ў верасні 1939-га

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
6 верасня 2022, 13:12
Гісторыі
A A
гродна

Кадр з фільма. Фота: Facebook / Orlęta Grodno '39

У Варшаве 5 верасня прайшла прэм’ера фільма «Orlęta Grodno ’39». Карціна распавядае пра гераічную абарону Гродна ў пачатку Другой сусветнай вайны ў барацьбе з савецкімі захопнікамі, а таксама гісторыю яўрэйскага хлопчыка Леося, які хацеў быць падобным на сваіх аднагодкаў — польскіх патрыётаў.

«Orlęta» — гэта першы мастацкі фільм пра абарону Гродна ў верасні 1939 года. Пра тое, як юныя гараджане абаранялі горад ад савецкай агрэсіі, ніколі не пісалі ў кнігах па гісторыі Беларусі. Гэтая тэма апісаная толькі з аднаго боку — як вызваленчы паход Чырвонай Арміі або вызваленне Заходняй Беларусі з наступным уз’яднаннем з Усходняй.

У пачатку карціны расказваюць пра цяжкія стасункі паміж палякамі і яўрэямі ў Гродне. 12-гадовы Леось, хлопец з яўрэйскімі каранямі, хацеў быць падобным да сваіх польскіх аднагодкаў, быць у харцэрах (гэта польская скаўтская арганізацыя). Але кожны раз яму паказвалі на ягоныя яўрэйскія карані. Галоўную ролю ў фільме грае 12-гадовы Фелікс Мацецкі з Варшавы. Бацькі Фелікса адразу пагадзіліся на ўдзел сына ў фільме, бо маюць беларускія карані.

Вышел трейлер фильма про оборону Гродно 1939 года

Руслан Кулевіч
17 жніўня 2022, 13:44
фильм

9 сентября в Польше выходит в прокат художественный фильм «Orlęta Grodno ’39». Картина расскажет о молодых гродненцах, которые защищали родной...

Чытаць далейDetails

Да 1939 года ў Гродне ў польскай і яўрэйскай моладзі насамрэч былі складаныя стасункі. Часта здараліся бойкі і панажоўшчына. У горадзе існаваў бытавы антысемітызм. Адзін з гучных выпадкаў адбыўся ў 1935 годзе, калі пасля танцаў яўрэі зарэзалі паляка па мянушцы «Марак». Гібель польскага хлопца справакавала трохдзённы яўрэйскі пагром у Гродне.

Да пачатку Другой сусветнай вайны сітуацыя ў Гродне напальвалася. Многія маладыя яўрэі трымаліся камуністычных поглядаў. У фільме брат Леося — адзін з такіх. Пасля пачатку вайны ён чакаў у Гродне савецкія войскі. А Леось, наадварот, заслужыў давер сваіх польскіх сяброў, атрымаў мундзір харцэра і разам з сябрам пайшоў на абарону Польшчы ад немцаў. Нечакана для дванаццацігадовых падлеткаў, польскія войскі адступілі і загадалі ім вяртацца ў Гродна, бо там мусіла пачацца галоўная бітва — толькі ўжо не з немцамі, а саветамі.

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Германія напала на Польшчу. У першы дзень вайны нямецкія самалёты даляцелі да Гродна і скінулі некалькі бомбаў. У асноўным бомбы ўпалі ў раёне турмы. У горадзе пачалася падрыхтоўка да абароны ад немцаў, якія так і не ўвайшлі. Толькі праз 19 дзён у Гродне нечакана паказаліся савецкія войскі. Пачалася абарона Гродна. 

Леось вярнуўся ў Гродна з жаўнерамі, разам яны апынуліся на барыкадах у раёне моста. Дзень трымаліся ў баях савецкімі войскамі, але на наступны вырашылі адступіць у горад. У моманце бою на мосце быў цікавы момант, калі да брані савецкіх танкаў былі прывязаныя маладыя людзі, і спачатку абаронцы не хацелі страляць. У выніку, каб абараніцца, яны вымушаныя былі адкрыць агонь. Сярод прывязаных на танку быў сябар Леося.

Рэжысёр фільма Кшыштаф Лукашэвіч на прэзентацыі ў Варшаве. Фота: MOST

Прывязаны хлопчык на брані савецкага танка падчас баёў за Гродна — рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч такім чынам хацеў паказаць гісторыю абаронцы Тадзіка Ясінскага. Легенда пра юнага гродзенца жыве ўжо больш за 80 гадоў.

Пасля барыкад Леось з іншымі абаронцамі перабраўся ў дом. Адтуль польскія жаўнеры вялі стральбу, а юны хлапчук кідаў праз акно ў савецкія танкі бутэлькі з запальнай сумессю. У фільме пасля другога дня баёў казалі пра яўрэйскага хлопца: «Той малы два танкі спаліў». Так Леось нечакана для ўсіх стаў героем сярод палякаў, пакуль яго брат-камуніст дапамагаў савецкім войскам увайсці ў горад.

Юныя хлапчукі з бутэлькамі з запальнай сумессю сталі героямі многіх гісторый-успамінаў пра абарону Гродна ў 1939 годзе. У іх шэрагі ўвайшлі гімназісты і харцэры.

— Усе падзеі ў фільме адбываюцца ў Гродне — сёння гэта Беларусь. Такой карціны яшчэ не было ў польскім кінематографе. У Беларусі здымаць мы не маглі з-за палітычнай сітуацыі. Прыйшлося шукаць падобныя гарады ў Польшчы. Аднаўлялі вуліцы па фатаграфіях і ўспамінах відавочцаў тых падзей, — у 2020 годзе падчас здымкаў распавядаў рэжысёр карціны Кшыштаф Лукашэвіч.

Перад прэзентацыяй фільма. Фота: Facebook / Orlęta Grodno ’39

У выніку савецкія войскі прарываюць абарону Гродна. У фільме паказваюць, як салдат Чырвонай Арміі ў горадзе сустракаюць некаторыя яўрэі. Выходзяць з чырвонымі сцягамі і павязкамі. Тым часам абаронцы горада трапляюць у палон. У тым ліку і Леось. У шэрагу палонных яго заўважае брат-камуніст і падыходзіць да камісара са словамі: «Гэта мой брат». Савецкі камісар паглядзеў рукі Леося, якія былі абпаленыя з-за бутэлек з запальнай сумессю, і загадаў, каб таго вялі да сценкі. У выніку абаронцаў, у тым ліку і Леося, расстралялі.

Паводле шматлікіх успамінах гродзенцаў, абаронцы, якія траплялі ў рукі да саветаў, былі расстраляныя. У Гродне вядома некалькі месцаў, дзе расстрэльвалі: урочышча «Сакрэт» і месца пад назвай «Сабачая горка». Эксгумацыя абаронцаў да гэтага часу там не праведзена — толькі выпадкова ў адным месцы знайшлі некалькі пахаванняў.

Трэба сказаць, што гісторыю пішуць пераможцы. Захопнікі сталі героямі, іх імёнамі назвалі вуліцы ў Гродне, а абаронцы сышлі ў нябыт. Некаторыя беларускія гісторыкі любяць казаць, што без паходу Чырвонай Арміі ў 1939 годзе не было б сучаснай Беларусі, тым самым апраўдваючы зверствы савецкіх салдат у Гродне. Маўляў, гэта палякі абараняліся. Памяць пра абаронцаў захавалася толькі ва ўспамінах некаторай часткі жыхароў Гродна.

На сёння вядома, што ў дні абароны Гродна ў 1939 годзе загінулі і беларусы, якія выйшлі на барыкады. Ці былі там яўрэі, такія, як Леось у фільме Лукашэчіча, цяжка сказаць. Гісторыкі прыводзяць дадзеныя, што падчас абароны горада забілі каля 200-300 гродзенцаў.

— Пра маладых абаронцаў гэты фільм. Генерал Сікорскі ў свой час назваў іх «арлянятамі». На прыкладзе галоўнага героя я хачу паказаць, што яўрэі таксама выйшлі абараняць горад, хоць і казалі, што тыя падтрымалі толькі камуністаў. Былі розныя выпадкі, — казаў падчас здымак фільма Кшыштаф Лукашэвіч.

Перад прэзентацыяй фільма. Фота: MOST

Да 2022 года ў сеціве было некалькі польскіх дакументальных фільмаў і стужак з успамінамі пра абарону Гродна ў верасні 1939 года. Рана ці позна мастацкая стужка мусіла з’явіцца. Кшыштаф Лукашэвіч першы зрабіў гэта — і, здаецца, у яго атрымалася. Хоць і ў некаторых момантах з элементамі выдумкі і спрэчнымі момантамі — але ж гэта найперш мастацкі фільм. Беларускія прапагандысты збіраюцца зняць сваё кіно на тэму 1939 года ў Заходняй Беларусі — паглядзім, што раскажуць яны. Але хочацца зазначыць, што абарона Гродна — гэта не толькі польская гісторыя, гэта гісторыя беларускага горада.

Як казаў адзін з гродзенскіх старажылаў: «Ёсць палякі, ёсць беларусы, а ёсць гродзенцы! У гэтага горада сапраўды ўнікальная гісторыя».

Чытайце таксама

Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»

Руслан Кулевіч
21 чэрвеня 2022, 16:42
фільм

Гэты фільм мы хацелі зняць яшчэ ў Гродне, у тым горадзе, адкуль родам героі карціны. Але зрабіць гэта не ўдалося,...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ярмарка в Польше

«Хотим, чтобы искусство было доступно всем». Беларус организует в Польше ярмарки для молодых художников

Хрысціна Гараніна
21 лістапада 2025, 17:56

Глеб Андреев приехал в Польшу учиться на режиссера, но в итоге создал в Кракове ярмарку искусства, где молодые художники могут продавать свои работы без лишних барьеров. За два...

допрос на беларусской границе

«Лишь бы быстрее добраться к маме». Женщины, которые живут в Польше и Британии, рассказали о допросах на беларусской границе

MOST
21 лістапада 2025, 12:28

Беларусов и граждан других стран на въезде в Беларусь часто вызывают «на беседы». В ходе допросов просят разблокировать телефон, беларусов спрашивают о жизни за границей, причинах отъезда, иногда...

дальнобойщик в Польше

«Мигранты залезли в прицеп, пока коллега заезжал на паром». Поговорили с беларусским дальнобойщиком о рисках работы в Европе

MOST
20 лістапада 2025, 17:16

Польские таможенники все чаще сообщают о задержании беларусских дальнобойщиков, которые везут контрабанду, спрятанную в укромных местах прицепа. Это могут быть табачные изделия и даже наркотики. Ответственность обычно ложится...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты