Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку». У Польшчы ByPol стварае харугвы

MOST MOST
5 кастрычніка 2022, 10:15
Навіны
A A
ByPol

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: ByPol

Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў ByPol ужо некалькі месяцаў рыхтуе беларусаў на тэрыторыі Польшчы, якія пасля едуць бараніць Украіну ад расійскай агрэсіі, а таксама тых, хто гатовы змагацца за незалежнасць сваёй краіны. Ад верасня 2022 года ўсе жадаючыя беларусы на тэрыторыі Польшчы запісваюцца ў спецыялізаваныя харугвы. 

Харугвы аб’ядноўваюць беларусаў з буйных дыяспар у Польшчы, якія хочуць вярнуцца на радзіму «ў той момант, калі яны будуць там патрэбныя» для ўдзелу ў «спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваныя», — заявіў кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў 4 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай, перадае яго словы праект «Позірк».

«Харугвы — гэта аб’яднанні беларусаў, якія могуць збірацца разам і адчуваць плячо адзін аднаго. Гэта збіранне аднадумцаў, — патлумачыў Азараў. — Ужо каля месяца мы гэтай справай займаемся, выязджалі ў Гданьск, у Беласток, дзе стваралі іх».

Паводле Азарава, удзельнікі падобных аб’яднанняў займаюцца спортам, стралковай падрыхтоўкай, адзінаборствамі і «іншымі спецыяльнымі прадметамі» пад кіраўніцтвам інструктараў. У харугвы могуць уступіць усе жадаючыя беларусы, найбольш падрыхтаваныя з іх пройдуць анкетаванне, верыфікацыю і паліграф для працягу навучання і ўдзелу ў плане «Перамога».

«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Яна каштуе вельмі дорага, а сродкаў няшмат. Да нас запісалася 800 чалавек — толькі за тры дні».

Як стала вядома MOST Media, пра беластоцкую харугву пакуль мала інфармацыі, яна на стадыі стварэння і пошуку камандзіра.

«Если Россия нападёт на Польшу, я не уеду. Хватит бежать!». Как 21-летняя беларуска тренировалась в лагере ByPol

Тэгі: БеларусьГалоўнаепольша

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

лес

Беларусь хочет возобновить диалог с Польшей по сохранению экосистем Беловежской пущи

MOST
27 ліпеня 2026, 11:07

Беларусь готова возобновить диалог с Польшей по вопросу сохранения экосистем Беловежской пущи и предлагает ЮНЕСКО выступить в роли посредника. Об этом заявил замначальника отдела международного сотрудничества Минприроды Евгений...

заполнить декларацию PIT в Польше

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии было предложено подписать декларацию о том, что они...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты