Пятніца, 18 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Убачыла мёртвы горад і без людзей». Беларуска Карына Пацёмкіна расказала, што было ў Бучы і чаму вырашыла там застацца

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
12 кастрычніка 2022, 15:31
Гісторыі
A A
Беларуска ў Бучы

Фота: MOST

Беларуска Карына Пацёмкіна была ў Бучы, калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне ў канцы лютага 2022 года. Дзяўчына стала сведкам расійскай акупацыі і разбурэнняў, якія пакінула армія Пуціна. Чаму беларуска не з’ехала ў бяспечную краіну, а засталася ва Украіне і пачала аднаўляць Бучу, яна расказала журналістам MOST.

Карына Пацёмкіна — актывістка з Салігорску, у канцы снежня 2021 году, з-за ціску ўладаў, была вымушаная выехаць з Беларусі. Ва Украіне займаецца валанцёрскай дзейнасцю, першыя дні расейска-ўкраінскай вайны Карына сустрэла ў Бучы. Праз месяц, калі расійскую армію ўдалося выцесніць, беларуска вярнулася аднаўляць Бучу.

З Карынай мы сустрэліся ў Беластоку, сюды яна прыехала па валанцёрскіх справах. З лютага па верасень беларуска заставалася ва Украіне. Дзяўчына жыве ў Бучы і працуе як валанцёр у мясцовай Радзе. 30 чэрвеня 2022 года Пацёмкіна атрымала падзяку ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады, а 6 ліпеня стала вядома, што ў яе не прынялі дакументы на легалізацыю ва Украіне. Дзяўчына  мусіла пакінуць тэрыторыю краіны да 15 ліпеня. Але ўвага медыяў і рэзананс у сацыяльных сетак дапамаглі беларусцы дамагчыся анулявання першапачатковага рашэння аб дэпартацыі з Украіны.

У інтэрв’ю Карына расказала, як пачалася вайна, як яна і іншыя беларусы выбіраліся ў бяспечнае месца і чаму пасля сыходу расійскіх войскаў з Бучы прыехала аднаўляць гэты горад

«Калі я вярнулася, я ўбачыла разбураную і без камунікацый Бучу. Мёртвы горад і без людзей», — сказала Карына.

Тэгі: ГалоўнаеПольшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

эмигранты должны ходить в беларусские школы

«Сентябрь — самая жесть по бюджету». Как работают в Польше родительские комитеты и сколько в них сдают денег

MOST
17 верасня 2026, 18:51

Катерина уже несколько лет живет в Польше и успела побывать в родительском комитете и в садике, и в школе, где сейчас учатся ее дети. Она рассказала MOST, как...

Чырвоны крыж

«Нам унушылі, што кожны правадыр павінен быць падобны да Сталіна». У Беластоку паставілі спектакль па «Чырвоным крыжы» Сашы Філіпенкі

MOST
17 верасня 2026, 15:06

Таццяна Аляксееўна перажыла вайну, палон мужа, савецкія лагеры і правяла дзесяцігоддзі з пачуццём віны. Гісторыю гераіні рамана Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж» паказаў у Беластоку беларускі тэатр «Прыехалі». Прэм’ера...

экскурсии по Белостоку

«Усходні акцэнт нават дадае каларыту». Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюміраваныя экскурсіі

MOST
17 верасня 2026, 11:45

Васіль Калач называе сябе не проста экскурсаводам — ён уваходзіць у ролю персанажа з пэўнай эпохі. І расказвае пра гістарычныя падзеі ад ягонай асобы. Беларускі акцёр, рэжысёр, фехтавальшчык...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты