Чацвер, 15 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Павел Латушка: да чаго прывядзе паўторны ўвод войскаў Расіі ў Беларусь?

MOST MOST
21 кастрычніка 2022, 10:04
Гісторыі
A A
войскі

Ілюстрацыя: MOST

Што беларусам варта чакаць і важна ведаць у сувязі з чарговым планаваным размяшчэннем вялікай групоўкі расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Беларусі? У калонцы для MOST разважае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі, міністр культуры Беларусі і кіраўнік Купалаўскага тэатра Павел Латушка.

Пагроза ўступлення Беларусі ў наземную частку вайны — рэальная як ніколі

Як меркавалася, Лукашэнка загадзя даў Пуціну згоду на размяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусі — пачалася падрыхтоўка адпаведнай інфраструктуры, былі накіраваныя каманды Генеральнаму штабу на стратэгічнае планаванне.

10 кастрычніка асцярогі пацвердзіліся: з той толькі розніцай, што Пуцін і Лукашэнка заявілі аб разгортванні сумеснай групоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін на тэрыторыі Беларусі. Прычым яе аснову, як паведамляецца, будуць складаць менавіта беларускія войскі.

Са слоў Лукашэнкі, у Беларусь прыбудуць «тысячы» расійскіх вайскоўцаў, аднак не выключна, што іх можа быць і дзясяткі тысяч, і нават больш за 100 000, у тым ліку ў залежнасці ад паспяховасці мабілізацыі ў Расіі.

Да чаго гэта можа прывесці? Найперш, над самой Беларуссю і яе жыхарамі — цяпер відавочна і дакладна — навісае пагроза навязвання ўдзелу ў вайне наўпрост «на зямлі».

Важна прызнаць: пагроза актыўнага ўступлення Беларусі ў наземную частку вайны (бо ракеты і самалёты ляцяць ва Украіну з беларускай тэрыторыі ўжо з 24 лютага) з’яўляецца рэальнай як ніколі раней.

Адбыцца гэта можа ў любы момант, і калі адбудзецца, у беларускіх ваенных застаецца толькі тры варыянты дзеянняў: павярнуць зброю супраць акупантаў, павярнуць зброю супраць дыктатара (магчымасць такога дзеяння ў арміі ёсць да гэтага часу) або сабатаваць удзел у вайне супраць украінцаў і падацца на ўцёкі.

Фота: dw.com

Аднак, нават калі розум возьме верх і Беларусь не ўступіць у вайну наўпрост, сам факт з’яўлення буйных воінскіх фарміраванняў Расіі ў Беларусі і любой іх актыўнасці на тэрыторыі краіны ўжо дае Украіне права процідзейнічаць гэтаму.

Чаму? Беларусь ужо прызнаная суагрэсарам у вайне супраць Украіны, і гэта прызнанне наўпрост вынікае з дакументаў ААН, міжнароднага права. Лукашэнка на нарадзе ў Мінабароны Беларусі 4 кастрычніка 2022 года канкрэтна заявіў пра ўдзел у вайне супраць Украіны. Значыць, міжнародныя дакументы даюць права Украіне процідзейнічаць агрэсіі.

Што можа зрабіць Украіна

Якія дзеянні ў адказ на ўвод расійскіх салдат у Беларусь можа ажыццявіць Украіна? На жаль, самыя жорсткія. Напрыклад, наносіць ракетныя ўдары па вялікіх групоўках войскаў Расійскай Федэрацыі каля мяжы Беларусі. І аб такім праве Украіна ўжо заявіла.

Як беларусу мне цяжка казаць гэта, але ўкраінцы могуць быць вымушаны зрабіць такія захады, бо яны не хочуць паўтарэння гісторыі лютага-сакавіка 2022 года, калі групоўка войск Расіі колькасцю не менш за 20 тысяч чалавек здзейсніла імклівы паход з тэрыторыі Беларусі, што пазней у інтэрв’ю агенцтву «Франс-Прэс» пацвердзіў сам Лукашэнка. Узброеныя людзі ў расійскай форме ўварваліся ў Бучу, Ірпень, Гастомель, дзе пазней здзейснілі масавыя зверствы і ваенныя злачынствы, а пасля паспрабавалі ўварвацца ў Кіеў. На гэты раз Украіна зробіць крокі, каб падобны сцэнарый не паўтарыўся, яшчэ да таго, як расійскія войскі перакрыюць мяжу.,

У Бучы пасля таго, як горад пакінулі расійскія войскі. Фота: Ronaldo Schemidt / AFP / Scanpix / LETA

Хто ў гэтым будзе вінаваты? Адказнасць за такое развіццё падзей і за магчымае ўступленне Беларусі ў вайну будзе несці дыктатар Лукашэнка і яго атачэнне, якія садзейнічаюць працягу ваеннай агрэсіі і захопу тэрыторый суседняй дзяржавы, садзейнічаюць здзяйсненню ва Украіне ваенных злачынстваў.

Гэта выключна іх адказнасць — персанальная, з пункту гледжання крымінальнага заканадаўства — і грамадска-палітычная.

На іх жа кладзецца і віна за эканамічныя наступствы працягу падтрымкі агрэсіі, за санкцыі, якія яшчэ больш жорстка ўдараць па дабрабыце беларусаў на найбліжэйшыя гады.

Агрэсія, ліквідацыя дзяржаўнасці, гвалт і злачыннасць

Чаму для нас з’яўляецца выклікам увод расійскіх войскаў у Беларусь? Таму што ў расійскай улады ясная і выразная мэта: захапіць Украіну і ліквідаваць яе дзяржаўнасць. А ў гэтым сцэнарыі аналагічны лёс чакае Беларусь і беларускі народ.

Мы таксама павінны разумець, што знаходжанне вялікіх расійскіх мабілізаваных груп на тэрыторыі нашай краіны прывядзе да росту канфліктнасці і злачынстваў, гвалту, павальнага ўжывання алкаголю і ўсіх іншых негатыўных наступстваў, якія мы ўжо сёння бачым з розных відэа, знятых у мабілізацыйных пунктах Расіі. Хочам мы такога жыцця ў бліжэйшы час у Беларусі? Пытанне рытарычнае.

Такім чынам, перад намі тры ключавыя пагрозы: рэальная паўторная агрэсія супраць Украіны з беларускай зямлі ці нават з прамым удзелам нашых вайскоўцаў, канчатковая акупацыя нашай краіны і ліквідацыя яе дзяржаўнасці, гвалт і злачыннасць, якія вырастуць на фоне прысутнасці замежных войскаў — няпрошаных «гасцей» на тэрыторыі Беларусі.

Ілюстрацыя: ua.depositphotos.com

Што рабіць, каб Беларусь не стала ваяваць з Украінай?

Як спыніць гэта? Лукашэнка пачуў канкрэтныя сігналы з боку Украіны. Цяпер яму важна пачуць і мэсадж ад заходніх партнёраў, якія павінны вылучыць яму ўльтыматум і выразна даць зразумець, па пунктах, на той мове, якую ён разумее, што яго чакае за згоду на ўвядзенне расійскіх войскаў ва Украіну праз Беларусь і асабліва за магчымую згоду ўступіць у вайну самой Беларусі. Наступны крок такім чынам — за Вашынгтонам і Бруселем. Мы будзем рабіць усё, каб гэты крок нашы партнёры зрабілі.

Лукашэнка таксама павінен баяцца, што мабілізаваныя расіяне ў Беларусі могуць садзейнічаць скасаванню яго ўлады, і гэта фактар, які ўплывае на яго асабістую фізічную бяспеку наўпрост.

Важна і неабходна рабіць усё, каб не дапусціць вайны паміж дзвюма нашымі дзяржавамі — Беларуссю і Украінай. Рабіць усё, каб не стала магчымай крывавая кульмінацыя сцэнарыю, які ўжо разгортваецца з лютага пры падтрымцы Лукашэнкі, які дазволіў наносіць ракетныя і авіяўдары па Украіне. Удары, якія ўжо прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Як беларус я разумею, куды гэта можа завесці на будучыя дзесяцігоддзі адносіны Беларусі і Украіны. Рабіць усё, каб спыніць гэта — галоўная мэта Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Галоўная мэта для ўсіх нас.

Так, хай нашы магчымасці абмежаваныя і хай магчымасць прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад гэтага сцэнарыю мінімальная, але паспрабаваць зрабіць гэта — наша адказнасць перад самімі сабой.

Чытайце таксама

Дарога да Паднябеснай. Павел Латушка — пра тое, ці можа Кітай выратаваць Лукашэнку

MOST
29 верасня 2022, 15:41
Лукашэнка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі,...

Чытаць далейDetails

Павел Латушка — пра працу консулам у Беластоку, беларускую культуру ў рэгіёне і рэферэндум-1996

MOST
4 жніўня 2022, 12:40
латушка

Павел Латушка — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, экс-міністр культуры Беларусі і былы пасол Беларусі ў Польшчы, Францыі, Іспаніі і Партугаліі....

Чытаць далейDetails

«Скокі на касцях» у вялікай палітыцы. Павел Латушка — пра тое, чаго дабіваецца Лукашэнка, знішчаючы польскія магілы

MOST
26 верасня 2022, 12:11
Павел Латушка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, а раней — пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі,...

Чытаць далейDetails

«Быць гатовымі і мець дакладны план, калі прыйдзе час дзейнічаць». Павел Латушка — пра Пераходны кабінет і змены ў дэмсілах

MOST
19 жніўня 2022, 10:47
кабінет

У другія ўгодкі жнівеньскіх пратэстаў 2020 года дэмакратычныя сілы і ініцыятывы сустрэліся на сумеснай канферэнцыі ў Вільні, на якой два...

Чытаць далейDetails
Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: Меркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кабо-Верде

«Кто вообще такие беларусы». Семья оплатила тур на Кабо-Верде, но не смогла получить визы ни в одном консульстве Европы

MOST
14 студзеня 2026, 17:49

Каждый год Ольга организует семейный отдых, к которому присоединяются ее родители. Они живут в Беларуси, а Ольга с семьей — уже три года в Польше. В этом году...

Шчодры вечар у Польшчы

На Падляшшы па-беларуску святкуюць Шчодры вечар. Хіт святочнага эфіру — песня «Крамбамбулі»

MOST
13 студзеня 2026, 21:14

На Падляшшы, памежным з Беларуссю польскім рэгіёне, 13 студзеня рыхтуюцца да святкавання Шчодрага вечара, або Новага года па юліянскім календары. Сем’і выстаўляюць на сталы багатыя стравы, моладзь адпраўляецца...

выставка Голоса Екатерины Евдокимовой

«Если ты можешь говорить — значит, обязан». В президентском дворце в Варшаве — выставка беларусской художницы

Хрысціна Гараніна
13 студзеня 2026, 17:48

13 января президент Польши Кароль Навроцкий проводит в Варшаве новогодне-рождественскую встречу с беларусскими демсилами и лидером Светланой Тихановской. Одно из событий встречи — презентация выставки-инсталляции «Голоса» художницы Екатерины...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты