Аўторак, 16 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гаспадар кінуў мяне на грошы». Як беларус год жыве ў хостэле ў Беластоку.

MOST MOST
12 мая 2023, 15:03
Гісторыі
A A
беларус живёт в хостеле в Польше

Фото: magnoid / flickr.com

Беларус Павел [імя зменена — заўв. MOST] ужо год жыве ў хостэле ў Беластоку. MOST даведаўся, чаму хлопец абраў гэтае месца, колькі трэба плаціць за месяц і якія суседзі там сустракаюцца.

«Здавалася, што там жывуць блашчыцы»

У Польшчу Павел пераехаў у 2021 годзе па палітычных прычынах: быў удзельнікам «розных актыўнасцяў, звязаных з 2020 годам». Мужчына зразумеў, што да яго ў нейкі момант прыдуць беларускія сілавікі. Ён вырашыў выязджаць з Беларусі ў Польшчу.

Павел знайшоў фірму ў Польшчы, якая зрабіла яму візу і запрашэнне на працу.

— І я паехаў. Сеў на аўтобус і паехаў у нікуды.

Першае жытло Паўла пасля пераезду было ад украінскага агенцтва: у двухпакаёвай кватэры жыло восем хлопцаў. Беларус вырашыў адтуль з’ехаць. За ўвесь час знаходжання ў Польшчы Павел змяніў тры хостэла, у адным з каторых атрымаў негатыўны досвед.

— Я ў яго засяліўся і пражыў там некаторы час, здавалася, што там жывуць блашчыцы. Гаспадар хостэлу сказаў, што гэта я іх туды прывёз. Мы дамовіліся, але яны потым зноў з’явіліся і мне прыйшлося з’ехаць. І гаспадар таго хостэлу кінуў мяне на грошы.

На дадзены момант беларус жыве ў хостэле ў Беластоку.

— Хостэл — гэта прасцейшы варыянт для засялення, бо ты прыйшоў, калі ёсць свабодны пакой, то засяліўся, альбо нехта засяляецца і цябе могуць засяліць. Калі я засяляўся, то былі свабодныя пакоі, але трохі ў першым хостэле прыйшлося пачакаць тыдзень. Тут у Беластоку падабаецца раён і блізкасць да крамаў, ды і да цэнтра дзесяць хвілін на транспарце.

Яшчэ адна прычына, па якой Павел выбірае менавіта хостэл, — гэта добрыя суседзі.

«Вязуць быдласць з сабой»

Думкі з’ехаць з хостэлу таксама ўзнікалі, але з часам беларус прызвычаіўся. Па словах Паўла, ён думаў пра тое, каб наняць кватэру, аднак пасля таго, як ён жыў у хостэле адзін у адным пакое, то прызвычаіўся.

— Калі добрыя суседзі, то вельмі добра жыць. А кватэру зняць для аднаго — гэта ў два разы даражэй. Здымаць кватэру — я пра гэта думаю, калі я забяру сваю сям’ю з Беларусі, то тады я буду здымаць кватэру.

Хостэл, у якім жыве Павел, працуе як «інтэрнат, у якім людзі жывуць на доўгі тэрмін». Павел заўважае, што некаторыя жывуць у хостэле два ці тры гады, і большасць з іх — палякі. Мужчына кажа, што сярод жыхароў ёсць і маладыя, і людзі сталага ўзросту, і нават цэлыя сем’і.

Цяпер Павел жыве ў асобным пакою ў блоку, якія замыкаецца на ключ. За месяц беларус плаціць каля 800 злотых. У пакоі ёсць дзве канапы, тэлевізар, стол, шафа.

Павел падкрэслівае, што за час пражывання былі праблемы на другіх паверхах з людзьмі, якія прыехалі «ці з Беларусі, ці з Украіны».

— У асноўным, — гэта мужчыны, якія працуюць. Яны любяць выпіць і тады пачынаюцца ўсялякія разборкі. Вельмі я гэта не ўспрымаю. Не ведаю, чаму людзі едуць і сваю гэтую «быдласць» вязуць з сабой.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларусские продукты в Польше

«Видела драку за зефир прямо на Елисейских полях». Беларуска спросила в соцсетях, каких отечественных товаров не хватает эмигрантам

MOST
15 снежня 2025, 13:05

Беларуске, которая приехала на родину из Варшавы, заказали привезти в Польшу носки Mark Formelle, колготки Conte, «Бобруйский зефир», карандаш для губ Luxvisage и другие товары беларусского производства. Эту...

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты