Субота, 23 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускае консульства ў Беластоку будзе знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі

MOST MOST
16 мая 2023, 15:36
Гісторыі
A A
вуліца вольнай беларусі ў Беластоку

Фота: MOST

Гарадскія ўлады Беластока вырышылі, што беларускае консульства будзе змяшчацца ў скверы Вольнай Беларусі. Раней мясцовыя жыхары выступілі з пратэстам і выйгралі справу супраць беластоцкіх улад, якія перайменавалі вуліцу Электрычную, дзе знаходзіцца консульства, у вуліцу Вольнай Беларусі. Пра новыя акалічнасці перайменавання піша Wyborcza.

Консульства павінна змяніць адрас на «сквер Вольнай Беларусі»

Сквер Вольнай Беларусі — менавіта такую назву будзе насіць тратуар перад консульствам Беларусі ў Беластоку. Цяпер мясцовыя жыхары не будуць мяняць дакументы — у гэтым і была асноўная прэтэнзія пасля ўжо адмененага перайменавання. А вось беларускае консульства будзе абавязанае змяніць дакументы і афіцыйны адрас: яго новы адрас — сквер Вольнай Беларусі, 1.

Вуліца Вольнай Беларусі знікала з Беластока

MOST
12 мая 2023, 13:18
вуліца вольнай беларусі ў Беластоку

Шыльды з назвай вуліцы Вольнай Беларусі зніклі — на іх месца вярнулася старая назва вуліцы Электрычнай. Расказваем, што здарылася і ці...

Чытаць далейDetails

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі накіраваў радным горада праект рэзалюцыі: у прапанове назваць тратуар перад консульствам Беларусі скверам Вольнай Беларусі.

Wyborcza адзначае, што згодна з прапановай мясцовыя жыхары ці прадпрымальнікі не будуць мяняць свае адрасы і дакументы.

— Будзе зменены толькі адрас консульства. Гэта важнае месца для беларусаў у Беластоку, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму праз палітычны пераслед, а таксама для тых, хто падтрымлівае барацьбу з рэжымам Лукашэнкі.

Чаму ў Беластоку з’явілася, а пасля знікла вуліца Вольнай Беларусі?

Восенню 2022 года беластоцкія гарадскія ўлады перайменавалі частку вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца беларускае консульства, у вуліцу Вольнай Беларусі. Супраць змены выступілі мясцовыя жыхары, якія пражываюць у дамах на той частцы вуліцы, якая была перайменаванная.

Жыхары звярнуліся да ваяводы Багдана Пашкоўскага, аднак ён не знайшоў праблемы. Пасля жыхары падалі позву ў Ваяводскі адміністратыўны суд. Суд задаволіў позву і адмяніў рашэнне гарадскіх улад аб перайменаванні ў сакавіку 2023 года.

У маі 2023 года шыльды з назвай «вуліца Электрычная» вярнуліся на сваё месца.

У Беластоку будзе месца Вольнай Беларусі, але не вуліца

Руслан Кулевіч
28 сакавіка 2023, 15:49
вольная беларусь у беластоку

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі расказаў MOST, чаму ў Беластоку не будзе вуліцы Вольнай Беларусі і што горад плануе зрабіць наўзамен....

Чытаць далейDetails

MOST пытаўся ў прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага пра вяртанне назвы Вольнай Беларусі. Кіраўнік Беластока падкрэсліў, што мясцовыя ўлады абавязкова знойдуць месца для гэтай назвы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты