Нядзеля, 24 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Адзіны беларускамоўны садок у Беластоку запрашае на новы навучальны год

MOST MOST
21 лютага 2022, 18:27
Гісторыі
A A
беларускамоўны садок у Беластоку

У дзіцячым садку №14 вучацца на беларускай і польскай мовах. Фота: ps14.bialystok.pl

У Міжнародны дзень роднай мовы дырэктарка дзіцячага садка з беларускай мовай навучання дзякуе за падтрымку і заклікае падаваць заявы тых, хто хоча вучыць дзяцей у гэтай установе.

Люцыя Неміровіч пракаментавала рашэнне прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага не аб’ядноўваць садок з пачатковай школай №4:

— Мы вельмі цешымся, што засталіся самастойнай установай. Хочам вучыць дзяцей па-беларуску, развівацца ў гэтым, працаваць з тым, з чым і працавалі. Самае важнае — захаваць такую магчымасць, каб дзеткі маглі вучыцца па-беларуску. 

Бацькі дашкольнікаў, якія хацелі б навучаць дзяцей менавіта ў садку №14, могуць падаваць заявы ад 24 лютага:

— Запрашаем усіх дзетак, каторыя хочуць вучыцца і знаходзіцца ў нашым прадшколлі. Прычым запрашаем палякаў, бо наш садок з польскай і беларускай мовамі навучання. 

Выхаванцаў садка чакаюць разнастайныя пазнавальныя праграмы:

—  Мы маем шмат праектаў і на беларускай, і на польскай мовах. 

Для дзетак, якія не ведаюць польскую, ладзім заняткі польскай мовы, што вельмі патрэбна тым, хто прыязджае з Беларусі. 

У нас ёсць і іншыя дадатковыя заняткі — па пластыцы, матэматыцы, пра прыроду. Ёсць дзіцячы калектыў «Вясёлка», дзе дзеці спяваюць беларускія песні і выступаюць на сцэнах у Беластоку і наогул Падляскім ваяводстве. Сардэчна ўсіх запрашаем! 

У Дзень роднай мовы ў садку спяваюць песні, дэкламуюць вершы, гуляюць з дзеткамі. Хаця і кажуць, што сёння тут навучанне адбываецца так, як і ў любы звычайны дзень.

— Калі прыйшла сёння на працу, адразу пачула беларускія спевы, — падзялілася дырэктарка садка.

Чытайце таксама

Адзіны ў Польшчы беларускі садок можа знікнуць. Бацькі і дыяспара пратэстуюць

MOST
17 студзеня 2022, 15:29
Беларускі садок №14

Беларускі садок №14 знаходзіцца ў Беластоку, ён працуе з 1995 года. Беларуская мова там — не дадатковая мова выкладання, а...

Чытаць далейDetails

«Мы знойдзем кампраміс». Што будзе з беларускім садком у Беластоку

MOST
31 студзеня 2022, 13:38
беларускі садок у Беластоку

Спрэчкі вакол аб’яднання беларускага садка і школы з беларускамоўным навучаннем у Беластоку разгортваюцца апошнія тыдні. Гарадскія ўлады маюць намер стварыць...

Чытаць далейDetails

Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку пакуль не будуць аб’ядноўваць

MOST
16 лютага 2022, 16:19
Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку

Дзіцячы садок і школу з беларускай мовай навучання ў Беластоку не будуць аб'ядноўваць. 16 лютага пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ковры в Польше

«Овчарка была в восторге». Беларуска в Польше фотографирует животных и превращает их портреты в ковры

MOST
22 мая 2026, 20:19

Лина (имя изменено) фотографирует домашних животных, а потом превращает их портреты в ковры ручной работы. Идея появилась случайно — как подарок на день рождения подруги. Но теперь в...

Джульетта

«Пришлось за день переобуться». Армяно-беларусская семья открыла в Варшаве заведение, где продают цветы и варят кофе

MOST
22 мая 2026, 13:37

Джульетта планировала открыть в Варшаве цветочный магазин, но увидела помещение, которое город сдавал под заведение общепита. Место настолько приглянулось ей, что она решила добавить в концепцию кофе —...

реформа в Польше

«На загрузку фото ушло два часа». Пользователи поделились опытом подачи заявлений на ВНЖ в Польше через MOS

Хрысціна Гараніна
21 мая 2026, 15:52

С 27 апреля в Польше заработала платформа MOS для электронной подачи заявлений на ВНЖ. MOST изучил опыт тех, кто уже опробовал систему.  Пошаговую инструкцию о том, как пользоваться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты