Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Сённяшні дзень — суцэльны боль». Беларусы ў Беластоку зладзілі акцыю салідарнасці з Украінай

MOST MOST
24 лютага 2022, 21:28
Гісторыі
A A
акцыя салідарнасці з Украінай

Кацярына Дзерман на акцыі дыяспары. Фота: MOST

Сёння каля беларускага консульства ў Беластоку сабраліся ў падтрымку ўкраінскага народа. Напачатку акцыі ўключылі гімн Украіны.

«Мы не ведаем, што ў галовах гэтых дыктатараў»

Арганізатар акцыі Ян Абадоўскі заявіў, што палякі, украінцы і беларусы сабраліся на маніфестацыі, каб паказаць, што пратэстуюць супраць вайны:

— Сёння мы тут сабраліся, каб паказаць нашу салідарнасць з украінскім народам. Мы — беларусы, з нашай тэрыторыі сёння заехалі танкі, але мы пратэстуем супраць умяшальніцтва Крамля, дыктатара Лукашэнкі, дыктатара Пуціна супраць вольнай Украіны. Сёння мы тут сабраліся, каб пратэставаць супраць танкаў. Паглядзіце, ужо гінуць людзі, мы ў 50 кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. Мы не ведаем, што ў галовах гэтых дыктатараў, можа, наступнымі будзем мы, можа, атакуюць Беласток? Няможна ўжо размаўляць з імі, трэба дзейнічаць, трэба дзейнічаць жорстка. Сёння ва Украіне гінуць людзі! Тое, што сёння зрабіў Лукашэнка, — гэта апошні цвік у яго труну!

Ян Абадоўскі. Фота: MOST

«Ведаю, што Украіна гэта вытрымае і зробіцца яшчэ мацнейшай»

Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Беластоку Кацярына Дзерман сказала:

— Сённяшні дзень — гэта адзін суцэльны боль. Не змяшчаецца ў галаве, што такое магло адбыцца, мы да апошняга не верылі. На жаль, сёння — вайна. Гэта вайна, якую Расія развязала супраць Украіны. Няхай яны называюць гэта нейкай «ваеннай аперацыяй», але гэта смешна. Гэта — вайна, яны — акупанты. Можа, скажу непапулярную рэч, але мне не шкада расійскіх салдат. Яны прыйшлі ў чужую хату і там забіваюць людзей. Бачу, як мужна змагаюцца ўкраінцы, запісваюцца ў атрады самаабароны, здаюць кроў. Я ведаю, што Украіна гэта вытрымае і зробіцца яшчэ мацнейшай. Што будзе з Расіяй — гэта вялікае пытанне. Сёння хтосьці выйшаў на вуліцы Расіі з пратэстам, але гэтага вельмі мала, Расія спіць глыбокім сном.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

«Звар’яцелы нацыст забіваў пераважна чужыя народы — гэтыя забіваюць і свой, і чужы»

Сяргей Верамеенка з Гродна падзяліўся:

— Мы мусілі пакінуць нашу родную Гародню, нашу Беларусь, таму што туды прыйшла акупацыя. Гэтыя танкі, якія цяпер едуць з боку Беларусі, гэтыя жаўнеры не выйшлі ў 2020 годзе бараніць свой народ ад узурпатара. Вы думаеце, яны зараз будуць на баку ўкраінскага народа? Часам Пуціна і Лукашэнку параўноўваюць з Гітлерам. Але звар’яцелы нацыст забіваў пераважна чужыя народы — гэтыя забіваюць і свой, і чужы, яны горшыя.

Сяргей Верамеенка. Фота: MOST

«Пакажыце, што такое — сіла народа!»

Удзельнік акцыі, украінец Антон прамовіў:

— Звяртаюся да народаў Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца ў сваіх краінах. Вашы рэжымы разумеюць толькі мову сілу. Дык пакажыце, што такое — сіла народа! Устаньце і пакажыце, што вы за свабоду і дэмакратыю!

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

Былая ваенная Алена Смолдарава, якая звольнілася пасля 9 жніўня 2020 года, адзначыла:

— Расія вырашыла ўзяць «ДНР» і «ЛНР», наступным іх крокам будзе Сувальскі калідор. Хачу звярнуцца да ваеннаслужачых, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі. Не будзьце трусамі, вас Лукашэнка ўвязаў у такую бойню, што вы пасля за ўсё жыццё не адмыецеся. Як пасля таго, што вы зробіце, будзеце глядзець у вочы сваім дзецям? А дзеці пасля спытаюцца: што вы рабілі, калі вашы браты і сёстры паміралі?

Чытайце таксама

Жыхары Беластока выказалі салідарнасць з Украінай і заклікаюць да гуманітарнай дапамогі

MOST
24 лютага 2022, 20:56
помощь для украинцев Подляшье

Сёння на Рынку Касцюшкі ў Беластоку адбылася акцыя, дзе жыхары горада выказалі салідарнасць з украінскім народам, які быў сёння атакаваны....

Чытаць далейDetails

Раскол в партии «ПиС» и налоговое послабление. Главные новости Польши за неделю

MOST
26 ліпеня 2026, 18:31
заполнить декларацию PIT в Польше

Рассказываем, что случилось в Польше с 20 по 26 июля 2026 года. Раскол в партии «Право и справедливость». Членам партии...

Чытаць далейDetails

«Старенькая вторичка в стареньком доме». Беларусы купили в Польше трешку в ипотеку и поделились семейным бюджетом

MOST
24 ліпеня 2026, 20:02
купить квартиру в Польше

Анна (имя изменено) живет в Польше, работает в отделе кадров и помогает иностранцам с трудоустройством в этой стране. Месячный бюджет...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Рэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Старенькая вторичка в стареньком доме». Беларусы купили в Польше трешку в ипотеку и поделились семейным бюджетом

MOST
24 ліпеня 2026, 20:02

Анна (имя изменено) живет в Польше, работает в отделе кадров и помогает иностранцам с трудоустройством в этой стране. Месячный бюджет ее семьи составляет около 14 тыс. злотых. Недавно...

кредит в польском банке

«Решили вот так, по-простому». Польский банк отказал в кредите беларусу, который хотел поговорить с его сотрудницей по-английски

Хрысціна Гараніна
24 ліпеня 2026, 17:51

Алексей, который уже три года живет в Польше, решил оформить беспроцентный кредит на лечение зубов. Банк предварительно одобрил заявку. Но в итоге беларусу отказали — после того, как...

карта поляка

Беларус полтора года ждал ВНЖ в Польше, а потом получил письмо, что его карту поляка аннулировали еще четыре года назад

MOST
24 ліпеня 2026, 13:08

Первую карту поляка Петр (имя изменено) получил еще в 2012 году в Беларуси. С тех пор в его жизни многое изменилось. После событий 2020 года он был вынужден...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты