Чацвер, 11 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Усё багацце беларускай літаратуры ў эміграцыі — у дзвюх шафах». Наведалі найбуйнейшы кніжны кірмаш на ўсходзе Польшчы

MOST MOST
19 красавіка 2024, 20:39
Навіны
A A
кніжны кірмаш у Беластоку

На кніжным кірмашы ў Беластоку. Фота: MOST

19 красавіка ў Беластоку адкрыўся кніжны кірмаш — Targi Książki. Фестываль лічыцца найбуйнейшым на ўсходзе Польшчы. У параўнанні з мясцовымі кнігарнямі асартымент прадстаўленай літаратуры сапраўды больш разнастайны. Здаецца, тут можна знайсці ўсё: ад кнігі пра cексуальнае жыццё байдарачніка да выдання на тэму анатоміі хатняй ёгі. На сёлетнім кірмашы прадстаўлена 80 выдавецтваў, не толькі з Польшчы, а і з Румыніі, Чэхіі і Беларусі. Журналістка MOST наведала кірмаш і паглядзела, што прывезлі мясцовыя і беларускія выдаўцы.

«Калі хочаце быць пісьменнікамі, заўсёды трымайце нататнік»

Кірмаш размясціўся на беластоцкім стадыёне — нават у пятніцу днём людзей шмат, каля некаторых стэндаў чэргі. У асноўным гэта школьныя групы і бацькі з дзецьмі.

Падыходзім да персанальнага стэнду польскага пісьменніка Норберта Гжэгажа Касцешы. Плакат паведамляе, што аўтар піша кнігі «для людзей з характарам».

Норберт праводзіць імправізаваную лекцыю для падлеткаў.

— Калі вы хочаце быць пісьменнікамі, то заўсёды трымайце пры сабе нататнік, каб запісваць важныя думкі. У мяне, напрыклад, з такіх нататак стварылася гэтая кніга, — Норберт дэманструе кнігу Dzielnica Cudów («Раён цудаў»). — Яна пра тое, якімі былі 80-я гады ў Польшчы. Дзякуючы ўласным запісам вы зробіце адбітак вашай эпохі.

Папулярная літаратура за 25 злотых, мастацкія альбомы — за 210

Каля некаторых стэндаў пуста. Маніка Кашэўска, аўтарка кніг «па матывах сацыяльных драм, крымінальных гісторый і камедыі», стаіць адна. Здаецца, што яе чытачы яшчэ не прыйшлі. І нават акцыя «25 злотых за кнігу» падчас нашага візіту не прываблівае пакупнікоў.

Сярод «аднадзённай» літаратуры і танных кніг заўважаем варшаўскае выдавецтва Arkady, якое спецыялізуецца на якасных выданнях. Прыгожыя альбомы, прысвечаныя імпрэсіяністам, польскаму мастаку Яцаку Мальчэўскаму або, напрыклад, Рэйксмюзеум — найбуйнейшаму мастацкаму музею ў Амстэрдаме, — хочацца разглядаць і гартаць. Цэны адпаведныя якасці — 210 злотых за адзін альбом.

кніжны кірмаш у Беластоку
На кніжным кірмашы ў Беластоку. Фота: MOST

«Кніга — гэта інвестыцыя»

Асаблівую ўвагу прыцягвае дзіцячая літаратура. Напрыклад, выдавецтва Publicat прапануе каляровыя кнігі да падлеткаў. Кнігі на складаныя для разумення або абмеркавання тэмы: секс, клімат, рэлігія, эмоцыі і нават штучны інтэлект — прыгожа ілюстраваныя. Каштуюць такія «падручнікі» 37 злотых.

— Кніга — гэта інвестыцыя. Асабліва калі вы набываеце яе для дзіцяці, — звяртаецца прадавец да пакупніцы, якая сумняваецца.

Са стэнду жанчына сыходзіць з кнігай у руках.

Вялікую цікавасць дзяцей і дарослых выклікае і стэнд з коміксамі. Тут прадстаўленыя не часопісныя версіі, а кніжныя — у цвёрдых вокладках. Ёсць на любы густ: ад «Аватара» і «Джокера» да серыі шаржавых палітычных коміксаў «Ліквідатар», якія высмейваюць польскіх палітыкаў. Цэны коміксаў стартуюць ад 48 злотых.

падыход да беларускага стэнду
Падыход да беларускага стэнду. Фота: MOST

«Галоўнае, каб людзі ведалі, што мы ёсць»

Але больш за ўсё нас цікавіць беларускі стэнд. Анонс быў гучны: на стэндзе беларускай варшаўскай кнігарні «Кнігаўка» пакупнікі знойдуць шматлікія навінкі беларускага незалежнага друку.

Знайсці стэнд у нас атрымліваецца не адразу: ходзім кругамі і нарэшце заўважаем шыльдачку «Незалежныя выдавецтвы з Беларусі». Айчынны стэнд, бадай, адзіны, які размясціўся на другім паверсе кірмашу.

— Так, некаторыя з пакупнікоў скардзіліся, што нас складана знайсці, — адзначае выдавец Андрэй Янушкевіч. — Але мы правялі пэўную інфармацыйную работу. Галоўнае, каб людзі ведалі, што мы ёсць.

Пакупнікоў няшмат — за час нашай размовы да стэнду ніхто не падышоў.

— Першыя пакупнікі ўжо былі, кнігі набылі. Але сёння пятніца, на выходныя людзей будзе больш, — тлумачыць Янушкевіч.

беларускія кнігі
Асартымент беларускіх выданняў. Фота: MOST

Кнігі Бахарэвіча па 70 злотых, дзіцячыя выданні — ад 40 злотых

На стэндзе прадстаўлена восем выдавецтваў — тыя, з кім «Кнігаўка» наладзіла супрацоўніцтва і паспела атрымаць пастаўкі. Сярод іх «Янушкевіч», Skaryna Press, «Камунікат», «Пфляўмбаўм», Vesna Books і «Мяне Няма».

Цікавімся самымі гарачымі навінкамі. Нам раяць «Сабак Эўропы» Альгерда Бахарэвіча — гэта бэстсэлер, нават давялося дадрукоўваць асобнікі. Кошт папулярнага выдання — 70 злотых.

Для дзяцей за 40 злотых прапануюць прыгожа ілюстраваную кнігу пра эмоцыі «Што робяць пачуцці?» Ціны Азевіч.

Для тых, хто цікавіцца экалогіяй, Андрэй Янушкевіч прапануе нарвежскі нон-фікшн пра кліматычныя змены, які пабачыў свет у выдавецтве «Пфляўмбаўм».

А вось набыць беларускамоўныя выданні кніг Сашы Філіпенкі, на жаль, не атрымалася — усё раскупілі яшчэ да кірмашу.

беларускія кнігі
Асартымент беларускіх выданняў. Фота: MOST

«Кніжак выходзіць катастрафічна мала»

Янушкевіч прызнаецца, што прыехаў на кірмаш дзеля «пэўнага кантакту з чытачамі».

— Цікавасць да літаратуры не спадае — людзі чытаюць. Я лічу большай праблемай тое, каб новыя кнігі з’яўляліся і каб яны адпавядалі запатрабаванням, густам чытачоў, — адзначае Андрэй Янушкевіч. — З гэтым у нас бяда — кніжак у нас выходзіць катастрафічна мала.

Польскія і літоўскія кнігавыдаўцы і пісьменнікі нашмат хутчэй рэагуюць на сусветныя трэнды, лічыць выдавец.

— Мы адкрылі кнігарню, і ўсё багацце беларускай літаратуры ў эміграцыі ў нас размясцілася ў дзвюх шафах. А насамрэч, калі больш рацыянальна скампанаваць, то і адной шафы хапіла б.

Янушкевіч дадае, што дзякуючы якасным кнігам павышаўся бы і імідж беларусаў.

— У Польшчы, напрыклад, некаторыя пісьменнікі — сапраўдныя медыйныя зоркі: здымаюцца ў рэкламах, з’яўляюцца амбасадарамі прэстыжных гандлёвых марак. Так функцыянуе рынак — ад гэтага нікуды не схаваешся, і мы павінны таксама дасягаць такога ўзроўню, — адзначае ён.

беларускія кнігі
Дзіцячая літаратура. Фота: MOST

Дзе купіць беларускія кнігі і з кім сустрэцца

Андрэй Янушкевіч запрашае ўсіх жадаючых на нефармальную сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі — Валянцінай Аксак і Уладзімірам Арловым. Аўтограф-сесія адбудзецца ў суботу, 20 красавіка, з 12 да 13 гадзін на пляцоўцы «Арт-зона».

Кніжны кірмаш будзе працаваць:

  • 20 красавіка з 10.00 до 18.30
  • 21 красавіка з 10.00 да 16.00

Беларускія выдавецтвы — на другім паверсе.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Светлана Тихановская

У Офісе Святланы Ціханоўскай не пацвярджаюць, што пераязджаюць у Варшаву

MOST
10 снежня 2025, 13:41

Інфармацыя наконт магчымага пераезду Офіса Святланы Ціханоўскай у Польшчу не з’яўляецца пацверджанай, заявіў MOST яе дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі. — Мы ніякага такога рашэння не маем....

стоянка дальнобойщиков

Польские перевозчики добиваются компенсаций за сентябрьское закрытие границы с Беларусью

MOST
10 снежня 2025, 10:44

Польские транспортные компании добиваются компенсаций за потери, понесенные из-за сентябрьского закрытия границы с Беларусью. Общепольское объединение перевозчиков с офисом в Бяла-Подляске обратилось с такой просьбой к главе Люблинского...

легализация в Польше

В Польше раскрыли группу «легализаторов», которые выдавали иностранцам фальшивые документы. Услуги стоили от 3 до 5 тысяч злотых

MOST
10 снежня 2025, 09:25

Польская полиция ликвидировала организованную преступную группу, которая зарабатывала на незаконной легализации иностранцев. Им выдавали фиктивные приглашения на работу и документы о несуществующих местах пребывания. В ходе операции задержаны...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты