Нядзеля, 25 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Лагер, варштаты, настольныя гульні — і ўсё па-беларуску. Як у Беластоку бацькі аб’ядналіся, каб іх дзеці ведалі сваю мову і традыцыі

MOST MOST
22 мая 2024, 16:14
Навіны
A A
беларуская мова ў Беластоку

Танцоры ансамбля «Падляшскі вянок». Фота са старонкі АБ-БА ў Фэйсбуку

У польскім Беластоку школьнікі з беларускай меншасці могуць вывучаць родную мову. Гэтага яшчэ 26 гадоў таму дамагліся бацькі. А пазней яны стварылі аб’яднанне АБ-БА (АБ’яднанне БАцькоў), каб засвойванне беларускай мовы і культуры было больш вясёлым і прывабным для дзяцей.

MOST пагаварыў са старшынёй АБ-БА Томашам Герасімюком пра праекты аб’яднання, адносіны з дыяспарай і пра тое, як зацікавіць дзяцей беларускай мовай і культурай.

Адкуль тут столькі беларускага

Афіцыйна АБ-БА ўзнікла ў 2006 годзе. Але гісторыя арганізацыі пачалася ў 1995 годзе, калі жыхары Беластока дабіліся адкрыцця беларускамоўных груп у дзіцячым садку №14. Пазней дзякуючы іх намаганням выкладанне беларускай мовы з’явілася таксама і ў пачатковай школе №4.

— Яны хацелі даць дзецям магчымасць развіцця, каб вывучэнне гэтай мовы было больш прывабным, цікавым, каб дзеці мелі ад яе задавальненне, — тлумачыць Томаш.

Ствараць актыўнасці для дзяцей аб’яднанне пачало задоўга да свайго афіцыйнага ўзнікнення. Напрыклад, тэатральны гурток «Гульня ў тэатр» узнік яшчэ ў 1997 годзе, і зараз налічвае ў сваім рэпертуары больш за 20 пастаноў.

У 2000-10-х на базе школы №4 з’явілася студыя беларускага фальклору, вакальная група «Баламуткі», а таксама ансамбль танца «Падляшскі вянок», які выступае на міжнародных конкурсах і прывозіць адтуль узнагароды.

Танцы в Белостоке
Арганізаваны аб’яднаннем АБ-БА канцэрт, прысвечаны 25-годзю навучання беларускай мове ў Беластоку. Чэрвень 2023 года. Фота са старонкі АБ-БА ў Фэйсбуку

Да таго ж удзельнікі аб’яднання на працягу двух гадоў ездзілі ў падляшскую вёску Тэраміскі і збіралі там успаміны мясцовых жыхароў, фатаграфіі, дакументы, вывучалі народныя песні. Вынікам гэтай працы стала кніга і спектакль «Ой, даўно, даўно… Беларускія гісторыі з Падляшша».

— Таксама ў нас ёсць летнія этнаграфічныя варштаты, якія мы называем проста «летнікі», — гэта калі дзеці едуць у летні лагер і пазнаюць там мясцовую беларускую культуру, традыцыю, гісторыю, можна так сказаць, на практыцы. Яны вучацца маляваць, выконваюць пластычныя працы, робяць розныя праекты, — расказвае Томаш.

Дзякуючы АБ-БА з’явіліся і падручнікі па беларускай мове для 1-6 класаў. Іх напісала настаўніца школы № 4 Аліна Ваўранюк. А яшчэ кожныя паўгода аб’яднанне выдае часопіс «Беларускі настаўнік».

Таксама свет пабачылі розныя выданні, у тым ліку некалькі дыскаў з народнымі песнямі, дзіцячая кніжка «Прыгоды мышкі Пік-Пік» і кніга твораў Марыі Базылюк-Саснюк, настольныя гульні «У або Ў» і «Ад Буга за Нарву».

беларуская мова ў Беластоку
Новы падручнік па беларускай мове для шостых класаў «Слова да слова», дапаможны дыск с песнямі да яго, і нумар часопісу «Беларускі настаўнік». Студзень 2024 года. Фота са старонкі АБ-БА ў Фэйсбуку

Не толькі для меншасці, але і для дыяспары

Дзейнасць аб’яднання АБ-БА часткова фінансуецца са сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства нацыянальнай адукацыі, маршалка Падляшскага ваяводства і прэзідэнта Беластока. Грошы выдаюцца пад канкрэтныя праекты.

Па словах старшыні аб’яднання, сродкі выдаткоўваюць і самі бацькі. Напрыклад, для пакупкі танцавальных касцюмаў, паездак на выступы. Удзел у этнаграфічным летніку «таксама патрабуе фінансавага ўдзелу з боку бацькоў».

— Трэба разумець, што наша аб’яднанне створанае бацькамі дзяцей і функцыянуе дзякуючы ім, — тлумачыць Томаш. — Мы не з’яўляемся інстытуцыяй, якая мае пастаяннае фінансаванне, офіс і кола супрацоўнікаў, якія б маглі выконваць нейкія заданні. Усё, што робіцца, робяць бацькі, якія працуюць на іншых працах і маюць іншыя абавязкі. Ёсць толькі ідэя бацькоў, пошук сродкаў на гэтую ідэю і рэалізацыя гэтай ідэі.

Лагерь в Белостоке
Летнік малодшай групы. Чэрвень 2023 года. Фота са старонкі АБ-БА ў Фэйсбуку

Старшыня таксама падкрэслівае, што аб’яднанне, хоць і працуе ў школе №4 і падтрымлівае яе, але не з’яўляецца часткай ці органам гэтай навучальнай установы. Таму папулярызацыя беларускай культуры не абмяжоўваецца толькі сценамі школы. Асабліва добра гэта атрымліваецца ў ансамбля «Падляшскі вянок», які налічвае больш за 50 удзельнікаў, у тым ліку з іншых навучальных устаноў і нават з кола беларускай дыяспары.

— Мы ведаем, што дзеці, якія не вучацца ў школе №4, хацелі б быць удзельнікамі нашых праектаў, але ёсць патрабаванні і правілы, якія могуць гэтага не дазваляць. Але там, дзе яны дазваляюць, мы стараемся даваць магчымасць далучацца і дзецям, якія не вучацца ў «чацвёрцы», — запэўнівае старшыня аб’яднання.

АБ-БА ў асноўным дзейнічае для беларускай меншасці, то-бок грамадзян Польшчы, якія з’яўляюцца этнічнымі беларусамі. Але ў аб’яднанні хочуць, каб дзецям беларускіх эмігрантаў таксама далі магчымасць вывучаць родную мову ў польскіх школах.

— Польскія законы не абмяжоўваюць удзел дзяцей ва ўроках беларускай мовы, калі бацькі склалі адпаведную заяўку, — тлумачыць Томаш. — Але калі ў дзіцяці няма польскіх дакументаў, гміна ці арганізацыя, якая вядзе навучанне, не атрымае даплаты ад Міністэрства адукацыі. Гэта варта разумець і падымаць у размовах, каб як мага хутчэй уключыць дзяцей дыяспары ў сістэму навучання роднай мовы.

АБ-БА
Фота са старонкі АБ-БА ў Фэйсбуку

Усё менш дзяцей хочуць вывучаць мову продкаў

Па словах Томаша Герасімюка, зараз у школе №4 каля 50 дзяцей вывучае беларускую мову. І большасць з іх прымае ўдзел у праектах АБ-БА. Але мужчына адзначае, што з кожным годам усё менш дзяцей хочуць вывучаць мову продкаў.

— Мы стараемся заахвочваць бацькоў, каб дзеці не забывалі гэтай мовы, каб яна не загінула, — дзеліцца старшыня аб’яднання.

Ён дадае, што вельмі шмат залежыць аб бацькоў — ад таго, ці хочуць яны быць часткай беларускай меншасці, ці адчуваюць сябе беларусамі, ці ўжо не.

— Можа, гэта праблема зручнасці для дзяцей, якія не хочуць вучыць дадаткова мову, ці, скажам, адчуванне, што беларуская мова не спатрэбіцца, — разважае Томаш.

Аб’яднанне АБ-БА будзе працягваць рабіць усё, каб навучанне беларускай мове працягвалася ў школах Падляшша. Напрыклад, ёсць вялікае жаданне арганізаваць варштаты ці канферэнцыю для настаўнікаў з падляшскіх гмін, каб іх падбадзёрыць, даць новыя прылады.

— Мы выдаём часопіс «Беларускі настаўнік» для тых, хто вучыць беларускай мове, — кажа Томаш. — Але незразумела, ці тая інфармацыя дасягае сваёй мэты. І з дапамогай такіх спатканняў, варштатаў мы маглі б атрымаць зваротную сувязь. Мы маглі б расказаць пра нашу дзейнасць, расказаць, як можна зрабіць выкладанне беларускай мовы больш прывабным. Мы маглі б абменьвацца вопытам.

Старшыня аб’яднання ўпэўнены, што выкладанне беларускай мовы ў школах Падляшша дае свае вынікі. Частка выпускнікоў такіх устаноў зараз самі актыўна ўдзельнічаюць у беларускім жыцці, у тым ліку і ў дзейнасці АБ-БА.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларуская моваБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Туристический бон для Подляшья

Подляшье расширяет программу, по которой туристы могут получить до 400 злотых на отдых

MOST
23 мая 2025, 18:14

Подляское воеводство расширяет программу по привлечению туристов (bon turystyczny), в рамках которой доплачивает до 400 злотых тем, кто приезжает на отдых в регион. Ее бюджет увеличен в два...

Ночь открытых судов

Инсценировки судебных процессов и киносеанс на свежем воздухе. Рассказываем, куда сходить на первую в Польше «Ночь открытых судов»

MOST
23 мая 2025, 14:39

В Польше впервые проходит акция «Ночь открытых судов». 23 мая, в День правосудия, суды по всей стране будут открыты для желающих познакомиться с судебной системой изнутри. В этот...

работа для иностранцев в Польше

Что это за список профессий, по которым иностранцам не дадут разрешение на работу в Польше? Минтруда прокомментировало ситуацию

MOST
23 мая 2025, 11:55

С 1 июня в Польше отменяется так называемый тест рынка труда — не нужно будет проверять, можно ли на предприятие, которое хочет нанять иностранца, трудоустроить польского безработного. Но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты