Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Тры адважныя жанчыны і лёс аднаго фотаздымка. Гісторыя пра Гродна і Беласток, сяброўства, каханне і барацьбу

MOST MOST
19 красавіка 2022, 18:36
Гісторыі
A A
фота

Тры кур’еры. З правага боку: Лoнка (Лiя) Казібродская, Бэла Чазан, Тэма Шнeйдэрман. Здымак быў зроблены ў гестапа падчас каляднай вечарыны ў снежні 1941 г.

У снежні 1941 года ў Гродне зрабілі незвычайнае фота. На ім — трое сакрэтных кур’ераў: яўрэйскія жанчыны, што выдавалі сябе за полек і дзякуючы фальшывым дакументам маглі падарожнічаць і падтрымліваць камунікацыю паміж рознымі адізаляванымі гета на землях акупаванай міжваеннай Польшчы. Гэта гісторыя пра Гродна і Беласток, сяброўства, каханне і барацьбу. Упершыню гэтая гісторыя згадваецца у ізраільскай газеце «Yediot Ahronot» («Апошнія навіны»). А артыкул з дапаўненнямі і перакладам быў падрыхтаваны ізраільцянкай з гродзенскімі каранямі Рут Маркус і быў апублікаваны ў выданні Hrodna.life у 2018 годзе.

Гаворка пойдзе пра трох жанчын. Гэта Лонка (Лiя) Казібродская, Тэма Шнeйдэрман і Бэла Чазан. Яны былі сябрамі польскага сіянісцкага моладзевага руху «Dror» («Фрайхайт», даслоўна «Свабода»). З іх толькі Бела Чазан перажыла Халакoст. Большасць з адважных маладых (15−25 гадоў) дзяўчат, што рызыкавалі жыццём, былі схопленыя і пакараныя немцамі або загінулі ў час паўстанняў у гета.

Асноўная функцыя кур’ераў — перадача інфармацыі, зброі, боепрыпасаў і грошай паміж яўрэйскімі суполкамі ў раз’яднаных гета. Яны таксама дапамагалі сябрам моладзевых рухаў дабірацца да схованак за межамі гета. Дапамагала дзяўчатам «арыйская» знешнасць і выдатнае валоданне польскай мовай.

Адкуль фота?

Здымак з акупаванага Гродна прайшоў праз мноства рук, пакуль праз 72 гады не патрапіў у Музей змагароў гета. Гісторыю фота апісаў Йоэль Яары, сын Бэлы Чазан, у артыкуле, што выйшаў у красавіку 2018 у ізраільскай газеце «Yediot Ahronot» («Апошнія навіны»). Гэты артыкул заснаваны на тэксце, апублікаваным Йоэлям Яары.

Трое кур’ераў

Лoнка (Лія) Казібродская нарадзілася ў 1916 годзе ў Прушкове, недалёка да Варшавы, у сям’і сіяністаў. Яна мела талент да моваў. Акрамя польскай, ідышa і іўрытa, свабодна валодала французскай, нямецкай, англійскай, рускай і ўкраінскай мовамi. Тэма Шнeйдэрман нарадзілася ў Варшаве ў 1917 г. у нерэлігійнай яўрэйскай сям’і. Бэла Чазан, самая малодшая з іх трох, нарадзілася ў 1922 г. у мястэчку Розышчэ на Валыні. Яе сям’я была вельмі рэлігійнай.

Падчас Другой сусветнай вайны Лoнка карысталася імем Крысціна Касоўска, Тэма — Ванда Маеўска, Бэла — Браніслава Ліманоўска. Яны атрымлiвалі інструкцыі ад Мардэхая Тэненбаўма, які з’яўляўся лідарам яўрэйскага падпольнага руху (на польская мове: Żydowska Organizacja Bojowa‏, ŻOB).

Фотаздымкі, зробленыя немцам

У кастрычніку 1941 года Тэненбаўм даручыў Бэле, якая знаходзілася ў гэты час у Вільні, адправіцца ў Гродна, каб папярэдзіць членаў «Dror» пра забойствы яўрэяў, якія пачаліся ў Вiльнi і іншых месцах. Яе папрасілі таксама арганізаваць схованкі для падпольшчыкаў. У лістападзе 1941 года гродзенскiх яўрэяў закрылі ў двух гета. Бэла апавясціла гродзенскі Юдэнрат (яўрэйскі савет, які кантраляваў паўсядзённае жыццё ў гета) аб забойстве яўрэяў у Вільні.

У Гродне Бэла зняла пакой у кватэры жанчыны, якая была ўдавой і жыла з сынам. Яна палічыла лепшым жыць у беларускай сям’і, якая размаўляла ў асноўным на рускай мове, а не ў польскай сям’і, бо карэнны паляк мог распазнаць яе неідэальны польскі акцэнт. Прозвішча сям’і і адрас кватэры невядомыя.

На вуліцах гродзенскага гета

Па нядзелях Бэла хадзіла ў польскую каталіцкую царкву. Яна таксама знайшла працу перакладчыка ў будынку гестапа на вуліцы Гувера — цяпер гэта будынак па вулiцы Тэльмана, 9. Бэла выкрадала з офіса паперы, затым ставіла на іх афіцыйныя пячаткi, якія выкарыстоўваліся яўрэйскім падпольным рухам для падрыхтоўкі падробленых дакументаў.

У канцы снежня 1941 года Лoнка Казiбродская і Тэма Шнейдэрман прыбылi у Гродна з Беластока і засталіся з Бэлай. Дзяўчат, якія маскіраваліся пад полек-каталічак, запрасілі на калядную вечарыну ў гестапа. Там адзін з немцаў і зрабіў іх фота. Кожная з іх атрымала арыгінальны здымак. Пра гэты эпізод расказвала сама Бэла Чазан пасля вайны.

Лёс трох фотаздымкаў

У пачатку чэрвеня 1942 года Лoнкa, якая ў той час знаходзілася з місіяй у варшаўскім гета, вярнулася цягніком у Беласток. На чыгуначнай станцыі Малкіня-Гурна нямецкія жандары яе праверылі і знайшлі ў чамадане пісталеты і грошы. Яны таксама канфіскавалi яе фотаздымак трох кур’ераў. Лoнка была пераведзеная ў штаб-кватэру гестапа ў Варшаве. Яе падазравалі ў членстве ў Арміі Краёвай.

Падчас жорсткіх допытаў яна не назвала сваё сапраўднае імя і імёны таварышаў. З гестапа яе перавялі ў жаночае крыло турмы Павяк, якая размяшчалася ў варшаўскім гета. Калі ў Беластоку зразумелі, што Лoнка па нейкай прычыне не змагла вярнуцца, Бэла Чазан адправілі на яе пошукі ў Варшаву. Па дарозе, на чыгуначнай станцыі Малкіня-Гурна, Бэла таксама сутыкнулася з жандарамі, якія паказалі ёй фота, канфіскаванае ў Лонкі два тыдні раней. Бэлу таксама арыштавалі і перавялі ў штаб-кватэру гестапа ў Варшаве. Там яе катавалі, але яна не распавяла нічога. Затым яе таксама перавялі ў жаночае крыло турмы Павяк, дзе яна сустрэлася з Лонкай. Больш яны не разлучаліся.

12 лістапада 1942 года Лонка і Бэла разам з групай польскіх жанчын-зняволеных былі дастаўлены ў канцлагер Аўшвіц-Біркенаў. У сакавіку 1943 года яны захварэлі на тыф. Бэла выздаравела і засталася працаваць медсястрой у лазарэце. Лонка памерла на руках Бэлы 13 красавіка 1943 года.

Перш чым заплюшчыць вочы, яна папрасіла Бэлу: «Вы павінны выжыць і распавесці нашу гісторыю».

Лёс фатаграфіі, якая належала Лонцы i была канфіскаваная немцамі, невядомы. Фатаграфія, якая належала Бэле Чазан, таксама была страчана. Засталося толькі фота, якое належала Тэме Шнейдэрман.

Як захаваўся апошні здымак

11 студзеня 1943 года Тэму адправілі з небяспечнай місіяй у варшаўскае гета. Перад ад’ездам з Беластока яна аддала фатаграфію трох кур’ераў Мардэхаю Тэненбаўму, які быў яе каханым яшчэ з часоў вучобы ў гімназіі ў Варшаве і які ўжо на той момант кіраваў яўрэйскім падполлем у Беластоку. Тэма перадала грошы і дакументы чальцам падполля ў варшаўскім гета, але 18 студзеня 1943 года была схоплена немцамі і адпраўлена ў лагер Трэблінка, дзе і загінула.

Пасля смерці Тэмы галоўным кур’ерам пры Мардэхаі Тэненбаўму стала Броня (Бронка) Бініцкая. Яна нарадзілася ў Гродне ў 1923 годзе і стала актывісткай сіянісцкага руху «Dror» яшчэ ў юнацтве. Яна была вельмі прыгожай і адукаванай маладой жанчынай, падобнай знешне да арыйкі. У лютым 1942 года Броня змагла пакінуць гродзенскае гета пры дапамозе Бэлы Чазан. У Беластоку Броня мела польскае пасведчанне асобы на імя Ядвігі Скібел.

Дапамагаючы Тэме, Брoня знайшла пакой на арыйскiм баку Беластока. Ён служыў сховішчам для чальцоў падпольнага руху. Праз некалькі месяцаў пасля смерці Тэмы адносіны паміж Броняй і Тэненбаўмам перараслі ў рамантычныя. Праўда, іх азмрочвалі ўспаміны аб Тэме, якую яны любілі.

Мардэхай Тэненбаўм
Броня Вініцкая

Будучы кіраўніком яўрэйскага падполля ў беластоцкім гета, Тэненбаўм рыхтаваўся да паўстання і пабегу тысяч яўрэяў у лясы. Напярэдадні паўстання Тэненбаўм, які вырашыў змагацца да апошняй кулі, аддаў Брoні фота трох кур’ераў, якое належала раней Тэме Шнейдэрман. Ён таксама даверыў ёй архіў беластоцкага гета 1943 года, спадзеючыся, што Броня ўратуецца і раскажа гісторыю падпольнага руху.

16 жніўня 1943 года немцы акружылi беластоцкае гета, каб дэпартаваць яго жыхароў у лагеры смерці. Гэта стала сігналам да пачатку паўстання. Яно не апраўдала чаканняў яго арганізатараў. Каля 400 яўрэйскіх байцоў, узброеных некалькімі вінтоўкамі, пісталетамі і выбухоўкай, атакавалі нямецкія войскі. Баі працягваліся восем дзён. Большасць паўстанцаў былі забітыя, сам Тэненбаўм праз тры дні адчайных баёў, зрасходаваўшы ўсе боепрыпасы, скончыў жыццё самагубствам.

У выніку нешматлікім паўстанцам удалося збегчы ў лясы і далучыцца да партызанаў. Яўрэйскае паўстанне ў гета Беластока было другім па велічыні пасля паўстання ў варшаўскім гета супраць нацыстаў у перыяд Другой сусветнай вайны.

Паўстанне, партызаны, эміграцыя

З арыйскага боку сцяны гета Брoня Вiнiцкая назірала за паўстаннем і ліквідацыяй. Доўгі час яна спадзявалася, што Мардэхай Тэненбаўм выжыў. Яна працягвала пісаць яму любоўныя лісты нават пасля таго, як яго смерць была пацверджаная. Яна захоўвала гэтыя лісты ўсё жыццё разам з дакументамі і фатаграфіяй трох кур’ераў, якія яна раней атрымала ад Мардэхая.

Брoня працягвала падпольную дзейнасць. Яна перадавала інфармацыю, медыкаменты, харчаванне і тэхніку партызанам у бліжэйшых лясах ажно да вызвалення Беластока Чырвонай Арміяй 27 ліпеня 1944 года. Яна займалася гэтым разам з іншымі маладымі яўрэйкамі, якія выдавалі сябе за палякаў, у тым ліку Часей Беліцкай, Лізай Чапнік і Аняй Pод — уцекачамі з гродзенскага гета.

Усе гэтыя дзяўчаты перажылі вайну і ў розны час эмігравалі ў Ізраіль. Пасля вайны Брoня Вініцкая выйшла замуж за Мішу Клібанскага і ў 1949 годзе пасялілася ў Іерусаліме. Шмат гадоў яна працавала архіварыусам у Ізраільскім нацыянальным мемарыяльным музеі памяці ахвяр Халакоста «Яд Вашэм». Захаваўшы арыгінал фатаграфіі трох кур’ераў пры сабе, яна зрабіла копіі для паказу на выставах. У 2013 годзе, прыкладна праз два гады пасля яе смерці, сын Бронi перадаў у архіў Музея змагароў гета ў Ізраілі калекцыю дакументаў, уключаючы арыгінальную фатаграфію трох кур’ераў.

Помнік паўстанцам гета ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Кур’ер, якая перажыла Халакост

З трох кур’ераў, што на фатаграфіі, Бэла Чазан была адзінай, хто перажыў Халакост. Яна знаходзілася ў зняволенні ў Асвенцыме-Біркенаў з 13 лістапада 1942 года да эвакуацыі лагера 18 студзеня 1945 года, пасля чаго яна здзейсніла «марш смерці» ў канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Германіі.

Яна правяла некалькі месяцаў у лагерах смерці Равенсбрук, Мальхоў і Бухенвальд. У пачатку красавіка 1945 года ёй удалося ўцячы з працоўнага лагера, аднаго са 138, якія адносіліся да кангламерату лагераў Бухенвальд.

З дапамогай амерыканскіх салдат, якія захапілі гэты раён, яна дабралася да Парыжа, дзе сустрэла салдат з Палестыны, якія служылі ў яўрэйскай брыгадзе брытанскай арміі. Салдаты адвезлі яе ў лагер для перамешчаных асоб у паўднёва-італьянскім горадзе Санта-Марыя-ды-Бангі на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Адным з іх быў Хаім Яары, за якога яна выйшла замуж пазней. У пачатку лістапада 1945 года яна адплыла ў Палестыну і неўзабаве пасля гэтага напісала падрабязны дзённік свайго перажывання Халакосту — яго пазней апублікавалі ў выглядзе кнігі. У пачатку 1950-х гадоў Бэла атрымала ад Бронi копію арыгінальнай фатаграфіі трох кур’ераў, якая вісела ля яе ложка да самай смерці ў студзені 2004 года.

Чытайце таксама

Охота за нацистом: как после войны нашли и осудили начальника гродненского гетто Курта Визе

Руслан Кулевіч
27 студзеня 2022, 12:46
Курт Визе

MOST знакомит с историей одного из главных палачей гродненского гетто — Курта Визе. 53 года назад окружной суд Кёльна приговорил...

Чытаць далей

У Брэсце на аўкцыёне прадалі пляцоўку, дзе расстралялі болей за тысячу вязняў гета. Там пабудуюць элітнае жыллё

MOST
23 лютага 2022, 19:32
гета

22 лютага ў Брэсце адбыўся трэці па ліку аўкцыён па продажы пляцоўкі з незавершанай будоўляй у самым цэнтры горада. Там,...

Чытаць далей
Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты