Пятніца, 27 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ініцыятыва MALDZIS алічбавала і выклала ў адкрыты доступ архіў парафіі з Гродзеншчыны XIX стагоддзя, які выкупіла на польскім аўкцыёне

MOST MOST
20 траўня 2026, 16:29
Навіны
A A
архіў парафіі

Ілюстрацыя: maldzis.world

Беларуская ініцыятыва MALDZIS алічбавала і выклала ў адкрыты доступ архіў парафіі ў Вялікіх Эйсмантах, што на Гродзеншчыне, датаваны першай паловай XIX стагоддзя. У сакавіку ён быў набыты на польскім аўкцыёне на сродкі мецэната ініцыятывы Іллі Пакроўскага.

Выкуплены архіў — гэта так званы капіярый — рукапісны зборнік распараджэнняў царкоўных і свецкіх уладаў, а таксама рознага службовага ліставання. У ім захаваліся звесткі пра жыццё парафіі і мясцовай супольнасці, трапляюцца прозвішчы мясцовых жыхароў, сустракаюцца згадкі пра метрычныя акты, асобныя сямейныя гісторыі, нататкі пра вакцынацыю ад воспы, будаўніцтва касцёла і шмат іншага.

Як паведаміў MALDZIS, працы па сканіраванні былі выкананыя ў Лодзі спецыялізаванай кампаніяй — Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім — дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы. Атрымаўся PDF-файл памерам 1,7 ГБ. Дзякуючы высокай якасці файла ён прыдатны для падрабязнага вывучэння.

— Алічбаваныя архівы перастаюць быць недасяжнай рэдкасцю, схаванай у адзінкавым экзэмпляры. Яны становяцца агульным здабыткам — гісторыкі, краязнаўцы, даследнікі і проста цікаўныя людзі з любога кутка свету могуць працаваць з імі ў любы час. А значыць, імёны мясцовых жыхароў, сямейныя гісторыі, штодзённыя падзеі ваколіц Горадні XIX стагоддзя выходзяць з нябыту і вяртаюцца ў жывую памяць, — кажа кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.

Прадстаўнікі ініцыятывы абяцаюць, што ў будучыні кніга ў якасці грамадскага падарунка вернецца на сваё месца — у парафію імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГроднаКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Святлана Ціханоўская Рафал Тшаскоўскі

У Варшаве ўрачыста адкрылі Офіс Святланы Ціханоўскай

MOST
26 лістапада 2026, 15:36

У Варшаве ўрачыста адкрылі Офіс Святланы Ціханоўскай. Сімвалічную стужку перарэзалі Святлана Ціханоўская і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Апроч самога Офіса, на новым месцы запрацуе грамадская прастора, дзе беларускія...

козловичи

На границе с Польшей водители пытались переложить груз из машины, которая ждала контроля, в ту, что его уже прошла. Схему раскрыли

MOST
26 лістапада 2026, 14:02

Брестские таможенники пресекли попытку двух водителей реализовать схему по контрабандной перевозке ветеринарных препаратов. Теперь обоим участникам грозит до 10 лет лишения свободы. В пункт пропуска «Козловичи» прибыл грузовик...

Радослав Сикорский

МИД Польши: На карту поляка претендует все больше иммигрантов — для легализации и получения гражданства. Закон будет изменен

MOST
26 лістапада 2026, 12:51

Карта поляка задумывалась для поддержания связей с Польшей иностранцев польского происхождения, проживающих за рубежом. Но все чаще на нее претендуют те, кто уже переехал в Польшу. Об этом...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты