Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Карысны YouTube: тры каналы з мульцікамі па-беларуску

Дар'я Міхайлоўская Дар'я Міхайлоўская
23 чэрвеня 2022, 15:31
Гісторыі
A A
мульцікі

Ілюстрацыя: Freepik.com, Вольга Белазаровіч / MOST

Чым заняць дзяцей? Варыянт «уключыць мульцікі» гучыць як шкодная парада з кнігі Остэра, але часам гэта можа быць карысным. Калумністка MOST Дарка Міхайлоўская падрыхтавала карысны чэк-ліст для тых, хто хоча заставацца беларусам нават у замежжы і захаваць вакол сябе беларускі кантэкст.

Можна бясконца спрачацца пра будучыню і перспектывы (асабліва ў эміграцыі ў іншамоўнай краіне) беларускай мовы, але дакладна адно — каб не злавіць выпадкова калісьці пачуццё сораму за няўменне звязаць некалькі сказаў на пытанне пра родную мову, як мінімум асновы трэба ведаць.

Для людзей, у якіх ёсць дзеці, моўнае пытанне становіцца яшчэ больш вострым. Сабе мы можам знайсці дзясяткі апраўданняў, але ім — асабліва самым маленькім — наваколле фарміруем мы. І калі праз колькі год дзіцёнак задасца пытаннем: «Мама, тата, а хто я? А хто такія беларусы? А чаму я не ведаю беларускую мову?» — я вось не ведаю, як адказваць. Але дакладна знаю, што нашы дзеці дакладна іншымі, і лепшымі, і мы павінны даць ім усё, што можам.

Тым больш што не складана ж. Бо — ёсць жа! Трымайце (і захоўвайце) спіс карысных каналаў, відэа з якіх можна ўключыць дзецям у альтэрнатыву іншым, або проста для знаёмства. Хаця лепш за ўсё — глядзець разам і абмяркоўваць. У тым і плюс мульцікаў — яны даступныя любому ўзросту і кожнаму гледачу.

1. Гаварун — мультфільмы па-беларуску 

Па спасылцы — дзіцячы кантэнт студыі беларускамоўнага агучвання GAVARUN.BY. Таленавітая каманда з прафесійнай агучкай і цудоўным памкненнем папулярызаваць родную мову праз кіно і мультыплікацыю.

Сярод дзіцячага кантэнту даступны агучаныя наступныя творы:

• ​​Пэтсан і Фіндус (Pettersson und Findus) — 11 серый
• К’ю Клыпа (Q Pootle 5) (18 серый)
• Хайдзі, дзяўчынка Альпаў (Heidi, Girl of the Alps) — 22 серыі
• Папірус (Papyrus) — 26 серый
• Хамф (Humf) — 48 серый
• Рабакар Полі. Дарожная бяспека (Traffic safety with Poli) — 26 серый
• Любімчыкі / Tiny Love — 2 серыі
• Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) — 24 серыі

Ëсць і ўласны прадукт — мульцікі «Прыгоды Гаваруна», кароценькія гісторыі пра пластылінавых чалавечкаў на базавыя тэмы: гародніна, колеры, геаметрычныя фігуры, свойскія жывёлы. Ëсць асобны плэйліст з кароценькімі (ад 4 да 13 хвілін) аўдыёказкамі.

Пакуль малазапоўненыя плэйлісты з мульцікамі «Пакаё» (Pocoyo), «Рабакар Полі: Штодзённая бяспека з Эмбер» (Daily life Safety with Amber) і відэакоміксам пра Пухнаты патруль, але яны абнаўляюцца.

2. Bielamult — мультфільмы старонкі беларускага трэкера baravik.org

Недаацэненая, на маю думку, старонка з усяго 900 падпісантамі, але затое з 30 плэйлістамі. Тут сабраныя беларускія, польскія, французскія і чэшскія мульцікі 2000-х з беларускай агучкай. Частка кантэнту, выглядае, калісьці была агучана менавіта студыяй «Белсат».

Не буду пералічваць усе плэйлісты, бо тут ужо, безумоўна, варта шукаць на свой густ і інтарэсы, але я б асобна вылучыла наступныя мульцікі:

• Бамсэ і горад злодзеяў (Bamse och Tjuvstaden) — 10 серый
• Мамі-Фаталь (Mami Fatale) — 12 серый (але не па парадку)
• Нодзі (Noddy) — 3 серыі
• Чатыры бакі казак (Cztery strony bajek) — 6 серый
• Рыцарь Пятрусь гербу «Тры яблыкі» (Rycerz Piotruś herbu Trzy Jabłka) — 26 серый
• Аблавушак (Miś Uszatek) — 100 серый
• Між намі, бусламі (Między nami bocianami) — 13 серый
• Польскія казкі і паданьні (Baśnie i bajki polskie) — 24 серыі

3. BAYBUS — «Канал для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў»

Старонка «БЭЙБУС» прадстаўляе сябе як забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал. «Канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю». Шмат кантэнту менавіта беларускага. Канал рэгулярна абнаўляецца, і ў нашых рэаліях — гэта абсалютны скарб.

Што я б адзначыла асобна:

• Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў / Мультвершы Андрэя Скурко — 50 серый
• Асцярожна: дзеці! — 11 серый
• Казкі з Маляванычам. Новы сезон! — 66 серый
• Вясёлы садок — 4 серыі
• Казкі з Маляванычам. Сезон 2 — 13 серый
• Снежная каралева / Казкі з Маляванычам — 5 серый

Беларуская мова — ёсць. І кантэнт па-беларуску ёсць, галоўнае — ведаць пра яго і хоць трошкі ім карыстацца.

Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок

«Если хорошо спрячете, то провезете». Как и что покупают и продают беларусы на польском рынке недалеко от границы

MOST
8 верасня 2026, 10:41

Пожилой поляк бегает по парковке в поисках беларусских сигарет. В обменнике меняют доллары чуть выгоднее, если сдать сразу тысячу. А продавец в магазинчике бытовой химии учит, как незаметно...

митинг в Гданьске

«Я в заложниках у польской бюрократии». Более 200 человек протестовали в Гданьске против долгой легализации

MOST
8 верасня 2026, 08:02

Более 200 человек собрались 7 сентября в Гданьске перед зданием Поморского воеводского ужонда, чтобы выступить против  чрезмерно долгой легализации иностранцев. Акцию организовал беларус Валентин Кареев. Недалеко от согласованной...

автобусы

«Еще одна мафия». Как брестские таксисты зарабатывают на очередях на беларусско-польской границе

MOST
7 верасня 2026, 16:26

Тимофей обычно пересекает границу с Польшей на машине, но в этот раз ему пришлось ехать автобусом через Брест. Уже на границе к нему подошел таксист и предложил довезти...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты