Нядзеля, 30 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Бескампраміснае мастацтва і сапраўдныя беларускія героі. Таршэр з аўтарам рамана «Свиньи» Аляксандрам Чарнухам

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
24 чэрвеня 2022, 11:46
Гісторыі
A A
чарнуха

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Грузінскае выказванне пра прыроду дыктатуры, манументальная праца пра знішчэнне нацыі, рэспект у беларускай музыцы і фільм, які можна глядзець у якасці тэрапіі. У новым выпуску «Таршэра» — творы, якія абраў пісьменнік і журналіст Аляксандр Чарнуха.

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абраў пісьменнік і журналіст Аляксандр Чарнуха. У суботу, 25 чэрвеня, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя яго кнігі «Свиньи».

1. Фільм: «Пакаянне», Тэнгіз Абуладзэ

Класік грузінскага кінематографа стварыў вельмі моцнае выказванне, у якім настолькі яскрава прадэманстраваная прырода дыктатуры, што няма чаго і дадаць.

Гэта страшны фільм, але яго варта паглядзець і хаця б паспрабаваць атрымаць асалоду ад таго, якімі сродкамі карыстаецца рэжысёр. Нібыта гісторыя адной грузінскай сям’і, але насамрэч гэта наш агульны боль, наш агульны жах.

2. Фільм: «Вялікі Лебоўскі», Браты Коэны

Мая любімая камедыя з простай і неабходнай усім нам філасофіяй: нават калі ўсё дрэнна, чувак не нервуецца.

Я ўпэўнены, што гэты фільм трэба глядзець раз на месяц у тэрапеўтычных мэтах, каб проста гэта філасофія стала нарэшце часткай нашага жыцця. Вы пераканаецеся: стане нашмат прасцей трымаць галаву светлай і свежай.

3. Кніга: «Галапагосы», Курт Ванегут

Не самы вядомы твор Ванегута, але, бадай, самы актуальны. Падчас вялікай катастрофы, якая знішчае чалавецтва, выжывае толькі маленькая групка тых, каму пашанцавала трапіць у круіз на Галапагосы — востраў з унікальнай флорай і фаўнай.

Усе гэтыя людзі маюць некаторыя генетычныя адхіленні і ў выніку ствараюць на Галапагосах новы від ці то людзей, ці то ўжо не. Галоўнае, што ўсе гэтыя істоты ў выніку становяцца абсалютна шчаслівымі. Мараль: калі б не гіпертрафіраваны мозг чалавека, Зямля была б самым шчаслівым месцам у Сусвеце.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

4. Кніга: «Пражскія могілкі», Умбэрта Эка

Яшчэ адна вельмі актуальная кніга, у якой амаль няма прыдуманых персанажаў. Уся гісторыя, якую расказвае тут Эка, будуецца на гістарычных фактах.

Гэта гісторыя пра жудаснае злачынства супраць цэлай нацыі. Гэта гісторыя пра тое, з чаго пачалося знішчэнне яўрэяў. Чытаць гэта месцамі вельмі страшна, але маштаб думкі Эка ўражвае. Манументальная праца.

5. Музыка: «Чарговы дзень пад акупацыяй», Deviation

Гэты альбом я слухаў на рэпіце амаль тыдзень пасля 9 жніўня 2020 года. Такой музыкі вельмі не хапае ў Беларусі проста цяпер: без метафар, эзопавай мовы і кампрамісаў.

Наўпроставае выказванне — шчырае, злое і вельмі актуальнае нават цяпер. Цытаваць такое цяпер не тое што небяспечна. Гэта прамая пагроза. Але гэта і ёсць сапраўдны супраціў.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

6. Музыка: «Грамадазнаўства», Лявон Вольскі

На жаль, я не зацаніў гэты альбом, калі той толькі выйшаў. Падалося, што ён занадта кан’юнктурны. Мая памылка. Гэта запіс, у якім ёсць аголены нерв, прарочыя песні і шмат прыгожых мелодый.

Вольскі — сапраўдны беларускі герой, і варта хадзіць на кожны яго канцэрт, каб у чарговы раз у гэтым пераканацца. Дарэчы, у гэтую суботу ён выступіць з акустычным канцэртам у Беластоку. Я планую там быць і запрашаю вас.

7. Музыка: «Byli, Jość, Budziem», Relikt

Хлопцы з Relikt на гэтым тыдні выпусцілі вельмі важны альбом, у якім пераспявалі песні культавых беларускіх рок-гуртоў.

Гэта такі рэспект, пераемнасць пакаленняў у беларускай музыцы (рэдкі выпадак!) і проста вельмі якасная праца. А яшчэ крутая вокладка з чалавекам-легендай Вітаўтам Мартыненкам. Дзякуй хлопцам!

Аляксандр Чарнуха запрашае на прэзентацыю сваёй кнігі «Свиньи». Імпрэза адбудзецца 25 чэрвеня ў беластоцкім MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44), пачатак а 16-й.

Яшчэ «Таршэр»

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
тэатр

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага...

Чытаць далейDetails

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далейDetails

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты