Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Палітычны пераслед у Гродне: Аўтуховіч аб’явіў галадоўку, нацысцкія татуіроўкі, каментары і тэрарыстычны спіс

MOST MOST
15 ліпеня 2022, 15:11
Гісторыі
A A
пераслед

Мікалай Аўтуховіч. Фота: Радыё Свабода / svaboda.org

Затрыманні, арышты і суды, а таксама інфармацыя пра тых, хто выйшаў на волю. MOST расказвае, што адбывалася ў Гродна ў гэтыя дні.

Мы падрыхтавалі гэты матэрыял дзякуючы праваабарончаму цэнтру «Вясна» і Telegram-каналу «Право имеют».

8 ліпеня

Стала вядома пра затрыманне аднаго з супрацоўнікаў дзяржаўнага прадпрыемства Ліды. Вядома, што мужчыну затрымалі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Затрыманага завуць Аляксандр Пінаеў, яму 35 гадоў і мае двух дзяцей. Пінаева затрымалі на працы на прадпрыемстве «Лакокраски». Яму прысудзілі 10 сутак адміністратыўнага арышту.

У Смаргоні аштрафавалі ксендза Яўгена Учкуроніса. Мужчыне прысудзілі 20 базавых велічынь (640 рублёў) за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

10 ліпеня

Гродзенскія сілавікі апублікавалі відэазапіс з жыхаром Ліды. Прычынай затрымання стала татуіроўка «1488». Мужчына паведаміў у «пакаяльным» відэа, што прыбярэ яе, а сам фашысцкіх поглядаў не прытрымліваецца.

«1488» — кодавы лозунг ультраправых. Лічба 14 азначае чатырнаццаць слоў ідэолага белага нацыяналізма Дэвіда Лэйна «Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыні для белых дзяцей». Лічба 88 з’яўляецца закадзіраваным вітаннем Heil Hitler (Н — восьмая літара лацінскага алфавіта).

10 ліпеня памёр паэт і грамадскі актывіст са Свіслачы Анатоль Валюк.

11 ліпеня

Затрыманы Алег Сягоднік выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання пасля трох дзён. Мужчыну абвінавачвалі ў распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Мікалай Аўтуховіч аб’явіў галадоўку, таму што атрымлівае лісты толькі ад маці.

У Гродне быў асуджаны Аляксандр Францкевіч на чатыры з паловай гады. Мужчыну асудзілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса з-за каментарыяў.

Ад 11 ліпеня ў турме №1 у Гродне не працуе крама, у якой сваякі вязняў могуць пакупаць прадукты і рэчы для іх. Прычына — прадавец сышла ў адпачынак.

13 ліпеня

Да люстэрка гродзенскага навінавага парталу 015.by абмежавалі доступ. З просьбай абмежаваць доступ да люстэрка да Міністэрства інфармацыі звярнулася праўладная актывістка Вольга Бондарава. Да самога партала абмежавалі доступ яшчэ 20 мая 2022 года.

Палітзняволенага Паўла Вінаградава па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію амаль адразу кінулі ў ШІЗА на пяць сутак. У калоніі Вінаградаву рабілі рэнтген і выявілі пляму ў лёгкіх. Яго лечаць антыбіётыкамі ў надзеі, што гэта пнеўманія.

14 ліпеня

Гродзенскі абласны суд разглядае справу шматдзетнай маці і актывісткі з Пружанаў Юліі Лаптановіч. Жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна давала звесткі пра сілавікоў і суддзяў, што задзейнічаныя ў палітычным пераследзе беларусаў.

Гродзенскі суд можа пазбавіць свабоды на пяць год шматдзетную маці

15 ліпеня

На волю выйшла настаўніца музыкі з Ліды Вольга Каспяровіч. Жанчыну судзілі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса за распальванне варожасці. Ёй прысудзілі да года і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. З улікам тэрміну, які яна правяла за кратамі, ёй заставалася сядзець каля двух тыдняў. Жанчына была прызнаная палітычнай зняволенай.

Двух гродзенцаў уключылі ў спіс фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта Эдвард Вільчэўскі (абвінавачваецца па артыкулах 130 і 293 Крымінальнага кодэкса) і Сяргей Кірыковіч (абвінавачваецца па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса).

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты